it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 08

карузьліка валяць пачынаючы ад 13-й хвіліны

Тэгі:

Dec 04


аўтар праекта Алена Верашчагіна, відэа АДСЮЛЬ

Тэгі: ,

Nov 22

выступ на фэсьце Крэўскія камяні - 2005
відэа адсюль

Лілі Марлен

(Lili Marleen)

 

Перад казармай,

дзе ўначы ліхтар

ліў святло на твар мой

і табе на твар, —

зноў бы стаяць, без перамен,

пад ліхтаром, ля гэтых сцен,

з табой, Лілі Марлен.

 

Нашыя два цені

зліліся ў адзін.

Мроі-летуценні

й не стае гадзін.

Глядзі, хто прагне палкіх сцэн,

як мы ўдваіх ля гэтых сцен

стаім з Лілі Марлен.

 

Я пасля адбою

мчуся да цябе.

Хай мне свеціць трое

сутак на “губе”,

буду ўсю ноч, як верны цень,

ізноў стаяць ля гэтых сцен

з табой, Лілі Марлен.

 

Бачыў тваю постаць,

слухаў кожны крок,

ды каханне помсціць,

нават незнарок…

І хто цяпер, мяне ўзамен,

пад ліхтаром, ля гэтых сцен,

з маёй Лілі Марлен?

 

З цемрадзі і згубы,

з роспачы на дне

клічуць твае губы,

нібы ў сне, мяне.

Хай зноў мілосць кранецца вен,

і буду зноў ля гэтых сцен

з табой, Лілі Марлен.

 

узята адсюль

Тэгі: ,

Nov 14

Кампанія «Будзьма беларусамі!» пачынае тэатральны сезон «Захапленняў»

 

«Будзьма беларусамі!» працягвае мультымедыйны праект «Захапленні» і прэзентуе другі сезон прыцягальных гісторый. Першы сезон праекта паспяхова прайшоў у 2012 годзе і сабраў болей за 160 тысячаў наведванняў матэрыялаў агулам. Гэтым разам у серыі незвычайных рэпартажаў возьмуць удзел беларускія акцёры, рэжысёры, драматургі, асвятляльнікі, білецёры, грымёры, мастакі па касцюмах і сцэнографы — тыя людзі, без якіх не было б беларускага тэатру.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 12

hobit1
даслаў Андрэй Кім, kinakong.by

Тэгі: ,

Nov 03

Тэгі:

Oct 29

вееельмі цікавая гутарка Сьвятланы Калінкінай
відэа Белсату

Тэгі: ,

Oct 21

аўтар -- найлепшы беларускі пекар зь Верхнядзьвінску Кастусь Ларкоў

Тэгі: , ,

Oct 12

Тэгі: ,

Oct 12

Яўген Літвінковіч прэзентаваў свой ​​новы кліп на песню "Да цябе" на Майдане Незалежнасці у Кіеве

Напярэдадні свайго першага сольнага тура па гарадах Украіны на Майдане Незалежнасці адбылася акцыя- флэшмоб «З любоўю да цябе », у рамках якой кіяўляне і госці сталіцы першымі змаглі ўбачыць новую відэапрацу Яўгена Літвінковіч на песьню «Да цябе».

Да пачатку акцыі на Майдане сабралася досыць вялікая колькасць людзей. Калі на галоўным экране краіны, што знаходзіцца на будынку Саюза Прафсаюзаў Украіны , з'явілася застаўка «З любоўю да цябе » і пайшоў зваротны адлік часу , пачаўся запланаваны флэшмоб - на працягу хвіліны людзі абдымаліся адзін з адным , абдымалі незнаёмых людзей і казалі добрыя словы.
tam_niet_mienia

Пасля бою курантаў на экране з'явіўся спявак Яўген Літвінковіч са зваротам, у якім прадставіў свой ​​новы кліп на песьню «Да цябе», рэжысёрам якога стаў адзін з самых вядомых украінскіх кліпмэйкераў Аляксандр Філатовіч .

"Сённяшняя акцыя і мой новы кліп - яны аб адным - аб імкненні кахаць і быць каханым, - кажа Яўген Літвінковіч. - Бо нават, здавалася б, простае абдымкі можа напоўніць чалавека цяплом і душэўнай радасцю . Дарыце адзін аднаму каханне і будзьце шчаслівыя! "

Пасля звароту, артыст разам з натоўпам тых, хто сабраўся прыхільнікаў, запусціў у неба мноства белых надзіманых шарыкаў, а затым яшчэ доўгі час раздаваў аўтографы і фатаграфаваўся з тымі, хто сабраўся на Майдане людзьмі.
Zhodzina.by паводле інфармацыі Белпартизан

Тэгі: , ,