it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 17

“Першы сур’ёзны юбілей – цудоўная нагода, каб парадаваць сяброў”, – падумала кампанія “Будзьма беларусамі!” і вырашыла абвясціць з нагоды пяцігоддзя пяць віктарын ад партнёраў кампаніі. Цягам месяца ўважлівыя, кемлівыя, актыўныя наведнікі сайту атрымаюць эксклюзіўную магчымасць выйграць не толькі “класіку” кампаніі – фірмовыя торбы, цішоткі, дыскі ад кампаніі, але і галоўныя прызы – хэндмэйд Цмокаў, якія змогуць жыць на дзвярах вашай лядоўні!

Умовы простыя:

1. Адказы прымаюцца ТОЛЬКІ на паштовую скрыню razam@budzma.org (не ў каментарах!) з пазнайкай у тэме ліста “Віктарына”.

2. Адказы прымаюцца цягам 3 дзён ад моманту публікацыі  [пасля перапынак і старт новай віктарыны]

3. Першыя 5  чалавек, што дасылаюць правільныя адказы  атрымліваюць галоўныя прызы, астатнія 10  – заахвочвальныя. (Падарункі можна будзе атрымаць поштай, альбо на офісе кампаніі).

 

Першая віктарына прысвечаная Цмоку. Пытанні складаў журналіст і паэт Глеб Лабадзенка.

 

1. Чаму ў беларускіх паданнях вясёлка лічыцца цмокавым сімвалам?

2. Мы ўсё кажам “цмок”. А ці сустракаюцца дзе згадкі пра цмока ў жаночым родзе?..

3. Некаторыя віды беларускага цмока жылі ў валунах і нават зараблялі грошы. Якім чынам?

4. Як апісваў лепельскага Цмока Уладзімір Караткевіч?

5. За што Цмок укрыўдаваў на дзяўчыну, калі яго спрабаваў забіць Пярун?

 

 

Час пайшоў!

Тэгі:


Leave a Reply