it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 23

Дырэктару Мінсктранса

Лявонцію Трыфанавічу Пяпянку

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

Шаноўны Лявонці Трыфанавіч!

 

662127У апошні час пачасціліся прыклады парушэння кіроўцамі гарадскіх аўтобусаў і тралейбусаў Мінска правіл экіпіроўкі рухомага складу.

Прывяду толькі некалькі прыкладаў. Днямі я ехаў у аўтобусе №79. Дзяржнумар аўтобуса – АВ 1431 (аўтобусны парк №6). На лабавым шкле аўтобуса я заўважыў змешчаныя сцягі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Наколькі я ведаю, гэта забаронена правіламі экіпіроўкі аўтобусаў, бо можа перашкодзіць агляду і стварыць аварыйную сітуацыю.

Аналагічныя парушэнні былі раней заўважаныя на аўтобусах аўтобуснага парку №2: 50-ты аўтобус пад дзяржаўным нумарам АА 4159-7, 96-ы аўтобус пад дзяржнумарам АВ 3884. Такое ж парушэнне было зафіксаванае на тралейбусе маршрута №5.

Хачу адзначыць, што пасля зваротаў у адпаведныя аўтобусныя паркі парушэнні былі ліквідаваныя.

Аднак новыя і новыя прыклады сведчаць, што гэта не адзінкавыя выпадкі, а тэндэнцыя – няведанне ці свядомае парушэнне кіроўцамі мінскага гарадскога транспарту правілаў экіпіроўкі рухомага складу.

Гэта наўпроставым чынам уплывае на бяспеку пасажыраў, бо староннія прадметы на лабавым шкле замінаюць агляду і ствараюць аварыйнуую сітуацыю.

Прашу правесці дадатковае інструктаванне ўсіх кіроўцаў гарадскога транспарту Мінска для недапушчэння такіх парушэнняў у далейшым.

Прашу даць адказ ў тэрміны і на мове, прадугледжаныя Законам.

 

23.10.2013                                                                          Глеб Лабадзенка

 

Тэгі:


Leave a Reply