it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 17


вёска Бабовішчы, Слуцкі раён
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 14

Менск, парк Чалюскінцаў, травень 2005

Тэгі:

Feb 13

вёска Бабовішчы (Случчына) Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 04

Тэгі:

Feb 01

думаеце, узімку жыцьцё ў заапарку замірае? дзе там! нават вярблюды (здавалася б, у пустынях розных жывуць) качаюцца сабе ў беларускім сьнезе — і чорт іх не бярэ. наведваньне заапарку — гэта заўжды мех пазітыву. і ў гэты раз так сталася…
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 26

Пенсіянер Уладзімір ВАШКЕВІЧ за два дні падняў на вушы ўвесь горад

Калі ў лебедзяў з вуліцы Маякоўскага ёсць свой лебядзіны бог, я ведаю, як яго завуць – Уладзімір Іванавіч Вашкевіч.

— Бачыце вось гэтыя дрэвы каля ракі? – паказвае мне Уладзімір Іванавіч па дарозе да рэчкі. – Тут стаяла наша сядзіба, тут я гадаваўся. Вось гэтыя яблынькі, што і цяпер растуць – гэта наш сад…

За лебедзямі Уладзімір Вашкевіч назірае апошнія гадоў дваццаць. Кажа, што пару разоў бывала, што заставаліся некалькі параў зімаваць, але так – каб цэлы вывадак – упершыню!

— Яны проста ўсе маладзенькія, — кажа Вашкевіч. – Шэранькія, а некаторыя ўвогуле яшчэ – пух відаць!.. Яны проста не здолелі паляцець. Аднак лебядзіная вернасць – гэта не выдумка! Дарослыя, хоць і маглі адляцець у вырай, аднак маладняк не пакінулі…

надрукавана ў
“Звяздзе” ад 26 студзеня

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 24

фоткаць лебядзяў нават цікавей, чым качак. качкі тлумныя, мітусьлівыя, наглыя — лезуць адна на другую, каб перахапіць кавалак хлеба. выжываюць.

лебедзі — шляхетныя. ніколі ня будуць біцца з качкамі за кармёжку, спаборнічаць, перахопліваць хлеб. лебедзі — індывідуальныя, разважлівыя, разумныя, птушкі-асобы. фоткаць лебедзяў цікава паасобку, максымум — па двое, калі яны мілуюцца ці кусаюць адно адное (магчыма, гэта таксама мілаваньне, я ня ведаю). таму гэтым разам я вырашыў сумясьціць кармёжку з фотасэсыяй выключна лебядзёў. партрэты.


Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 22

у Вене ёсьць адмысловы музэй — Дом матылькоў. і там, уласна кажучы, жывуць матылькі. у Доме матылькоў падтрымліваюцца асаблівыя, практычна парніковыя ўмовы са спецыяльнай вільготнасьцю і тэмпературай. матылькі ручныя — не шугаюцца, калі іх фоткаеш у часе паяданьня банану, могуць сесьці табе на руку ці на штаны. тут і сам сябе матыльком пачынаеш адчуваць. толькі паляцець не выходзіць.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 19

што радуе, пост пра качак і лебядзяў, якія галадаюць у Ждановічах , спрацаваў. спачатку яго перадрукавала Еўрарадыё, адтуль — TUT.BY. пасьля АНТ зьняла сюжэт, пасьля зьняў сюжэт Белсат…

у выніку народ актывізаваўся — і як ні прыедзь, нехта корміць ждановіцкіх небаракаў.

я таксама рэгулярна наведваюся — вось, выкладаю фоткі з апошняй кармёжкі.

а вы ўжо зьезьдзілі з парай-тройкай батонаў у Ждановічы?

(схема даезду ТУТ )
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 17

Менск, вул. Макаёнка

Тэгі: