it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 25

учытайцеся ў гэты верш. мінула 84 гады, а які ён актуальны!

Пасеклі наш Край

Пасеклі Край наш папалам,
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта - вам, а гэта - нам,
Няма сумлення ў душах рабскіх.

І цягнем мы на новы строй
Старую песню і чужую:
Цыгане шумнаю талпой
Па Бесарабіі качуюць...

За ўсходнім дэспатам-царком
Мы бегаем на задніх лапах,
Нью-Ёрку грозім кулаком
І Чэмберлена лаем трапна.

Засыплем шапкамі яго,
Ура, ура - патопім ў соплях.
А нас тым часам з году ў год
Тут прадаюць ўраздроб і оптам.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 16

 

Перадрук з Тузіна Гітоў

Аўтар беларускамоўнага тэксту да песьні «Небасхіл Эўропы» Глеб Лабадзенка падчас «Эўрафэсту» сустрэўся з Аляксандрам Рыбаком. Стала вядома, што нарвэскі выканаўца ўжо зняў кліп на беларускамоўную песьню і неўзабаве адбудзецца яго прэм’ера. Апроч таго, «Небасхіл Эўропы» мае ўвайсьці ў новы альбом Аляксандра Рыбака. Пра падрабязнасьці сустрэчы Глеб Лабадзенка распавёў «Тузіну Гітоў».

rybak_labadzienka_400На прамінулым «Эўрафэсьце», апроч сканадалаў з падтасоўкамі, быў і прыемны момант: трыюмфатар «Эўравізіі-2009» Аляксандар Рыбак засьпяваў са сцэны Палаца спорту беларускамоўную вэрсію сваёй песьні «Небасхіл Эўропы» — яна і стала адзінай беларускамоўнай песьняй на канцэрце. Гэты варыянт гіту зьявіўся дзякуючы праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», які быў прэзэнтавананы мінулай восеньню. Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jan 04

для чытаньня аматарам шэльмаваць Купалу 30-х гадоў і перакрыўляць ягонае імя 

Алеся

Кукавала зязюля
У зялёным лесе,
Гадавала матуля
Дачушку Алесю.

Гаманіў бор сасновы
Ўвечары і ранкі,
Над калыскай ліповай
Пела калыханкі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 04

з кнігі Anima

Тэгі:

Jan 02


1916, "Князь Всеслав"
Іван Бунін,
Нобелеўскі лаўрэат

скан з кнігі Уладзімера Арлова "Таямніцы Полацкай гісторыі"

Тэгі:

Dec 23

Ты слухай-паслухай,
Таварыш і брат:
Заўсёды наперад!
Ніколі назад!

Глядзі – во імчыцца –
Жыцьцю напралом –
Па полі, па пушчы
Віхор-буралом.

Як віхры, машыны
Бягуць па зямлі;
Па моры па сінім
Плывуць караблі.

У моры, ў азёры,
Палошчучы муць,
Крыніцы і рэкі
Цякуць і цякуць.

Арлы-самалёты
Сьвідруюць прастор
Ня знаючы ў лёце
Ні меж, ні разор.

Заўсёды наперад!
Ніколі назад!

∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙

Во гэтак, няйначай,
Таварыш і брат!

1931

Тэгі:

Aug 26

131 год таму нарадзіўся францускі паэт Гіём Апалінэр,
сваяк нашага паэта Каруся Каганца.
сапраўднае імя Апалінэра -- Вільгельм Апалінарый Кастравіцкі.

Зьвесткі зь Вікіпедыі: Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Наваградкам, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра, Міхаіл Апалінары Кастравіцкі, эміграваў у Італію, дзе і прайшло дзяцінства паэта. Адным з сыноў дзедавага брата, Карла Самуілавіча Кастравіцкага, быў беларускі празаік Казімер Кастравіцкі, больш вядомы пад творчым псэўданімам Карусь Каганец. Ён прыходзіўся Гіёму стрыечным дзядзькам.

мне Апалінэр згадваецца часта па дзвюх прычынах.
па-першае, бо штораз, калі еду зь лецішча ў блізкія Стоўпцы,
праязжаю фермерскую гаспадарку "Каганец". названую так ня з галавы.
а таму што ў суседняй вёсцы Зусульле жыў Карусь Каганец
зь сям'ёю пасьля таго як ягонаму бацьку, паўстанцу Каліноўскага,
дазволілі вярнуцца зь Сібіры.
а па-другое -- бо яшчэ зь Ліцэю памятаю верш Апалінэра
"Мост Мірабо" ў цудоўным перакладзе Андрэя Хадановіча.
вось гэты верш.
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 19


Глеб, шчыра вітаю! Ау-тэматчыку Нясвіжа пасылаю экслібрыс ці не 1760 года. Паўночных і Падменскіх ззяняў! Сяргей Пан1зьн1к.

Экскурс экслібрыса
Гісторык Баляслаў Брэжга ў 1925 г. вывез
з Віцебска ў Латвію – і тым самым захаваў --
многія пазнакі беларускай старасветчыны

Дзе сімвалы душэўнай сілы?
Пайшлі на выпас...
...Калісьці ў Рызе папрасілі
пазнаць экслібрыс.
Мне ён як вежа над Парыжам,
ці крыж на ўзвіжжа...
«Са мною,--шэпча,--не згарыш ты
у сяйве Нясвіжа!»
Чытаць далей »

Тэгі:

Aug 05

здымак зроблены ў Талачыне

Тэгі: ,

Jul 20

UPD разгадка такая -- у Вільні ніколі не хадзілі трамваі, з дратоў якіх маглі зьлятаць іскры ))))

загадку "Слуцкіх ткачых" вы, канешне, усе ведаеце -- у рэале на мануфактуры працавалі толькі мужчыны. але "слуцкія ткачы", відаць, ня так глянуліся клясыку.

а хто ведае загадку вось гэтага верша Максіма Багдановіча, прысьвечанага Вільні?..

Алесь Камоцкі. За дахамі места (сл. М. Багдановіч)

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

СПАМПАВАЦЬ

+ ТЭКСТ ВЕРША
Чытаць далей »

Тэгі: