it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 07

давай на тры хвіліны
будзем
чорным зернейкам кавы
ты – левай паловай
я правай
і думаць будзем
абодва
насуперак тэарэмам
і зробім
кубак кавы лагоднай
нашым гарэмам
а далей –
малеч зярнятак
знойдзем у капусьце
і хрэн да сябе
кавамолку
падпусьцім

Тэгі:

Jan 13

кожнай гарбаце зь мятай
знойдзецца мятная жуйка
кожнаму сьнегу зь лёдам –
свой сакавік
вучу махабха-
рату
а ты ўжо здала
буржуйка!
дай
выкладчыцы
яду
хай будзе меней
крыві

тады мы
возьмем ў
кавярню
выключна свае мандарынкі
а сонечны
статак лушпайкаў
паселім замест
капучына
а ў новы год ці
нейкае іншае
сьвята
будзем есьці ікру
і аблізваць
адно на адным
ікрынкі

а недзе праз
тыдзень
ты скажаш:
давай прыбярэм
елку
бо хутка дзень
Валянціна
а потым –
вясна
і каляровыя парасоны
і шэрыя панядзелкі
і новыя-новыя
мары
якія цяжка
пазнаць

Тэгі:

Dec 11

толькі сьнег
і адразу спаць
а чацьвертай зоры
відаць
а чацьвертай відаць
агні
зірні

толькі мы
і адразу тут
дамаўляемся на
красату
каб прынамсі
была яна
да відна

сьнег на даху
гламурна-сіні
гульні, пэўна
будуць ў пекіне
зранку сонца
зімою хоча
ночы

Тэгі:

Dec 06

p6250020.jpg

Тэгі: ,

Dec 06

марку,
твае жанчыны
так дзіўна лётаюць
я не разумею
нашто
ўсе астатнія ходзяць
і добра, што я
ведаю разгадку
мне казаў яе
сябар твайго настаўніка

марку, я рады
што ты ўцёк
ад скалечаных душаў
і выбітага клёку
ты як вільня –
калі б яна была нашай
вільні ўжо б не было

марку, Бог даў табе
доўгі век, цуд дзівацтва і віцебск
працягнуў табе пэндзлік
працягнуў нам цябе
марку, даруй, што толькі
кожны стотысячны
разумее і любіць цябе
тут

image001.jpg

Тэгі:

Dec 06

калядная Вільня
вітае цябе, каханая
анёламі ў горадзе
зорамі на Гедыміна
і вежаю зноўку ягонай
такой туманнаю
кавярняй празрыстаю
агенчыкамі
няспыннымі

ты пэўна адна
разумееш розьніцу
ялінкі віленскай
і нашай
елкі
а ў горадзе-героі
марозіцца
а ў Вільні слота
і панядзелкі
ідуць адразу
пасьля пятніцы
бо ведаюць:
мы чакаем Калядаў
і баючыся перапыніцца
даюць пачуцьцям замежным
рады
а мы ад Вільні
парой сьвяточнай
не вымагаем
большай Эўропы
чым дыхаць
вулкамі
вузкімі
ноччу
і таяць
каваю
зь мятным сіропам

каханая,
кожным агенчыкам
кожнай
батлейкаю
з цудам
сярод калыскі
чакае горад,
дзе ўсё можна
дзяўчыну й хлопца
зь менскай прапіскай

Тэгі:

Dec 05

калі вас запросяць на

‘лінію сталіна’

пасылайце іх на

мужчынскія геніталіі

 

Тэгі:

Dec 04

лондан і
менск
разам з праспэктам
скарыны
прымаюць каляды
зьмяняюць агні
сьнег -
белым гарышчам
кубачка чакаляду
лічыць вокны
зь гірляндамі
лічыць дні
ў кожным вакне
свая ялінка
зямлі часьцінка
свае званочкі
скачуць хлопчыкі
скачуць дзяўчынкі
мама не дагукаецца
дочкі
бабуля
нібы сьвяточнай вячэрай
п'е з ўсьмешкай
батон зь мёдам
горад
агніста-зімова-шэры
чуе воплескі
новага году
зоркі -
рэдкія госьці сталіцы
галасуюць -
абіраюць сваю калядную
каляднай парою
не памыліцца
можна
можна
ведаць дакладна

Тэгі: