it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Aug 10

вашай увазе — зацемкі Сяргея Шапрана “Мышыныя гісторыі”.
Сяргей — журналіст, літаратурны крытык. складальнік унікальнай энцыклапедыі жыцьця Васіля Быкава (два тамы — разам 1500 старонак), кніг “Дажыць даа зялёнай травы” (ліставаньне Быкава з Барадуліным), “Перакуленае” Барадуліна, “Гарадзенскі архіў” Васіля Быкава ды іншых.
зьвяртаю ўвагу, што для Сяргея, які нарадзіўся ў Рызе, беларуская мова ня родная. але бліскуча засвоеная!
калі ласка, пакідайце водгукі ў камэнтарах — аўтар іх пабачыць!

творы зьмяшчаюцца са згоды аўтара. гэта — першая іх публікацыя.
OLYMPUS DIGITAL CAMERA

МЫШ І АГРЭСТ

Спачатку здалося, што з ніжняй галінкі агрэсту ў траву зляцела шэрае птушаня, аднак тое было не птушаня, а – мыш. Зляцеўшы і крыху ачомаўшыся, яна пачала скакаць уверх, імкнучыся сарваць вялікую ягаду агрэсту. Кожнага разу мышына чаплялася то за галінку, то за ягаду, але ўсё безвынікова, тым не менш скакала і скакала, як апантаная. Кінуўшы нарэшце марныя намаганні, яна пабегла вакол куста, відаць, у пошуках – мо дзе яшчэ што ўнізе вісіць? Але не знайшла і, вярнуўшыся, зноў пачала скакаць. Ягада не адрывалася. Тады мыш зрабіла яшчэ адно рытуальнае кола вакол куста, зноў паскакала, але ўжо не так упарта – відаць, дзеля адчэпнага, пасля нырнула пад куст, дзе ў яе была норка.

Хацеў быў сарваць ягадзіну ды кінуць мышы, але пасля падумаў – мо яшчэ калі ўбачу, як мая мышына будзе скакаць?
Чытаць далей »

Тэгі: ,