it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 15


30 лістапада я пісаў пра котку, якая ўцякла праз фортку ў раёне Опэрнага тэатра. гаспадар ужо страціў надзею яе знайсьці, хоць прыклаў кучу намаганьняў -- абвесткі ў дварах, пошукі, інфа ў інтэрнэце...
і вось праз тры тыдні (!) котка знайшлася!..
напраўду цуд распавядае сам гаспадар, Алесь:
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 30

котка ўцякла ўначы 26-га праз вакно ў двары крамы "Траецкая". хто бачыў ці нешта ведае -- тэлефануйце гаспадару 8.029.7575867

Тэгі:

Sep 23

праскі заапарк -- не раўня менскаму. праскаму 80 гадоў -- а менскаму 50 зь нечым. здавалася б, розьніца невялікая. але ж...

але ж у нас хваляцца дзікамі і вярблюдам, а тут -- сланамі і жырафамі (цэлы статак). і шмат-шмат кім яшчэ.

у заапарку я правёў 5 гадзін. назвы запомніў толькі тых, каго ведаю. таму астатнія схематычна дзеляцца на казлоў (вашывых) і курыц. адчуваю, арнітолагі мяне праклянуць!..

карацей, не сварыцеся, калі каго паблытаў, ня гэта было важна.

не патрапілі сюды, хіба, толькі фоткі кажаноў, якія занадта імкліва праносіліся над галовамі ў паўцёмным павільёне...

Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 25


у двары на вуліцы Дразда
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 04

у кавярні на Нямізе, дзе я часам працую з ноўтбукам, тусуюцца вераб'і. летняя тэраса -- іх тэрыторыя. як толькі нехта падымаецца з-за стала, вераб'і навыперадкі, пакуль не прысьпела афицыянтка, ляцяць да талерак -- сабраць крошкі, а тое і даесьци неўпадабаную наведнікам страву.
вераб'і тлустыя і сьмешныя. ядуць абсалютна ўсё, што даюць у кавярні -- нават торт!..
а аднаго разу я назіраў, як чалавек узяў суп ды другое, а булачку -- забыўся. пакуль ён пайшоў набываць булачку, з другім яму здорава дапамаглі 😉
будзьце пільныя!..
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 14

У Егіпце за расправу над дэманстрантамі звольняць 700 паліцэйскіх

37 з іх абвінавачваюцца ў забойствах.

паводле Еўрарадыё

Аб звальненнях з егіпецкай паліцыі за расправу над маніфестантамі падчас беспарадкаў і народных хваляванняў у студзені-лютым гэтага года паведамляе BBC. Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 19

такія вэб-камэры ўсталяваныя ў Берасьці і Гародні -- і зараз сакаліхі амаль адначасова выседжваюць яйкі. сёньня я назіраў на свае вочы, як птушка-маці дзюбай пабіла яйка і памагла дзіцёнку выбрацца адтуль!

глядзець усім! ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ!

Тэгі:

Apr 28

чорная котка і чацьвёра пярэстых кацянятаў жывуць у падвале дома №20 па вуліцы Краснай (насупраць крамы "Камунарка"). удзень яны грэюцца на сонейку каля крайняга правага пад'езду. хтобывае ў тым раёне, можна захапіць які пачастунак, а то і сабе ўзяць. вочы разумныя, блакітныя. добрымі сябрамі будуць.

Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 25

украінскія спецыяльныя службы душаць, труцяць і паляць зажыва беспрытульных псоў.

ведалі б палякі, што ў Беларусі беспрытульных жывёлаў зьнішчаюць падобна...
праўда, у большасьці выпадкаў не на вуліцы, а адлоўліваюць -- і забіваюць у прытулках.
аднак часам даходзяць паведамленьні, што ў некаторых гарадах карныя службы адстрэльваюць псоў проста на вачах у людзей...
я, як гаспадар ката Кастуся, выказваю рашучы пратэст тым, хто забівае жывёлаў (Кастусь рычыць і паказвае зубы)!

via Gazeta.pl

Тэгі: ,

Feb 25

гледзячы ВОСЬ ГЭТЫ ФОТАРЭПАРТАЖ, пераконваюся ў гэтым

Тэгі: