it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 03

у мінулым посьце пра гімн нехта пракамэнтаваў, што да тэкста ёсьць прэтэнзыі. каб абараніць шаноўнага Леаніда Дранька-Майсюка, мушу ўдакладніць. рэч у тым, што першапачаткова тэкст быў крыху іншы. і Грунвальд там быў, і намёк на бел-чырвона-белы сьцяг… але калі справа дайшла да гімнавай камісіі, улада ўжо была іншая, усе гэтыя прыбамбасы былі ёй як чырвоная ануча быку, таму тэкст быў падрэдагаваны ў адпаведнасьці з рэаліямі.

вывешваю абодва варыянты.

гэта — да рэдакцыі…
gimn1.jpg
gimn2.jpg

…а гэта — пасьля:

gimn3.jpg

знайдзіце 5 адрозьненьняў!..

p.s. хто ня змог мінулы раз спампаваць поўную вэрсыю гімну, зьвяртайецся — дашлю праз мэйл.

Тэгі:


2 Responses to “такім мог быць Гімн Беларусі. частка 2”

  1. 1. Сяргей Балахонаў Says:

    І тэкст “першага варыянту” адрозніваецца ад таго, што гучаў па радыё, калі праводзіўся конкурс, то бок у пачатку 1990-х гг. Напрыклад, былі такія словы:

    Волю сваю абаронім,
    Нас не пакіне Бог.
    Кліч баявы “Пагоні”
    Славу здабыць памог.

    Можа аўдыёзапісы тых часоў дзе-небудзь захаваліся.

Leave a Reply