it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 07

в3

в1

в2
Набліжаецца дзень Святога Валянціна, прыгожае і рамантычнае свята. Яно прыйшло ў Беларусь з іншай краіны, але ўжо стала часткай нашай культуры. Кампанія “Будзьма беларусамі!” вырашыла зрабіць падарунак усім закаханым, выпусціўшы шэраг валянцінак па-беларуску. Дызайн для паштовак зрабіў мастак Міхал Анемпадыстаў. Віншуйце сваіх каханых па-беларуску, рабіце ім прыемнае! Будзьма закаханымі!

Ужо сёння валянцінкі ад “Будзьма!” можна знайсці ў наступных крамах Мінска:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;

кнігарня “логвінаЎ”, пр-т Незалежнасці, 37А;

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;

“Веды”, вул. К. Маркса, 36;

“Цэнтральны кніжны”, пр-т Незалежнасці, 19;

“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;

кніжная выстава-кірмаш “Мир книг”, вул. Янкі Купалы, 27.

Тэгі: ,

Dec 08

49-08-1b

слаўная падзея! і знакава, што яна адбылася на беларускай зямлі!

Тэгі:

Oct 29

даслаў паэт Сяргей Панізьнік.

Olga Hrycuk

І ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ НА ЧУЖЫНЕ !

29 кастрычніка будзе адзначаць  сваё 90-годдзе  спадарыня Вольга Грыцук. Яна больш як паўвека жыве ў канадскім горадзе Кінгстан. А нарадзілася каля старажытнага беларускага горада Дзісна. І я нарадзіўся недалёка ад Дзісны ў 1942 годзе. Вольга, дачка Васіля Дуброўскага, назаўсёды пакінула руіны згарэлага ад бамбёжак дома ў 1944 годзе. Праз 60 гадоў пасля тых падзей пачалася наша перапіска і прадаўжаецца да гэтага часу. Лагоднай, чулай, зычлівай суайчынніцы прысвячаў вершы, дбаю, каб і на яе радзіме захаваліся добрыя згадкі пра зямлячку. Мы аднадумцы ў галоўным – у любові і павазе да свайго айчыннага мацерыка.
Невымерны патрыятызм Вольгі  — гэтай прыўкраснай галінкі на радаводным дрэве Дуброўскіх – натхняе чытача яе кнігі “Мы стваралі сваю Беларусь (Жыццё і дзейнасць Аляксея Грыцука)”. Гэты зборнік  выдадзены ў  Мінску ў 2007 годзе. Такім чынам была ўзноўлена памяць аб адным з лідэраў пасляваеннай эміграцыі ў Канадзе Аляксею-Алесю Грыцуку (1910—1976)—таленавітым і мужным сыне беларускага народа, які пакінуў у памяці сучаснікаў, як пісала ў артыкуле “Ад укладальніцы” Вольга Іпатава, моцны духоўны імпульс.
Сваім уступным словам “Дзякуючы ім жыла Беларусь на чужыне” далучылася да гэтага выдання і Івонка Сурвілла, старшыня Рады БНР. Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 01

Budzma 5 years

1 кастрычніка культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” адзначае сваё пяцігоддзе. За пяць гадоў дзясяткі арганізацый, кампаній ды ініцыятываў падтрымалі ідэю аб’яднання з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і далучыліся да кампаніі, каб прасоўваць трэнд беларускага як сучаснага і перспектыўнага. Сярод буйных праектаў — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Аднак!”, камунікацыйныя праграмы “Краіна Цмокаў” і “Культура паляпшае жыццё”, музычны праект “Тузін. Перазагрузка” і аднайменная анімацыя “Будзьма беларусамі!”.

За гэты час супольнымі намаганнямі літаратурныя і музычныя сустрэчы, фэсты і канцэрты, вандроўкі і лекцыі, кірмашы праектаў і ток-шоу, што ладзяцца па ўсёй краіне, ахапілі больш за 800 населеных пунктаў, а іх агульная колькасць перавысіла 9000. Менавіта таму сённяшні дзень — цудоўная нагода павіншаваць усіх, хто шануе, любіць і папулярызуе беларускую культуру.

Алена Макоўская, каардынатар кампаніі: “5 гадоў кампаніі — добрая нагода перш за ўсё сказаць дзякуй усім, хто паверыў у наш запал і працягвае супольную працу. Таксама дзякуй усім, хто за гэты час далучыўся да нас, падтрымаў кампанію канкрэтнымі дзеяннямі, узбагаціў ідэямі, сваім талентам. Усім, хто прыняў беларускія каштоўнасці і далей рэтранслюе іх праз свой гурт, медыі, творчую суполку, рэкламную агенцыю ці аддзел культуры. Гэты шлях не быў простым і лёгкім: увесь час трэба вынаходзіць нешта адметнае, бо сітуацыя ў Беларусі ў пэўным сэнсе ўнікальная, таму і аналагаў нашай кампаніі, каб было ў каго пераняць досвед, мы не знайшлі. Станоўчым фактарам ёсць падвышэнне зацікаўленасці беларусаў сваёй культурай, але наша мэта — спрыяць таму, каб беларушчына з трэнду канчаткова стала асновай дзяржаўнай палітыкі”.

За час свайго існавання кампанія пачала трывала асацыявацца з паняткам “якасная беларуская культура”. У найбліжэйшай перспектыве — больш шчыльная праца ў рэгіёнах, стварэнне рэзанансных камунікацыйных праграм, актуальных для беларускага грамадства.

Ніна Шыдлоўская, каардынатар кампаніі: “Праведзеныя ва ўсіх абласных цэнтрах дыскусійныя мерапрыемствы, скіраваныя на абмеркаванне актуальных праблемаў культурнага асяроддзя, прадэманстравалі, што ёсць шмат неабыякавых людзей, гатовых аддаць свой час і энергію, каб зрабіць жыццё роднага горада ці мястэчка больш цікавым і разнастайным. Натхнёныя гэтым, мы абвясцілі “Кірмаш праектаў”, каб кожная вартая ініцыятыва магла знайсці сабе аднадумцаў і паплечнікаў, больш за тое, працуем над стварэннем банка ідэй, каб паказаць жывыя прыклады тым, хто хоча палепшыць жыццё свайго рэгіёна. Адна з задач кампаніі — не толькі дапамагаць ці самім рэалізоўваць цікавыя мерапрыемствы, але і натхняць іншых на актыўную дзейнасць, якая б дапамагала паляпшаць культурніцкі фон краіны”.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” пачалася 1 кастрычніка 2008 года. Кампанія спрыяе кансалідацыі беларускага грамадства праз узмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці. Каардынатар кампаніі — Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўчышчына”. Сярод найбольш актыўных удзельнікаў кампаніі ад НДА — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ды шмат іншых арганізацый ды ініцыятываў.

Унікальная беларуская сітуацыя вымагае новых вынаходніцтваў, цікавых канцэптаў і пазітыўна шалёных культурніцкіх праектаў. Мы запрашаем усіх, хто яшчэ не з намі, далучацца, прыходзіць са сваімі ідэямі і рэалізоўваць іх разам на карысць беларускай культуры. Да кампаніі можна далучыцца як персанальна, так і калектыўна. Звяртайцеся!

паводле прэс-рэліза кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі:

Dec 30

seviarynec

нагадваю, што напісаць Паўлу можна на адрас:

Павел Канстанцінавіч Севярынец, 225143, Брэсцкая вобл., Пружанскі рн, в. Куплін, ПУАТ-7;

адрасы астатніх палітвязьняў:
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 24

Хай Бог Вас бачыць!

kaliady

Тэгі:

Sep 25

азмрочанае сьвята…

але ж, бачыце, шакалы так высока ацанілі працу гэтага выбітнага Беларуса.

Ваш дзень будзе ім за два, спадар Алесь.

каб жа ж гэта быў Ваш апошні дзень народзінаў у такім недарэчным месцы!

Тэгі:

Aug 12


19 сьнежня 2010 году

Тэгі:

Aug 02

хоць не прынята казаць пра ўзрост дзяўчат, дазволю адзначыць, што Наста — раўналетка нашай незалежнасьці. уявіце, колькі яна, такая юная, пасьпела зрабіць за гэты час і колькі не пасьпела зрабіць (па вядомых прычынах) наша краіна…

віншую, Настачка! як той казаў, і заўтра будзе тваім!

Тэгі:

Jul 19

гэта проста страшна, што такое маладое сьвята Зьміцер сустракае ў нечалавечых умовах беларускай турмы-катавальні. гэтая ганьба на ўвесь сьвет, гэтая паўночная карэя ў цэнтры эўропы была б сьмешнай, калі б не была такой страшнай…
зычу Зьмітру перамагчы, а мутантам, якія яго там трымаюць — памяняцца зь ім месцамі.

Тэгі: