it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Sep 15

а мы з табой
напэўна, іншыя
усе зьяжджаюць –
мы застаемся
усе разыходзяцца
мы з чужых
разыходаў
плачам, сьмяемся

варым пельмені
робім дранікі
перыядычна
наведваем музэі
падбіраем пад
восень станікі
падтрымліваем
грузію

возім на лецішча
інтэлігенцыю
бачым за
кілямэтрамі фота
у Беларусі аднойчы
потым
чакаем
Яго Эксэленцыю

лічым вар’ятамі
тых і гэтых
стараемся не
сядзець у хаце
хочам яшчэ
пабачыць сьвету
да нараджэньня
дзіцяці

усе зьвіняць –
а нам ня хочацца
усіх нясе –
а мы трымаемся
бо гэты верасень
пэўна, скончыцца
і мы з табой
давай дамовімся
няхай зьвіняць
адно трамваі

а мы з табой
напэўна, іншыя
плянуем лётаць
па-над горадам
і навучыцца
не пужацца
ні гэтых дзён
ні гэтых холадаў

Тэгі:

Aug 12

Сьцьвярджаюць,
Што няпоўная зямля
Бяз Вавеля,
Бяз Луўра,
Без Крамля...

Я не пярэчу -
Так яно і ёсьць.
Хто ж абміне зямную прыгажосьць!

Ды для мяне
Няпоўная зямля
Бяз Турава,
Расон
I Капыля,
Бяз Сьвіцязі
З вясёлкаю двайной
I без сьвятой Сафійкі над Дзьвіной.

Няпоўная яна
I без буслоў,
I без пявучых беларускіх слоў,
I без дзяньніцы ў матчыным вакне...

Я думаю,
Не запярэчаць мне...

Генадзь Бураўкін

Тэгі: ,

Aug 08

я пісаў табе
эсэмэскі ўсю ноч
папярэджваў:
неба хмурыцца,
бяры парасон
а ты ўсё маўчала й
маўчала
думала
хай, засранец,
панэрвуецца

я пісаў табе
языком на сьпіне
“ойча наш”
на мове каханьня
а табе заставалася
толькі верыць
бо лянотна было
праверыць

я пісаў табе на
асфальце “са святам, каханая”
але прыехалі мянты
і я пасьпеў толькі “са святам”
і атрымалася рацыя
мая і мянтоўская

я пішу табе кожным
досьвіткам
засынаючы, я пішу табе,
я прашу цябе
парашутамі
апускайся ты, перайму цябе
пакажу табе на
сьцяне
фарбай сьвежай:
выходзь за мяне

Тэгі:

Aug 03

уваходзячы ў цябе

выходжу

у

адкрыты космас

Тэгі:

Jun 05

gorad5.jpg

у гэтым горадзе
без памяці
сонца не ўстае само
яго
на пад’ёмных кранах
жыхары
падымаюць ўвысь штораніцы

грамадзяне, мінакі,
алігархі, жабракі
усё мінецца, не застанецца
пасьпяшайцеся
такі
хоць раз
ўбачыць
горад
а пятай раніцы

горад ціхі як індык
ды ніколі не падманецца
вырашаючы, куды
кінуць сонца растаманіцца

грамадзяне, мінакі,
алігархі, жабракі
усё мінецца, не застанецца
пасьпяшайцеся
такі
хоць раз
ўбачыць
горад
а пятай раніцы

Тэгі:

траўня 25

штодня мы чакаем
чагосьці адметнага
хапаем і ловім
імгненныя позіркі
ўскладаем спадзевы
на хуткае лета
і марым на выходных
на возера

пазначце мне ўсе
ўваходы і выхады
скажыце мне дзе
ляжаць парашуты
я буду чакаць
надзвычайнага выпадку
зьмяняючы
дэцыметры на футы

штовечара водгукі
новага гораду
ствараюць на дахах
мясцовага Буду
сьпякотныя дні
і пазыцыі холаду
рыхтуюць цябе
да наступных цудаў

згадай мне
чатыры заводы
цукровыя
і я назаву цябе
самай салодкай
штоночы мы вучым
тры новыя словы
і робім на золку
тры новыя фоткі

пазначце мне ўсе
ўваходы і выхады
скажыце мне дзе
ляжаць парашуты
я буду чакаць
надзвычайнага выпадку
зьмяняючы
дэцыметры на футы

Тэгі:

Apr 11

Вось арыгінал:

давай на тры хвіліны
будзем
чорным зернейкам кавы
ты – левай паловай
я правай
і думаць будзем
абодва
насуперак тэарэмам
і зробім
кубак кавы лагоднай
нашым гарэмам
а далей –
малеч зярнятак
знойдзем у капусьце
і хрэн да сябе
кавамолку
падпусьцім

Па-польску:

Bądźmy na trzy chvili
czarnymi kawowymi ziernami
ty będziesz lewej stronaj
ja będę prawej
i będziemy myśleć
wbrew teoremom
i zrobimy kubek kawy łagodnym
naszym myślom
a dalej –
znaleźmy garstkę zierni
w kapuscie
i nie puścimy
maszynką do kawy
do siebe

Па-баўгарску:

хайде да сме
през три минути
черното кафеното зърно
ти ще бъдеш лявата половина
аз ще бъда – дясната
И ще мислим въпреки
теоремити
И ще правим
чашата кафе по-добра
от нашити мисли
а по-нататък
ще намерим
шепата на кафенити зърни в зеле
и няма да пусним
кафемелачка до себе си

Па-ангельску:

Let’s be a black
coffee-bean
for three minutes
you’ll be the left half,
I’ll be the right
and we’ll think against
all theorems
and then we’ll find
handful coffee-beans
in the cabbage
and keep a coffee-grinder
out of us

пераклады (С) Анастасія Кажапенка

Тэгі:

Mar 09

толькі разам
таюць ўвесну ледзяшы
дадаюць
зямлі сусьветных водаў
напішы –
на шкло пахукай –
пальцам напішы
як табе
ў варшаве
без прыгодаў

без прыгодаў
людзі любяць вінаград
я люблю
твае начныя вочы
ад калядаў
пачынаецца пара
калі зноўку мы
калядаў хочам

толькі разам
ходзяць дыхаць
на балкон
растаўляюць
фоткі на паліцах
я званю
(хоць крадуць грошы)
табе на вэлком
і баюся
ў лічбах памыліцца

пішуць людзі
віншавальныя лісты
эсэмэскі
вершы і газэты
я ствару
сабе жж
і буду халасты
для цябе
пісаць свае
сакрэты

без прыгодаў
людзі любяць вінаград
я люблю
твае начныя вочы
ад калядаў
пачынаецца пара
калі зноўку мы
калядаў хочам

Тэгі:

Feb 17

давай
завядзем сабе анёлка
будзем езьдзіць на рыбу
і варыць юшку
а час-ад-часу
ставіць ёлку
і не спрачацца
за падушку
а вечарамі
гуляць ў хаванкі
ў гарачых булках
шукаць разынкі
шукаць разьвязкі
для крыжаванкі
і несьці кроплі
на павуцінкі
а па выходных
бадзяцца ў парку
на пожні сонцу
бывае колка
анёлка – бэбі
дажджу і хмаркі
давай завядзем
сабе анёлка

demagrafija1.jpg

Тэгі:

Feb 14

teddylove49.jpg
праз пару год
ты скажаш мне
ачка-
рык
і ў мяне
народзіцца дачка
а ўсё, што марнасьць,
будзе марны дым
праз пару год
я буду маладым
хадзіць да вечнасьці
на мятную гарбату
і ў стары менск
вячэрні маракеш
праз пару год
ты скажаш мне:
жывеш
са мной
ля эйфелевай хаты
праз пару год
сьвет зробіцца такі
што кожны тыдзень
будуць крывацёкі
і наша ратамка
і нашыя ўцёкі
і наша бусечка
і нашы ведзьмакі –
мы занатуем
на жывыя шчокі

праз пару год
ты будзеш мне
The Na
і мы ня будзем
слухаць слова
“кінеш”
праз пару год
ў Варшаве
ці ў Пекіне
адно аднога
будзем дакранаць

teddylove82.jpg

Тэгі: