it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 26

У 2002 годзе паэтка Валянціна Аксак, якая працуе на "Радыё Свабода" папрасіла мяне перадаць Сяргею Грахоўскаму кнігу "Верш на свабоду", дзе быў і ягоны верш. паэту на той час было 89 гадоў. Спадарыня Валянціна сказала, што для мяне гэта будзе добрая нагода пазнаёміцца зь ім асабіста.

Я прынёс кнігу. Ён пачаў распытваць, што ды як. Тады я вучыўся ў Беларускім гуманітарным Ліцэі імя Якуба Коласа. Спадар Сяргей шмат распытваў пра навучаньне, бо многіх зь Ліцэя ведаў асабіста.

Потым ён пачаў нешта шукаць на паліцы. Дастаў дзьве аднолькавыя кніжачкі.

-- Гэта мая першая кніга, -- сказаў Сяргей Грахоўскі. -- У мяне захавалася 2 экзэмпляры, адзін я хачу падараваць табе. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Oct 14

Пазычана на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Янка Купала. Трэба нам песень...

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Sep 18

Мы ляжым снапамі на таках
Нас малоціць кожны, хто ў руках
Мае цэп! І так ва ўсе вякі…
І яшчэ пытаюць землякі:
што табе, паэту, да палітыкі?

Як пытанне – так адказ наўпрост:
Я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі,
Каб без страху ўсталі ў поўны рост
І на ток не леглі ўжо ніколі!

Каб у родным краі валадарылі
Бог на небе, праўда на зямлі,
Каб збылося ўсё, пра што вы марылі!..

Я прыйшоў, каб вы перамаглі!

Тэгі:

Jun 08

Дзень, як сын дачаканы, падрос.
Ціша стому вярнула дадому.
І ступаў малады Хрыстос
Па вадзе, як па сухому.

Тыя, што над вадой
І ў вадзе,
Ўсе нямелі ў нябесным зьдзіве,
Ведалі,
Гэта Сейбіт ідзе
Сеяць душы
На горкай ніве.

Досьвітак загараўся й гас.
І рабіліся блізкімі далі.
Хвалі ўрэшце дагналі час
І Хрыстовы
сьляды захавалі.

Ростань выкне вініць успамін.
У сустрэчы сьцежка крывая.

Калі Госпаду верыш, як Сын,
Дык цябе і вада трымае...

Рыгор Барадулін

24 лютага 2007, рэанімацыя

Тэгі:

траўня 20

слухаць верш у выкананьні аўтара:

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.


СПАМПАВАЦЬ

АПОШНІ ПАЭТ

Ён
нарадзіўся
на белы свет
Пад канец стагоддзя (і тысячагоддзя),
І ягоны хросны выкінуў партбілет
У навакольнае асяроддзе.

На хрэсьбіны пасцялілі белы абрус,
А пасярэдзіне – чырвоная стужка.
І ён закрычаў: “Жыве Беларусь!” –
Калі маці яго, накарміўшы, загушкала.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 22


Ігар Паглазаў нарадзіўся ў 1966 годзе, скончыў жыцьцё самагубствам у 1980. Усё гэта -- у Менску.
Ніжэй -- мае пераклады пяці ягоных вершаў.
Цікаўным -- сайт Ігара Паглазава
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 05

верыць крылам адным –
ведае кожная птушка
зь яйка і да зімы
слухае толькі іх
верыць адной табе –
значыць, не прамахнуцца
ветрам глуханямым
ў птушак глуханямых
а на парозе сну
бы на парозе дому
круцяць яны гняздо
і адпускаюць дым
верыць тваім вачам
дыхаць табой бяз стомы
птушкі навучаць, што
вераць крылам адным

Тэгі:

Mar 29

я клявіятурай
пальцы чухаў
вяртаючы ў словы
мяккі знак,
а ў мяне на стале
памірала муха
і цешылася, што на дварэ
вясна

дзе ж ты зімавала
гаротнай плачкай?
дзе крылы хавала
ад маразоў?
ці сонца вясновае
ў сьне пабачыла
і крылы выструменіла
лязом

ці ты адчувала,
што сонца будзе
што проста чакае
пад сьнегам трава
што бедныя мухі
і бедныя людзі
баяцца аднога –
зімаваць

ня бойцеся:
доўга ня прыйдзецца
слухаць
ганяць небараку
з вакна да сьцяны
калі на стале
памірае муха
і радуецца,
што дажыла
да вясны

Тэгі:

Mar 29

Ты сабе, душа,
Свабодна лётай.
Я дабуду тут
Зямную рату.
Чую, кліча мама
З неахвотай.
Клікала не так,
Бывала ў хату…

2009
Рыгор Барадулін

Тэгі:

Feb 15

Мама мая ашуканкай была.
Каля стала
У дзяльбе
Ашуквала сябе,
Калі дзяліла
Апошнюю скібку –
Меней сабе,
Сыну болей.
Доля маму
Абдзірала як ліпку,
Ды мама йшла
У перахітрыкі з доляй.
Ашуквала голад
Крапівою ці шчаўем,
Ашуквала холад
Паветкай дашчанай,
Ашуквала сон –
Уставала з расою,
Ашуквала соль –
Нішчымніцу саліла
Сьлязою.

Сын ашуканкі,
Душой халадзею,
Ці не ашукаў я
Яе надзею?

Тэгі: