it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 25

калі вы не пасьпелі зрабіць каму падарунак на Каляды, але хочаце, прапаную тры ідэі.

1. кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна "Лепей"

l1

у камплект уваходзяць:

1. кніга рукапісаў "Лепей": 103 вершы ад 1952 да 2013 году, ніводнай друкаванай літары
2. аўдыёкніга "Лепей", начытаная народнай артысткай Беларусі Зінаідай Бандарэнкай
3. камплект з 23 здымкаў у канверце. кожны здымак падпісаны на адвароце Рыгорам Барадуліным. ёсьць здымкі, падпісаныя ягонай мамай Акулінай Андрэеўнай і Уладзімерам Караткевічам.
4. тэчка для кружэлкі і фотак, а таксама падарункавы чахол для ўсяго набора

у Менску кнігу “Лепей ” можна набыць:


* “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89

* “Акадэмкніга” (Незалежнасьці, 72, працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52

* кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).

сядзіба БНФ (Чарнышэўскага, 3)

* на сайце imbryk.by (з дастаўкай)

* на сайце prastora.by (з дастаўкай)

(калі недзе няма — калі ласка, паведамце)

каб падпісацца -- і атрымаць кнігу поштаю са зьніжкаю 25%, вышліце , калі ласка замову на labadzenka@gmail.com

 

 

2. Дзяніс Раманюк. Беларусь. Маленькая кніга пра вялікую краіну.

шыкоўная падарункавая кніжачка-фотаальбом. у камплекце -- кардонны чахол і  папяровая торбачка. памер кнігі -- 11х11 см

прадаецца ў "Акадэмкнізе" (130 тыс), кнігарні "Логвінаў" ды інш.

ёсьць беларуска-нямецкая і расейска-ангельская вэрсыі
kaliady1 kaliady2 kaliady3 kaliady4

 

3. Тузін. Немаўля

тры беларускія нямыя фільмы 1920-х гадоў у сучасным музычным аздабленьні. шыкоўная падарункавая бляшанка.

бачыў у кнігарнні "Логвінаў" за 199 тыс.
падрабязьней тут

kaliady7

kaliady5 kaliady6найл

Тэгі: