it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 17


гэта — адная з самых вялікіх пахавальняў у Беларусі (з тых, што стаяць асобна). магчыма. гэта і ня вельмі чытаецца на здымку — але ж прыгледзьцеся: унізе стаіць чалавек. і ўявіце маштаб.

знаходзіцца сядзіба ў Ляхавіцкім раёне, зусім блізка ад саміх Ляхавічаў. але зьвярніце ўвагу — на навігатары Грушаўкі няма, у аўтамабільным атласе таксама, таму як зьбярэцеся ехаць– парупцеся пра добрую мапу.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 15

паводле розных меркаваньняў, гэтая сынагога была збудаваная ці то ў XVIII, ці то ў ХІХ стагодзьдзі. мне заўсёды падабаецца “старэйшая” версія.

за савецкім часам тут быў цэх малочнага заводу, выраблялі згушчонку. потым, як мне распавёў вартаўнік, дырэктарам заводу стаў жыд — і, выкарыстаўшы ўладу, прыбраў цэх адсюль. лёгіка зразумелая: не выпадае ў храме згушчонку вырабляць! але, як ні трагічна, гэта сынагогу і пагубіла — нічога іншага тут не арганізавалі, і яна прыйшла ў заняпад. цяпер — практычна апошні момант яе ратаваць, бо вось-вось абваліцца дах, і тады жыццё сынагогі пойдзе на дні.

вельмі крыўдна заўсёды чуць — раз жыдоўская, хай жыды яе і ратуюць. па-першае, жыдоў у Беларусі засталося вельмі мала (афіцыйна 13 тыс., неафіцыйна каля 40) — уратаваць сваю спадчыну яны не ў стане. па-другое, нельга дзяліць нашую архітэктуру на “жыдоўскую”, “польскую”, “рускую”, “беларускую”. усё, што цяпер стаіць на нашай зямлі — беларускае. альбо калі дом-крэпасць 1613 году ў Гайцюнішках збудаваў галяндзкі архітэктар Пётр Нонхарт — дык хай галянцы займаюцца?..

дзяліць трэба паводле іншага прынцыпу — вылучаць, найперш, што самае значнае і ўнікальнае. а па-другое — што трэба ратаваць у першую чаргу.

заўсёды, калі фатаграфую жыдоўскую спадчыну ў Беларусі — карціць параўнаць яе зь дзеўкай, якую бацькам трэба тэрмінова выдаць замуж, бо яна робіцца ўсё старэйшай і пачынае рызыкаваць. і калі мы ня возьмем яе ў жонкі — яна загіне. а дзеўка прыгожая, адметная, непаўторная.

дык ці варта адмаўляцца ад таго, што стварылі ня мы — але што нам цяпер застаецца зусім задарма?..

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 08


пабачыў на краме непадалёк ад палацу Сапегаў

Тэгі:

Jul 11

Казімеж Дольны — горад у Люблінскім ваяводстве, дзе жыве каля 3800 чалавек. Пры гэтым у горадзе 6 музэяў, два замкі, тры касьцёлы і сынагога. Некалі гэты горад быў мясцовай Лысай гарой — багема, якой было далёка ехаць дла Кракава, асядала на лета тут. Пісала, малявала, прысьвячала творы — такіх твораў захавалася багата. Сёньня Казімеж Дольны — ціхае мястэчка, якое ляжыць між гор на беразе Віслы.
Кажуць, на мясцовых пагорках прыдбалі сабе лецішчы ажно два былыя прэзыдэнты Польшчы — Аляксандар Квасьнеўскі ды Лех Валэнса.
Стоячы на гары і гледзячы на Казімеж Дольны. у гэта ахвотна верыцца.

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 08

Хведар Шапэн

Пахавальня Каралёў на Вавэлі (Кракаў)

Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Jul 03

лягер сьмерці Майданэк знаходзіцца на ўскраіне Любліна.
немцы зьнішчылі тут 80 тысяч чалавек, зь іх 75% габрэяў.

ад 1944 года тут дзейнічае музэй.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jul 02

калі я мінулы раз быў у Любліне колькі гадоў таму, усе фоткі былі дзённыя. таму калі я прыехаў у Люблін учора ўвечары — не ўпусьціў магчымасьці пахадзіць з фоцікам па старым горадзе ў прыцемках.

у Любліне жыве 350 тысяч чалавек. а будынкаў XV-XVIІ стагодзьдзя тут больш, чым ва ўсёй Беларусі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 26

001

Бэрлін на канцы лістапада такі ж халодны, як Менск. Жыцьцё віруе — жыхароў тут у паўтара разы больш, культуры больш разоў у трыццаць. Сьвяткаваньні 20-годзьдзя падзеньня Бэрлінскага муру дадаюць урачыстасьці і настрою.  Калядныя кірмашы, глінтвайн, яблыкі ў чакалядзе. Бэрлін у лістападзе варты, каб завітаць сюды на тыдзень.
Чытаць далей »

Тэгі: ,