it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 30

сны
што пасуюць для дваіх
гняздуюцца
ў нас саміх
чакаюць
выйсьця
а сон ня зьнік
ідзе цягнік
і сядзе на балёнік цьвік
як мы
калісьці
мы ў гэтым дні
як крык "вярні"
як ўсё,
што можам
мы прысьніць
мае вагні
твае вагні
не парушаюць цішыні
і шчасьця
мысьліць

Тэгі:

Apr 28

234

у Вільні
дамы паглядаюць стагодзьдзямі
у Вільні
дыхаецца цывільней
у Вільні
думаецца аб свабодзе
у Вільні
мы пішам на вежы:
musu
і адгукаецца
горад пыльны
у Вільні
цяжка адолець спакусу
быць
у Вільні

123

photo by (c) Alex Zenkov

Тэгі: ,

Mar 24

слухай.
чуеш крокі
на сваіх плячох?
гэта танчыць
на паперы Бог
я ня мог
жадаць табе па-іншаму
дабранач
хай ідуць у сраку
ўсе тыраны
з волі дня
мы зробім волі ноч
слухай.
а пасьля кажы
як хочаш
авэрсам ці рэверсам
рабром
каінам ці авэлем
шалом
прывітаньне
дзе твае алоўкі?
будзем з пазлаў
рэзаць
размалёўкі

Тэгі:

Feb 08

мая бабуля ведае
адкуль ідзе цыклён
якія кошты на нафту
і рост прэзідэнта расеі
што ёсьць абама яна
а ёсьць абама ён
чаму спыніўся завод
на станцыі гарадзея
мая бабуля ведае
каго забілі ўначы
і хто на “крышталі”
скраў тону сьпірту ўпотай
а мне яна гаворыць:
“ты сабе памаўчы
бо вашая апазіцыя
ўсе кругом ідыёты”
мая бабуля ведае
як сікаюць мураўі
калі пачнечча дождж
якое будзе лета
я ціха ёй зайздрошчу
яна жыве ў раі
ды мне не скарыстаць
жыцьця яе сакрэта

Тэгі:

Feb 08

робячы каву
без малака
я выпадкова
зьеў павука
цяпер мяне ня любіць павучыха
дык
лепей ніколі
ня есьці каханых
сваіх і чужых
дзейных і абацаных
і без патрэбы паветрам каханых
ня дыхаць

Тэгі:

Feb 07

выклікаю хуткую
з прычыны
што хацеў я зразумець
жанчыну
і пасьпець да адпраўленьня
карабля
стаць ракетаю "зямля-зямля"
быць харошым
у непатрэбным разе
прызнавацца ў чужой паразе
што ня стала ўласнай
перамогай
буду знаць, чаго
прасіць у Бога

Тэгі:

Jan 24

у гэту гадзіну на вуліцах толькі
таксоўкі й паліцыя
нават бігборды паціху кімараць у шапкі
трэба купіць муміё
а яшчэ пагаліцца
каб ты наранак свае
не падрапала лапкі

хтосьці ў вакне спакушае каханку,
хтосьці -- каханага
нехта чакае дзевятай -- званіць у амэрыку
мазы і газы чысьцяць асфальт ад
пячэньня аўсянага
каб а дзевятай чыноўніца не
закаціла гістэрыку

дома фатэль, інтэрнэт і выдатная кава
хтосьці за сьценкай упарта друкуе шпаргалкі
а ў мяне ў пакоі заўсёды цікава
хоць тут няма ні чырвонай, ні жоўтай міргалкі

Тэгі:

Nov 29
нехта
растопіць лёд
будзе вясна і сок
сонейка і вада
розная
нехта ідзе ў
палітыку
нехта ідзе ў
пясок
узяць і памяняць іх
можна бы
танчыць сівы
брук
плача стары
кот
толькі два
ліхтары
сьвецяцца
добра амаль
ўсё
толькі баліць
жывот
ён рэагуе на
месяцы
кроплі на
сырадой
сьвечкі на
туманы
крокі на
дываны
увагу на
маякі
увагу на
маякі
увагу на
маякі...
кішынёў, лістапад 28, 2008
з думкамі пра цябе
Тэгі:

Nov 13

тры вясны
і тры лета
бегаў за сонцам
пытаўся
дзе ты сонца
ўзыходзіш
дзе сядаеш
й не дазнаўся
дзьве зімы
і ўсю восень
лётаў за
месяцам
ўпотай
і не ўгледзеў
дзе зранку
сыходзіць месяц
з работы
сёмым ранкам
на золку
скажа сонная
зора
месяц быў такі
заўтра
сонца будзе тут
ўчора
хадзі,
непрытульны пане
будзем глядзець
разам
сонейка
прачынаньне
месяца мегафазу
цяпер мы сядзім
ў дрэвах
і жмурым свае вочы
свае разгадаць
сумневы
хочам

Тэгі:

Sep 29

ідзе зіма –
а шостай раніцы
яшчэ з гардзінамі
і без гардзін
аднолькава
і мы
цягаем зь вільні
ананасы
у нас няма
такіх
як там
ні ананасаў
ні ўлады
якая не дае
цяпла
бо підарасы
паўсюль –
на плошчы
і ў кіно
а шостай раніцы
і ўвечары
з гардзінамі
і без гардзін
такое вось
адно вакно

Тэгі: