it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 27

Журавы сьпяваюць палянэз і іх
не шкада над беднай Беларусьсю

я паэт прыгоннае паэзіі
і такім да сьмерці застануся

журавам ня трэба ў зорнае жніво
з поўняй на гарбу ляцець на паншчыну
колькі б нас пасьля Купалы ні жыло --
плюнеш -- не паэты -- самазваншчына.

Анатоль Сыс (1959-2005)
sys

Тэгі:

Aug 23

Ёнас Ліняўскас -- паэт, старшыня Саюзу пісьменьнікаў Літвы.

пераклад Глеба Лабадзенкі

Х Х Х

Паўзбоч я прайду, бо твань разлілася і кісьне,
Нібыта шукае лісу, якая на качку цісьне.

На ўзгорку ў рабіне дрозд чарнейшы за твань,
Кастрычнік, і што ні пара – ўсё роўна інь ці янь.

Carex, scirpus ці cyperus, - асоба найдалей сыходзіць, -
Яна сапраўды не адсюль, іх вецер з вадою лагодзіць,

І словы, як хілыя каласы кладуцца ў снапы,
Зваротак быллём ліхаманкавым устаўляе між іх слупы.

Запозна, кастрычнік, запозна -- тут ні жыцця, ні кроплі,
Толькі рабіна па ягадцы тупае як пантофлі.

Мінаю цябе, кастрычнік, мінаю цябе наўзбоч.
І восень як павуцінне, а можа не восень, а ноч,

Калі знікаюць мясціны, дзе мусіў перачакаць дзень, -
Іх паглынае твань чорным драздом у вадзе.

І толькі каторы год не здольны твань абмінуць,
Хоць бачу штодня Хрыста, ён мне дае заснуць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 23

Уладыслаў Журба -- украінскі паэт. Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Кіяве. Скончыў філфак унівэрсытэта імя Тараса Шаўчэнкі. Як піша ён сам, "буддыст (але не вегетарыянец!) і антыглабаліст.

пераклаў з украінскай Глеб Лабадзенка

КОЛЕРЫ
Сяргею Беленькаму

Зіма

Ўсіх фарбаў лекавую сілу
Няйначай выпіла зіма:
Наўколле шэрым парабіла –
І снег, і неба спаражніла,
а беленькага вось няма.

Вясна

У траўні кветак поўна розных
Рассыпаў дождж, на выдумкі мастак.
Пазеляніў галлё ён віртуозна,
І неба паблакіціў так дзівосна,
а беленькага зноўку брак.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 08

дом на гары
яркім вагнём дагарыць
ловіць умела праменьне
і прыкладае да цела
заўтра ў тры
я адлятаю ў Парыж
каб пазваніць табе
і запытаць:
што ты хацела?
можа, кавалак Манмартру
а можа, ад Вульля трубу
сьвежыя булачкі, каву
і цёплы пірог з марцыпанам
мяккае крэсла
дзе кожная ножка – бамбук
сьпеўную мову
дзе кожны зваротак – каханы
яркім вагнём дагарыць
мой шпацыр па бульвары
Асман
вочы заплюшчы, расплюшчы –
і вось распушчаецца маска
я абдыму твае плечы
раскрыю стары чамадан
зьдзівісься ты
а я проста
скажу:
калі ласка

Тэгі:

Jul 31

Пераклады Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна

ЦЯПЕР

Усе мае дні
я шмат маліцца ня змог.
Дзе ён?
Як ён, мой Бог?
Ты чуеш, бачыш мяне?
Я хацеў цябе клікаць,
налямантавацца ўсмак,
я, проста жабрак.

Цяпер я стары,
час мяне змог.
Ты падымеш мяне да сябе,
мой Бог.

chagall
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 30

85 гадоў таму геніяльны Купала напісаў свой караценькі верш, які і сёньня лёгка кладзецца ў вусны тыповаму беларускаму чыноўніку...

...О так! Я -- пралетар!..
Яшчэ ўчора раб пакутны -
Сягоньня я зямлі ўладар
І над царамі цар магутны!

Мне Бацькаўшчынай цэлы сьвет,
Ад родных ніў я адвярнуўся...
Адно... ня збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сьняцца сны аб Беларусі!

Янка Купала, 1924

2579

Тэгі:

Jun 23

А.К.

толькі я ў цягніку
не баюся зусім вышыні
не баюся, што нехта
падменіць на мосьце вагні
і наўрад да цябе я
пасьпею на каву
ты насыплеш тры лыжачкі
сядзеш чакаць пры вакне
ты ня пішаш мне вершы
і ўвогуле пішаш ня мне
толькі пішаш цікава
я знайду цябе зноўку
мы сядзем з табою ў цягнік
і паедзем па колу
то долу, то ўгору
толькі я, як і ўчора
ня буду чыніць мітусьні
ну а ты
як і зранку
вяртаеш мяне
ў аўторак

Тэгі:

траўня 13

0016

У мінулыя выходныя я меў шалёна класную паездку ва Ўкраіну. Яе кульмінацыя -- выступ у самым крутым клюбе Луцку "Майдан". Чытаньне вершаў на сцэне пабу -- гэта напраўду здорава!..

Сёньня дайшлі фотачкі -- сьпяшаюся выкласьці. Там, дзе мая мардаха -- аўтар eldorado /клуб "Майдан"/. Астатнія я нашчоўкаў.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

траўня 04

у гэтым пакоі
шкодзіць скруха
рытмічнасьць рухаў
сама
прыдумляе рыфмы
ведаеш,
я ўвязу цябе –
і завіруха
больш не паб’е
нашу вусны
аб рыфы
і здымкі ў рамках
ізноў паўторацца
і ажывуць успаміны
ў гісторыі
і мы,
практыкуючыся ў рыторыцы,
зноўку выйдзем
ў адкрытае мора
і не баючыся
дзядзькі рыхтэра
без маякоў
бязь ветразеў пойдзем
я толькі ў думках
цябе закалыхваю
гляджу на дзьверы
здаецца –
зараз
ты
ўвойдзеш

Тэгі:

траўня 03

голос, как вор, на заслуженный срок уходит.
мной терапевтов замучена рать. жру карамели.
вам повезло. вам не страшно терять.
вы не имели...

Евгений Евтушенко

Тэгі: