it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 20

Глеб ЛАБАДЗЕНКА для TUT.BY

Адзіная ў Беларусі жанчына доктар сакральнай тэалогіі дадае: “Без Бібліі па-беларуску”.

увага для тых, хто ня зможа быць! онлайн трансьляцыя лекцыі будзе па гэтым адрасе: http://distance.fly-uni.org/login/index.php


Правакацыйнае сцверджанне, праўда? Так і хочацца паспрачацца: “як так, я бачыў Біблію па-беларуску”, “у мяне дома ёсць”! Менавіта паспрачацца і хоча Ірына Дубянецкая, запрашаючы вас на сваю публічную лекцыю “1000 гадоў без Бібліі: беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя”, якая адбудзецца ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi”. Занатуйце: 23 сакавіка (пятніца) а 18.30 у “Галерэі Ў” (пр-т. Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі). Уваход вольны!
Ірына Дубянецкая – доктар філасофіі і адзіны ў Беларусі свецкі доктар сакральнай тэалогіі. Навучалася ў Брытаніі і Бельгіі, але жыла і жыве тут, бо яе мара – беларуская Біблія.
На Беларускай мове ёсць тры поўныя пераклады Бібліі і шмат няпоўных, тым не менш у назве лекцыі спадарыня Ірына правакуе, сцвярджаючы, што Беларусь жыве 1000 гадоў без Бібліі. Як так? Пра гэта мы гутарым напярэдадні лекцыі.

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 11

будзеце наступны раз кідаць капеячку зьмерзлай манашцы ў пераходзе "на храм" -- прыгадайце гэтыя здымкі. і, напрыклад, храм на Прытыцкага, які ўжо другое дзесяцігодзьдзе ня могуць дабудаваць.

здымкі ўзятыя адсюль
Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 07

пабачыў у Стаўпецкім раёне. выглядае, што паверх кошту проста прыкруцілі таблічку з імем памерлага, а калі выкідалі крыж, таблічку зьнялі.
зьдзівіў кошт пахавальнага крыжа -- няслаба для вёскі.
а найбольш зьдзівіў сам крыж, выкінуты на сьметнік -- ня бачыў такога нідзе. наколькі ведаю, нават калі праз год ставяць помнік, то крыж кладуць ці ставяць побач.
як мяркуеце, чаму тут выкінулі?
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 17


Вербніца 17.04.2011. Чырвоны касьцёл у Менску.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 17

У Музеі гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі яго можа паглядзець цяпер кожны ахвотны

-- Некалькі гадоў таму патэлефанаваў чалавек і сказаў, што ў яго ёсць Тора, -- кажа дырэктар музея Іна ГЕРАСІМАВА. – Я падумала, што ён мае на ўвазе кнігу. Сказала, што звяжуся з ім пазней, бо мусіла якраз ехаць на міжнародную канферэнцыю. Прыехала, заруцілася… Карацей, ператэлефанавала яму толькі праз некалькі месяцаў. Пытаюся, дык што за Тора. А ён загадкава кажа: “Прыязжайце…” Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 16


Сёння, 16 сакавіка 2011 г., Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў аб цяжкім стане здароўя кардынала Казіміра Свёнтка. Арцыбіскуп заклікае ўсю каталіцкую супольнасць і людзей добрай волі да малітвы за першага кардынала за ўсю гісторыю каталіцызму ў Беларусі.

19 мая 2010 г. 95-гадовы кардынал зламаў шыйку сцягна, пасля чаго іерарху былі зроблены аперацыі ў Мінску і Любліне, а потым яго чакала доўгая рэабілітацыя ў Польшчы. Толькі ў студзені 2011 г. кардынал Казімір Свёнтэк змог вярнуцца ў Пінск.

Ужо 7 сакавіка ў памяшканні Пінскай курыі кардынал сустрэўся з усімі біскупамі Беларусі. Аднак на днях іерарх перажыў паўторны пералом і чарговую аперацыю.

Далучым нашу малітву да змаганняў урачоў. Маці Міласэрнасці, якой кардынал даручыў сваё біскупскае служэнне, выпрасі ў свайго Сына ласку здароўя для нашага ахвярнага пастыра.

паводле catholic.by
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 05

знойдзена ТУТ

рыжскі аўтар праводзіў збор матэрыялаў для кнігі "Деті пішут Богу". Не ведаю, ці кніга выйшла, але вытрымкі друкаваліся ў "АіФ" і яшчэ дзесцьці. Класна было б усю пачытаць 🙂

Боженька, а если дал откусить "Сникерс" - это любовь?
Рая, 2 кл.

А как Ты отличаешь женскую душу от мужской? По писькам?
Вова, 3 кл.

Зачем Ты создал этот мир, Ты что, не понял, что будет такая заморочка?
Марина, 4 кл.

А не было с Тобой так: кто-то Тебе симпатичен, но он не смотрит в Твою сторону?
Оля, 3 кл.
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 23

У Кардынала Казіміра Сьвёнтэка -- пералом шыйкі сьцягна. Найстарэйшы сьвятар Беларусі патрапіў у рэанімацыю, яму зрабілі апэрацыю.

Кардынал Сьвёнтэк -- адзін з двох найстарэйшых у сьвеце Кардыналаў (найстарэйшымі кардыналамі зьяўляюцца італьянец Эрзільё Таніні (20 ліпеня 1914 г.) і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк (21 кастрычніка 1914 г.).
Для мяне гэта -- намесьнік Яна Паўла ІІ у Беларусі.

Кардынале, хай Бог бачыць Вас!..

Тэгі:

Apr 20

нават ня тое, што мы абодва наведваем касьцёл.

а ўсяго тое, што мы абодва не высыпаемся. вось паглядзіце: прыехаў Папа на Мальту, сеў слухаць нядзельную месу. і так соладка там сьпявалі, што 83-гадовы пантыфік пачаў кімарыць...

як я яго разумею!..

Тэгі: ,

Jan 17

надзвычай мілы і цёплы допіс Віталя Воранава пра сьветлай памяці ксяндза Юзафа Бульку можна пачытаць
ТУТ

Тэгі: