it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 16


як і ў мінулым годзе, на вадасховішчы Крыніца ў Ждановічах засталіся зімаваць лебедзі і качкі.
сітуацыя не крытычная, відаць, многія людзі па інэрцыі зь мінулым годам езьдзяць іх карміць туды. прынамсі, у мяне ня склалася адчуваньне, што яны галадаюць (а вось на Маякоўскаг рэальнаг галадаюць -- чытаць ТУТ).
аднак, калі пры нагодзе заедзеце туды пакарміць шляхетных і ня вельмі птушак -- лішнім ня будзе. далей -- схема праезду (як змог).
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 12

КАЛІ ЛАСКА, РАСПАЎСЮДЗЬЦЕ ГЭТУЮ ІНФУ Ў СВАІХ БЛОГАХ!

сябры, мінулагодняя сытуацыя паўтараецца: на вуліцы Маякоўскага зноўку лебедзі ў бядзе.
сяньня пазваніў "лебядзіны бог" Уладзімір Вашкевіч, які ў мінулым годзе падняў на вушы ўвесь горад, каб уратаваць птушак:
-- Зноўку бяда!.. Думаў, адзін спраўлюся, але пенсіі не хапае... Там цяпер стала жыве 14 птушак, часам яшчэ іншыя сюды прылятаюць ці прыплываюць. Я б вельмі прасіў людзей памагчы грашыма ці прадуктамі -- батоны, пшано. Трэба ўратаваць шляхетных птушак!.. Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 01

свае задаволеныя пысы забойцы выкладаюць на сайт Паляваньне і Рыбалка. я згодны з Кулінковічам, што каб забіваць такіх прыгожых жывёлаў -- трэба быць...
некалі я рабіў інтэрвію з паляўнічым. і кожны раз, калі я казаў яму "вы забіваеце жывёлу", ён папраўляў мяне: "мы здабываем жывёлу". гуманныя людзі!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 23

Тэгі:

Nov 08

уратавалі ад усыпленьня такі вось цуд.
назвалі Кастусём.
у гонар Каліноўскага ))
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 07

Тэгі:

Jun 03

не лянуйцеся зьезьдзіць у Белавескую Пушчу. гэтыя мілыя зьверы наўрад ці сустрэнуцца вам у паўсядзённым жыцьці. а паназіраць за імі зь невялікай адлегласьці -- вялікая асалода!.. магчыма, гэта й не зусім гуманна -- трымаць жывёлаў у вальерах. аднак, мяркую, жывецца ім тут нядрэнна: вальеры збольшага вялікія, кармёжка рэгулярная, небясьпекі асаблівай няма.

назірайце за зьвярыма -- часта яны нашмат разумнейшыя за асобных людзей.

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 12

у гадзіну ночы да мяне на падваконьне зваліўся майскі жук. ужо цёпла, і апроч форткі, я адчыняю ўначы і вакно, каб працавалася лепш. і вось ён грохнуўся. расправіў крылы, склаў. пасьля зваліўся на падлогу.  та-акі прыгожы! я злавіў яго, пасадзіў на жоўты аркуш паперы і наладзіў жуку фотасесію. жывёлка апынулася неспакойнай, але колькі разоў ён удала застываў перад аб'еквывам... Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 11

на адноўленай Магілёўскай ратушы ўсталяваная вэб-камэра, якая абнаўляецца кожныя 10 сэкундаў. я зайшоў паглядзець -- а там муха сядзіць. пасьпеў захаваць карцінку да наступнага абнаўленьня. дзялюся 😉

Тэгі:

Apr 09

Сокал-пустальга -- птушка 2010 году. У Гародні і Берасьці назіральнікі за птушкамі (бёрдўотчары) павесілі вэб-камэры ў гнёздах гэтых самавітых птушак. Ніжэй -- унікальнае відэа з Берасьця: самец прынёс у дзюбе злоўленую мыш-палёўку і перадае яе самачцы!

Чытаць далей »

Тэгі: