it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 15

шушкевіч

Сёньня спаўняецца 75 гадоў Станіславу Шушкевічу. Ня будзем у гэты сьвяточны дзень узгадваць усе ягоныя заслугі — добрыя і розныя. Згадаем толькі, што гэты беларус падставіў свой подпіс пад дакумэнтам аб развале самай страшнай імпэрыі ХХ стагодзьдзя.

Здароўя Вам, Станіслаў Станіслававіч!..

Тэгі:

Dec 06

gurkou4

Мой добры сябар Віталь Гуркоў у сёмы раз стаў чэмпіёнам сьвету па тайскім боксе, а нашая каманда заняла ПЕРШАЕ АГУЛЬНАКАМАНДНАЕ МЕСЦА СЯРОД 82-Х КРАІНАЎ!

Між іншым, Віталь — наш чалавек (гл. правую руку на здымку). А незадоўга да паездкі на чэмпіянат зьмяніў імя ў пашпарце: быў Vitaliy, стаў Vital.
— Віталіі ў Расеі, а я Віталь, — пракамэнтаваў сам чэмпіён.

Падрабязьней можна пачытаць ТУТ

Тэгі: ,

Dec 05

IMG_6003

Мой добры сябар, выдатны музыка і чалавек Дзяніс Філіпенка (гурт Rahis) знайшоў нарэшце душэўны спакой — чароўную Настасьсю! Віншую маладых і жадаю, каб для абаіх гэты шлюб быў адзіным і шчасьлівым!

фота (с) Юра Сідун, www.generation.by

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 11

Сардэчна віншую ўсіх палякаў з Днём Незалежнасьці 11 лістапада — найважнейшым сьвятам любой дзяржавы!

Тэгі:

Oct 21

elzbieta
Калі бачыш пані Эльжбету Радзівіл – здаецца, ажывае ўся 600-гадовая гісторыя гэтага магутнага роду. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, Барбара Радзівіл, Рыбанька, Францішка Ўршуля, Пане Каханку –для нас гэта гістарычныя персанажы. Такія далёкія і магутныя, што падаюцца нават міфам. Для пані Эльжбеты гэта – сваякі, прабабкі і прадзеды.
Гэтым летам князёўна Эльжбета Радзівіл упершыню за апошнія 16 гадоў прыехала ў Нясвіж. Мінулы візіт адбыўся ў 1993 годзе намаганнямі прафесара Адама Мальдзіса. Сёлетні прыезд Радзівілаў стаў знакавым — упершыню пасля 1939 года на нашай зямлі знаходзіліся адначасова 10 прадстаўнікоў Сям’і.
Хоць галавой Сям’і заўжды выбіраецца мужчына, сёння менавіта гэтая 92-гадовая князёўна яднае Радзівілаў усяго свету, з’яўляецца сімвалам. Іншыя Радзівілы выраслі ўжо ў гарадскіх кватэрах, а пані Эльжбета жыла ў Нясвіжскім замку. Бэтка памятае прыёмы, на якіх бывалі прэзідэнты, князі, нават прынц Манака…
Днямі пані Эльжбета тэлефанавала мне – і я вырашыў удакладніць дату яе народзінаў, бо ў розных крыніцах сустракаюцца розныя звесткі.
— Я нарадзілася 21 кастрычніка 1917 года ў Лондане, — распавяла князёўна. – Аднак бацька, калі запісваў мяне, памыліўся – і замест Х месяца напісаў ХІ. Так я ўсё жыцці і маю афіцыйны дзень народзінаў 21 лістапада!..
У свае 92 гады пані Эльжбета захоўвае надзвычайную актыўнасць і аптымізм. У часе летняга візіту ўсе перажывалі, як яна вытрымае такую насычаную праграму – паездкі, наведванне музеяў, сустрэчы. Аднак ледзьве вытрымалі ўсе астатнія, маладзейшыя, а князёўна толькі падбадзёрвала іншых.
Калі я гляджу ў яе вочы, на яе постаць – я адчуваю неверагоднае шчасце ад таго, што наша краіна мае Радзівілаў. Што для Радзівілаў Нясвіж – родны дом.
З Днём Народзінаў, пані Эльжбета!.. Я памятаю Вашае абяцанне – адзначыць стогадовы юбілей у Замку!

Тэгі: , ,

Oct 21

101
Сёння Кардынал Казімір Свёнтэк адзначае 95-годдзе

Кардынал Казімір Свёнтэк для мяне ёсць сімвалам: як высокадухоўны, рэлігійны чалавек аддана служыць Госпаду і свайму народу. У цяжкія часы, калі рэлігія была не ў пашане, Кардынал захаваў веру ў Бога і ў людзей.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Sep 28

Год таму бэтэшныя мудакі прыбралі знакамітую калыханку (“Пакрысе на расе…”) Генадзя Бураўкіна, замяніўшы яе на нейкае гаўно ў выкананьні цэлюліта ляца Беларусі Дуры Феевай.

І вось справядлівасьць перамагла — прынятае рашэньне вярнуць старую “Калыханку”, цяпер вырашаюць, хто яе будзе сьпяваць.

Самая пазытыўная навіна за сёньня!..

Тэгі:

Aug 25

арлоў

Зычу, каб усе балячкі ўжо прамінулі, а кнігі, наадварот, выходзілі й выходзілі!

Тэгі:

Aug 24

ukr

Тэгі:

Aug 07

maldzis

Аднаму з найразумнейшых людзей нашай краіны прафесару Адаму Мальдзісу сёньня спаўняецца 77 гадоў. Чалавек, які адкрыў для многіх Архіпелаг Беларусь, які заразіў многіх любоўю да нашай гісторыі і культуры.

Нарадзіўся Адам Мальдзіс у Расолах на Астравеччыне — там, дзе зараз зьбіраюцца будаваць АЭС…

Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, узначальваў Скарынаўскі цэнтар, Міжнародную асацыяцыю беларусістаў, зараз займаецца ўпарадкаваньнем інфармацыі пра беларусаў у сьвеце.

Sto lat, пане Адаме!..

Тэгі: