it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 02

Не для пірацтва, а каб вы ўсе зацікавіліся і пайшлі!

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 31

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 28

На вечарыне, апроч сьпеваў, былі і вершы -- іх чытаў Андрэй Хадановіч.
Слухаць "Песьню пра беларускіх мужчын":

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 22

глядзець ТУТ

я ў шоку. вось дзе рэкляма Беларусі!
сайт belarus.by нэрвова паліць у тамбуры!..

аўтар патлумачыў там у камэнтах, як ён гэта рабіў.
калі будзеце глядзець, памятайце, што гэта зроблена ФОЦІКАМ!

Тэгі:

Jan 25

цікавы выпадак адбыўся са славутым футбалістам Дэвідам Бэкхэмам ды італійскай папарацы Аленай Ды Чыёчыа. гэтая Алена, якая вядзе забаўляльнае шоу на ТВ, вырашыла падкалоць Дэвіда. наглядзеўшыся ролікаў, дзе ён рэклямуе бялізну, захацела асабіста асабіста праверыць, якая ў Дэвіда піпіска. падпільнавала каля гатэлю, калі Бэкхэм даваў інтэрвію, падбегла ды схапіла яго паміж ног. а пасьля паляцела па вуліцы з крыкамі "У Дэвіда маленькі!.." Бэкхэм, трэба сказаць, адрэагаваў годна і стрымана, сеў у аўто і зьехаў. а тая Алена бегла за машынай і крычэла: "Дэвід, як ты мог нас падмануць?!"

паглядзіце. вясёлае відэа 😉

Тэгі:

Nov 18

002

Я сядзеў дзьве гадзіны ў фільгармоніі -- і шалеў. Назіраў за ягонымі рукамі -- і шчыра не разумеў, як ён пасьпявае так хутка лётаць па-над клявішамі -- і пры гэтым дакранацца да іх, дастаючы з шыкоўнага раялю ня меньш шыкоўныя гукі.

Ведаеце, колькі гадоў Адаму Маковічу. 69!

Я глядзеў на яго, слухаў, фоткаў, запісваў...

Ён граў без партытуры, без шпаргалак і падказак. Граў абсалютна разьняволена. Здавалася, што зараз ён пачне паралельна піць каву ці чытаць кніжку -- і адвернецца ад раялю, працягваючы граць.

Я ня ведаў раней, што адзін чалавек з адным інструмэнтам можа трымаць у такой напрузе цэлую фільгармонію дзьве гадзіны.

Калі Адам Маковіч скончыў граць, мне хацелася бегчы на сцэну і цалаваць ягоныя рукі.

Бо да мяне іх цалаваў Бог.

Adam Makowicz. Minsk, 2009-11-17

СПАМПАВАЦЬ АЎДЫЁ

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 04

Гурт, некалі вядомы як Jab Club, перажыў рэбрэндынг – і цяпер называецца HandmadE. Ад старога гурта застаўся саліст Яўген Валошын з музыкай, а таксама нашыя зь ім сумесныя песьні. Зьмянілася нават іхняя аранжыроўка.
Што ў гурце новага – якасьць. У многім дзякуючы новым удзельнікам – Андрэю Маркуцу (удзельнік колішняга гурта “Нэо”) і віртуёзнаму акардэяністу Максу Квяткоўскаму. Цяпер ідзе праца над запісамі песень.
Паралельна гурт прымае запрашэньні на канцэрты і карпаратыўчыкі 😉
Гэтае відэа – зьнятая карцінка аднае песьні ў часе канцэрту на філфаку БДУ.

Тэгі: , ,

Nov 01

Нарэшце і я дабраўся да нашумелага мульта наконт артыкула 193.1

Ключавая фраза у ім -- што паводле гэтага артыкула ў Беларусі можна асудзіць любую групу з трох чалавек і больш, якія робяць нешта разам -- ціпа "незарэгістраваная арганізацыя".

Тэгі:

Oct 27

+ ДАДАЎСЯ МОЙ АРТЫКУЛ ПРА ВЫСТУП

Унікальны выступ у Менску хора з вострава Сардынія. Іхныя народныя сьпевы занесеныя ў сьпіс Шэдэўраў нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА.

Тэнорэс ды Мамаяда

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

001

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 26


Захапляюся Іванам Кірчуком (гурт "Троіца"), лічу яго адначасова і волатам, і добрым чараўніком. Рабіў з ім інтэрвію, бываў на многіх канцэртах "Троіцы", і будзе наступны -- пайду зноў. Няхай ён перапявае народныя песьні неакадэмічна, дадаючы туды значна свайго -- мне гэта падабаецца. Многія гарадзкія людзі пачулі беларускія народныя сьпевы менавіта ў выкананьні Кірчука. Пачулі -- і закахаліся.

Мне пашчасьціла пабываць на рэпетыцыі "Троіцы", выкладаю эксклюзыўнае відэа (3,3 мБ).
Калі спадабаецца -- ёсьць яшчэ!..

Дарэчы, бліжэйшы канцэрт "Троіцы" -- 15 лістапада, КЗ "Мінск"!

Для тых, хто ня можа праглядзець відэа (трафік, плэера няма і гд) -- некалькі фотачак.
Чытаць далей »

Тэгі: , , ,