it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 06

niunka

Хведар Нюнька — старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы, сябра прэзыдыюму Рады БНР.

шчыра віншую гэтага сьветлага і адданага чалавека з такой паважнай датаю! Хведар Нюнька– прыклад, які мусіць быць беларус. і ня толькі ў 85 год, а ўвогуле!

прапаную вашай увазе нашую гутарку са спадаром Хведарам чатырохгадовай даўніны

Тэгі: ,

Oct 14


вясельле адбылося сёньня ў Нясьвіжы. на адную беларускую сям’ю стала болей!
шчасьця, згоды і лагоды!

Тэгі:

Feb 13

першы раз, памятаю, павіншаваў яго разам са сваёй ліцэйскай групай гадоў 10 ці 9 таму (відаць, у 2002), калі Андрэй выкладаў у нас у Ліцэі літаратуру. тады мы нават зрабілі адпаведны плякат-віншаваньне (малявалі дзяўчаты) і заклеілі ім дзьверы ў кабінэт хіміі (там быў наш класны пакой, на першым паверсе зьлева, з вокнамі на Кірава, там часам праходзіла літаратура, а роўна пад гэтым пакоем — факультатыў па гісторыі, які вялі Павал Лойка і Валянцін Голубеў). Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 18

Васілю Сёмуху споўнілася 75. Але ён ненавідзіць свой Дзень народзінаў, у гэты дзень не бярэ слухаўку, не адказвае на лісты, не прымае віншаванні. Каб не злаваць юбіляра, змяшчаем гутарку з творцам сёння (юбілей быў учора). Яна спецыяльна запісвалася загадзя, пад відам “проста гутаркі для газеты”. Калі б Сёмуха пачуў, што гэта гутарка да ягонага юбілею, мяркую, вы б не чыталі гэтых радкоў. Такі ягоны характар – чалавека, які пераклаў Біблію і “Фаўста”, які мае дзяржпрэмію Беларусі, высокія ўзнагароды Нямеччыны і Латвіі, найлепшыя сябры якога – Брыль, Караткевіч і Барадулін. Першая частка гутаркі – пра асабістае.

“У школе мяне звалі Васіль Ясэнскі”

— Спадар Васіль, за што Ваш сябар, народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін называе вас казлом?

— Ну правільна называе! Паміж сябрамі не бывае брыдкіх слоў. Бывае ўсё вельмі справядліва!.. Для мяне гэта вельмі харошае слова, я яго заўсёды прымаў – ён і ў вочы называе мяне казлом. І мне прыемна гэта чуць ад Барадуліна, я не ведаю нават, чаму.

— Як вы яго называеце?

— Рыгор. Рыгорка. Часам Грыша, але вельмі рэдка. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 02

новы год адзначалі, дзе і ў мінулы раз — на лепельскім возеры (ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТА ЗЬ МІНУЛАГА ГОДУ). дом на самым беразе, лазьня, сьнег. прыехалі 31 у абед. сустрэлі 2011 проста на лёдзе. учора парыліся ў лазьні, качаліся ў сьнеез. а сёньня а 9-й суседзі пачалі грукацца ў дзьверы: лазьня гарыць (яна супольная на два дамы)! дзівакі — грукаліся хвілін 10 пакуль пабудзілі каго, а пажарнікаў не выклікалі… мы набралі 101, самі за вогнетушыцелі, туды — а там ужо поўненькая лазьня дыму, а вагню не відаць. пажарнікі даехалі хутка. пакуль ехалі — заняўся дах. патушылі аператыўна, прафэсыйна, але даху гамон і парылка ўся высмалілася.
ад чаго — невядома. парыцца скончылі ўчора а дзясятай вечара. няўжо столькі тлела нешта?..гаспадар соцна не абураўся. ледзьве ліпела тая лазьня, ды і гарэла не ўпершыню — я яшчэ ўчора аглядаў абвугленую сьценку ля печы. а як пажарнікі тушылі сёньня — дык з гарышча мо два прычэпы апілак павыкідалі, якіх там ўпрынцыпе не павінна быць! гаспадару штраф упілілі за парушэньне тэхнікі бясьпекі. хоць і няясна, што ды як, мы яму супольна часткова гэтую бяду кампэнсавалі.
добра, што ўсе цэлыя засталіся.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 25

сустрэў Каляды сёньня ўначы ў касьцёле Сьвятога Міхала Арханёла ў Наваградку.
з Калядамі Вас!
і хай нячысьцікі завяжуцца на вузел.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 27

Спачатку старацца,
Адолеўшы зло,
Застацца самім сабою,
Каб потым
Ня гэтак страшна было
Застацца з самім сабою.
Самім сабой застаецца сьвятло,
І шчодрае, і скупое…

Рыгор Барадулін

Тэгі:

Jul 15

У каго з нас ні спытай, ці ведаем Грунвальдскую бітву — кожны адкажа: “Вядома! Як жа яе не ведаць?!” І праўда — сорамна беларусам не ведаць пра Грунвальд! Аднак калі пачынаеш разбірацца, дык не кожны згадае, хто там біўся, з кім, дзе і навошта. Сёння, у дзень 600-годдзя вялікай перамогі пад Грунвальдам (15 ліпеня 1410 года) “Звязда”, пры дапамозе прафесара, доктара гістарычных навук Анатоля ГРЫЦКЕВІЧА коратка нагадвае асноўныя моманты. Выразай і захоўвай!

1. Хто з кім біўся?

Білася беларуска-літоўскае войска разам з саюзным польскім войскам супраць нямецкага Тэўтонскага рыцарска-манаскага ордэна. Але “манаскага” не ў традыцыйным значэнні, а дзе манахі павінны былі не маліцца, а ваяваць, каб распаўсюджваць веру Хрыстову сярод язычнікаў (паганцаў). У Тэўтонскім ордэне былі не толькі немцы — туды прыязджалі для практыкі рыцары з усіх краін Еўропы: былі і англійскія, і бургундскія, і французскія, нават з Пірынейскага паўвострава. З нашага боку — беларусы, палякі, летувісы, балты, чэхі на чале з Янам Жыжкам, невялікая група татараў. Захаваліся дакладныя звесткі, што большасць войска складалася з беларускіх харугваў — мсціслаўскай, аршанскай, берасцейскай, ваўкавыскай, віленскай, віцебскай, гарадзенскай, драгічынскай, лідскай, пінскай, наваградскай, полацкай, слонімскай, смаленскай… Трыццаць з іх мелі на сваіх баявых сцягах герб “Пагоня”. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 21

У самай складанай, я лічу, намінацыі — “Журналісцкае расьсьледваньне”.
Віншую Яўгена!..

Тэкст-пераможца — ніжэй.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 16

20-годзьдзе Беларускага гуманітарнага Ліцэю. Выпуск 2004 году, 42-я група (яе частка 😉 )
Глеб Лабадзенка, Яня Сташкевіч, В. М., Даша Каравай, Ганька Бабкова, Таня Цыуля, Андрусь Камароўскі

Чытаць далей »

Тэгі: