it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 26

+ СХЕМА ПРАЕЗДУ ДА КАЧАК!!!

001

штук трыста качак і штук сорак лебядзёў засталіся зімаваць на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах. яшчэ колькі дзён таму ім пагражала сьмяротная небясьпека: палонка пры 20-градусным марозе імкліва зьмяншалася... цяпер адліга, палонка расьце, але небясьпека застаецца: харчаваньне птушак наўпрост залежыць ад дабрыні людзей. пакормяць -- сытыя, не пакормяць -- як ёсьць. узімку ж яны нідзе самі пажраць ня знойдуць. менчукі перыядычна падкормліваюць птушак -- хто хлеба прынясе, хто жыта якога. аднак птушак шмат, ядуць дай бог, таму многа ня будзе. тым больш, што наперадзе заўжды самыя наглыя (як і ў жыцьці), а некаторым мо і не дастаецца.

даю прыклад і заклікаю: не дамо птушкам памерці ў суворай беларускай зіме! 😉 яны, бадай, таксама думалі, што глябальнае пацяпленьне ідзе поўным ходам, і Беларусь цяпер як тая Афрыка. і лахануліся, так бы мовіць.

наперад, сябры! бохан хлеба каштуе 1,5 тысячы...

p.s. бярыце з сабой дзетак: калі лебедзь бярэ хлеб з рук -- яднаньне з прыродай канкрэтнае 😉
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 22

sabaka1

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 15

карова

Тэгі:

Oct 05

IMG_6427

Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 05

IMG_0672

Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 25

сабачка

Тэгі:

Sep 04

001

Прайшоўся па ўзьбярэжжы, пафоткаў птушак. Дарэчы, на параду Kub'а, знайшоў нудысцкі пляж. Вагаюся, ці вывешваць фоткі 🙂

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 02

+IMG_4899

такога вось кацяру пабачыў, блукаючы сёньня па Паланзе. грэўся сабе на сонейку. а як пабачыў, што я фатаграфую, стаў пазіраваць і качацца ў траве. знайшлі адно аднога.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25

001

Зубры -- гэта ня проста валасатыя каровы з прыгожымі рагамі. Пабачыць іх хаця б аднойчы варта. У заапарку, дзе зубры сядзяць у невялікім вальеры, цяжка зразумець, чым так захапляўся Мікола Гусоўскі. Тут, у Белавескай Пушчы вальер троху большы. Яны ляжаць у цянёчку, п'юць ваду, качаюцца ў пяску. Калі прапануеце пачастунак -- ядуць печыва і падушачкі з шакалядам проста з рук. Аднак захоўваюць нораў і характар. Ледзь што не па іх -- гатовыя тупнуць нагой, а тое і матлянуць галавой у бок асабліва настырных наведнікаў.

Ты адскокваеш, а пасьля дастаеш чарговую падушачку з шакаладам, і вы зноў сябруеце...
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 31

011
Жывуць гэтыя бацяны на ваданапорнай вежы, што месьціцца на падворку гурковага заводу, які незадоўга да сьмерці заснаваў князь Альбрэхт Радзівіл у сямейным маёнтку Радзівілімонты, дзе прайшлі самыя шчасьлівыя ягоныя дні з жонкай Даротай, пакуль яна яго ня кінула.
Чытаць далей »

Тэгі: ,