it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 23

прынамсі, гугл не выдае яго ні на якой мове (папраўце, калі памыляюся).

Магдалена з Завішаў (1861-1945) была жонкай Мікалая Рафала Радзівіла (1880-1914) з Кухцічаў (ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ).

яна мела мянушку “Беларусіха”, безь яе фінансавай дапамогі не было б газэты “Наша Ніва”, суполкі “Загляне сонцэ і ў наша ваконцэ”, першай кнігі Максіма Багдановіча “Вянок” (1913), першай кнігі Канстанцыі Буйло “Курганная кветка” (1914), “Рунь” Максіма Гарэцкага, “Васількі” Ядвігіна Ш., “Родныя зьявы” Тараса Гушчы (Якуба Коласа).
у сваіх маёнтках княгіня Радзівіл вывесіла абвесткі, у якіх сваім служачым прапаноўвала “заміж польскай і расійскай ужываць беларускую мову”.
у Менску і цяпер захаваўся дом, дзе жыла пані Магдалена — жоўты, справа ад Чырвонага касьцёла. пані Радзівіл займала там першы паверх.

айцец Аляксандар Надсан напісаў надзвычай цікавую кнігу “Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі” (Менск, 2009), дзе апавядаецца, як княгіня ахвяравала на нацыянальную справу каштоўнае калье, а тагачасныя бэнээфаўцы па добрай беларускай традыцыі “грант” падзялілі і праелі 😉

угледзьцеся ў фота гэтай слаўнай асобы!

PS фотаздымак ласкава атрыманы ад кн. Мікалая Радзівіла

Тэгі:


7 Responses to “тая самая Магдалена Радзівіл (ФОТА ДРУКУЕЦЦА ЎПЕРШЫНЮ)”

  1. 1. Зьміцер Says:

    заябаў капірайтамі. меньшыя мона рабіць? пліз

  2. 2. Мікалай Says:

    А чатыры watermark слабо накрэмзаць, а літары павялічыць, каб лепей чыталалася – LABADZENKA.BY

  3. 3. Мікалай Says:

    Дарэчы, калі ўжо ад М.Радзівіла атрымана здымак, то павінен на здымку стаяць яго капірайт. А то перададзены здымак быў чысты, нават аўтар не палічыў патрэбным яго брудзіць, а хваткі пан журналіст ажно тры ўляпіў. Бульбаш-стайл.

  4. 4. labadzenka Says:

    я не хачу, каб гэтыя фоты былі ў чыстым выглядзе да выхаду кнігі. такія пазнакі я раблю толькі на здымках, якія ёсьць толькі ў мяне і выстаўляюцца ўпершыню.

  5. 5. DimpleO Says:

    Брыдка бачыць, як тое, што даўным-даўно знаходзіцца ў грамадскай уласцнасці за даўнасцю гадоў, прысвойваецца такімі вось навукоўцамі

  6. 6. Vaš Suziralnik Says:

    Вы, відавочна, *надзвычай* няўважліва чыталі кнігу айца Аляксандра Надсана, калі ўвогуле чыталі.
    Там не “тагачасныя бэнээфаўцы” атрымалі калье, а ксяндзы-марыяне.
    А прызначалася Магдаленай Радзівіл яно на беларуска-касьцельную справу, а грашыма скарысталася каталіцкае духавенства, пусьціўшы іх на справы свае “касьцельныя” — аднак не беларускія.
    Мабыць варта добра прачытаць, перш як закідаць штосьці “тагачасным бэнээфаўцам”, не?

  7. 7. Labadzenka Says:

    кніжку чытаў, ведаю справу вельмі добра. лічыце, што пасьля слова “бэнээфаўцы” я забыўся паставіць смайлік 😉

Leave a Reply