it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 10

як я ўжо пісаў раней, Цэнтральны аўтавакзал, на радасьць маскалёў і ісьцінна рускіх беларусаў, аформілі цалкам па-расейску.
сёньня я адмыслова схадзіў туды і размачыў лік — пазбавіў цнатлівасьці іхную бялюткую кнігу скаргаў. скарга №1 у першы дзень працы — патрабую белмову на вакзале!

знайдзіце і вы 10 хвілін, калі будзеце ў раёне вакзала. кніга скаргаў і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце начальніка зьмены — роўна насупраць увахода ў касы.

ніжэй — троху большага памеру

Тэгі:


7 Responses to “Цэнтральны аўтавакзал: скарга №1”

  1. 1. Андрэй Says:

    Глеб, ты малайчына!

  2. 2. Siarhei Says:

    Глеб, ведаеш, поўнасцю падтрымліваю: і зайду, і напішу. Мы, беларусы, і ўсё павінна перш за ўсё быць па-беларуску.
    Я, напрыклад, не разумею “латышскі шлях” ачысткі мовы і супраць радыкальных мер. Але патроху-патроху трэба вучыць яе. І ўсе людзі эвалюцыйным шляхам праз 20-30 гадоў будуць ведаць і ўмець размаўляць па-беларуску. Лічу, што ўсе дзяржаўныя ўстановы павінны сваі “твары-шыльды” выстаўляць па-беларуску, дублюючы іх на ніжэйшых таблічках на рускай (і якой патрэбна для гэтай установы) мове.

  3. 3. Olga Says:

    Абавязкова напішу. Зая…лі ўжо дэбілы.

  4. 4. Сяргей Says:

    Вітаю! Сёньня ўпершыню зайшоў на новы вакзал. Падышоў да даведкі, спытаўся, дзе кніга скаргаў і прапановаў. Сказалі, што ў дзяжурнага зьмены. Прыходжу – зачынена. Кажу: “там зачынена”, а мне: “у нас аварыя, там нешта прарвала”. Так і не напісаў, можа наступны раз напішу і пра аварыю за адно.

  5. 5. Уладзь Says:

    Глеб, вось у ЦУМе ўсё было па-беларуску, а цяпер робяць рамонт і першы паверх цалкам пазбаўлены беларускай, на іншых таксама выкідаюць беларускую. Калі я папрасіў кнігу скаргаў, то нават не змаглі зразумець што я хачу. Нездарма Жбаноў паставіў свае вычварэнні перад ЦУМам і там напісана ўжо МИНСК. Думаю, яны і з фасада прыбяруць беларускую.

  6. 6. Арцём Says:

    ці прыйшоў адказ?

  7. 7. labadzenka Says:

    адказ тут: http://labadzenka.by/?p=14289

Leave a Reply