За гадамі ўжо не да авацыяў,
За гадамі
Сабе самому падабацца
Цяжэй, чым даме.
Сьвятло ліняе,
Сьвет імжыцца,
І позірк халадае.
Цяжэй
З самім сабою ўжыцца
За гадамі.
Вользе Паўлюкевіч 17 гадоў. Вось што яна піша пра сябе:
Я (як было ў Зуёнка) - філфакаўка, студэнтка філфака БДУ. Сябры гавораць, я падобная да сланечніка - ці то вяснушкамі, ці то ўсмешкай. А я пішу вершы і, як гераіня аднаго савецкага фільма, "спадзяюся калі-небудзь напісаць добрыя".
З дазволу Вольгі выстаўляю яе вершы на ваш суд. Не палянуйцеся пракамэнціць -- думаю, вашае меркаваньне будзе важным для аўтаркі. Чытаць далей »
піва зь сіропам –
гэта яшчэ не Яўропа
даражэнькія
савецкапітэкі
пасьля забароны
канцэртаў
пейце атруту
з кропам
і дуйце на дыскатэкі
жывыя муміі,
туалецішчы,
едзьце к сабе
на лецішчы
саджайце бульбу,
гуркі
спыніць культуру
гэта –
як адмяніць
інтэрнэцішча.
час ужо
не такі
у выдавецтве "Літаратура і Мастацтва" працуюць храновыя маркетолагі. гэтую макулатуру варта было назваць не "Вот она, наша жізнь", а "Туалецішча". гэта -- не абраза тонкага лірыка і пранізьлівага паэта, а -- самы запамінальны, я б сказаў, сакральны вобраз з гэтае кнігі.
зразумела, што ні да літаратуры, ні мастацтва яе аднесьці нельга. выдавецтва "Літаратура і Мастацтва" дыскрэдытавала сябе гэтай кнігай па поўнай праграме.
на кніжнай выставе набыць яе без прыгодаў не ўдалося. спачатку мне сказалі, што кніга каштуе 15500. калі я пачаў цытаваць уголас "Туалецішча", падбегла цётушка, якая сказала, што я проста не чытаў Маякоўскага, таму не разумею паэта Рубінава. я ёй шчыра адказаў, што Рубінаву да Маякоўскага, пэўна, далёка. калі я спытаўся, ці ня сорамна ім друкаваць такое во за дзяржаўныя грошы, яна сказала: "а гэта -- не за дзяржаўныя, гэта за кошт выдавецтва". дурка, карацей.
цётушка, зразумеўшы, што я ня здольны ацаніць паэта Рубінава, заявіла, што кніга прадаецца толькі разам два тамы (да-да, выйшла цэлыя 2 кнігі!..) за 30 тышч. я сказаў, што буду жалавацца начальству і трэбую накладную і адстоя піва прадаць мне толькі во гэтую, зь вершам пра туалецішча. цётушка сказала: "вы как-та на этай цеме азабочэны", але, каб я хутчэй зваліў задаволіць мой пакупніцкі інтарэс, адпусьціла тавар
а самае прыкольнае -- я пасьпеў у апошні вагон, набыў апошнюю кнігу.
будзеце на выставе -- трэбуйце дабаўкі!
PS хто ня ведае -- тонкі лірык Анатолій Рубінов в міру -- начальнік Савета Рэспублікі. нарадзіўся ў 1939 годзе ў Магілёве.
у краме, за касаю, на падваконьні сядзець дзед з бабаю. гамоняць. яна ў якасьці прыпавесьці распавядае яму верш, які я чуў яшчэ ў дзяцінстве ў вёсцы. Чытаць далей »
Мне прысніўся Хрыстос паднябеснага росту,
Сінявокі,
русявы --
расчэсаны месяцам чуб.
Побач з ім
сінявокі,
русявы,
нябеснага росту апостал --
І ў абодвух усмешка не сыходзіла з губ.
Яны крочылі разам
па друзе,
па Менску згарэлым,
Збамбаваным ушчэнт грамадзянскай вайной,
І хрыстос нёс сувоі чырвонага з белым,
А апостал -- чырвона-зялёны сувой.
Як сцяна прад сцяной, яшчэ людзі на плошчах стаялі,
Але ўжо і ў Хрысце,
і ў апостале
пазнавалі адзін аднаго
І чырвоным, зялёным і белым
Скалечаны Менск бінтавалі,
І зацягвалі шнары, загойвалі раны Яго.
І ўставала чырвонае сонца, і белыя птахі луналі,
І сцялілася лета зялёнай травой на зямлю,
І сляпыя з відушчымі абдымалі адзін аднаго,
пазнавалі,
Цалавалі адзін аднаго і казалі
-- Люблю.