it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 26

даслаў Андрэй Кім, http://kinakong.by

I-wJdyRukRI28 лістапада у нашым кінаклюбе адна з апошніх акцёрскіх прац Клінта Іствуда — драма «Гран Тарына» (Gran Torino).

Стары ветэран Карэйскай вайны Уолт Кавальскі жыве ў адзіноце ў старым доме. Амерыканцы пакінулі яго квартал і цяпер вакол яго жывуць адныя азіяты – тыя, з кім ён усё жыццё ваяваў. Здаецца, што ён незаўважна дажыве свой век. Да таго дня, калі нехта спрабуе скрасці ягоны аўтамабіль Гран Тарына… Гэты фільм стаўся апошнім у акцёрскай кар’еры Клінта Іствуда і своеасаблівай жыццёвай споведдзю вялікага рэжысёра і акцёра. Фільм атрымаў галоўныя ўзнагароды Прэміі Нацыянальнай Рады Кінакрытыкаў ЗША, прэмію “Сезар” “За лепшы замежны фільм”.

Месца правядзення – пляцоўка “ЦЭХ”, адрэса Незалежнасці 58/6.
Кошт за ўваход – 25 000 дарослым, 20 000 студэнтам.
Пачатак а 19 гадзіне.

28 лістапада а 19:00
Тэгі:

Nov 25

Таццяна Шапуцька, “Новы Час”

Інфармацыя пра далучэнне Літаратурнага музея Максіма Багдановіча да Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў межах «аптымізацыі і рэарганізацыі музеяў» агаломшыла шмат каго.

Адзін з найвядомейшых музеяў краіны, які стаіць у адным шэрагу з музеямі Якуба Коласа і Янкі Купалы, губляе самастойнасць і становіцца філіялам іншага музея! Пра бяду, якая навісла над музеем, карэспандэнт «Новага Часу» Таццяна Шапуцька распытала супрацоўнікаў установы.

Музей Багдановіча: рэарганізацыя падобная да ліквідацыі

Рашэнне ёсць, падрабязнасцяў няма

Старшая навуковая супрацоўніца Таццяна Барадуля кажа, што работнікі музея мала што ведаюць пра будучую рэарганізацыю, якую, паводле рашэнне калегіі Міністэрства культуры, неабходна правесці да 31 снежня.

Таццяна Барадуля

— На нашы пытанні ў Мінкульце адказвалі — маўляў, пазней дакумент будзе апублікаваны ў дзяржаўных газетах, там і прачытаеце ўсе дэталі. Чуткі хадзілі даўно, але ж гэта былі толькі чуткі… Пра далучэнне нашага музея да Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры даведаліся, як і ўсе, — з пастановы калегіі Міністэрства культуры, агучанай у СМІ.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 24

Stanisław_Moniuszko
запісана сёньня ў Менску, на прэм’еры ў палацы прафсаюзаў

Тэгі: ,

Nov 24

Создай свою Карту Путешественника!

Тэгі:

Nov 22

Неверагодная гісторыя кахання вядомага палітыка і прыгажуні Вольгі Шылак – у эксклюзіве Еўрарадыё.

Перадрук з Еўрарадыё

Тут было ўсё: спачатку яна адмовіла яму, потым Павел заявіў, што яны могуць быць сябрамі… Спатканні без кветак, прызнанне ў каханні пад вадой, першы пацалунак у спецкамендатуры… Самі закаханыя жартам завуць гэтую гісторыю “санта-барбарай”!..

“Вох!.. сапраўдная беларусачка!..”

… А пазнаёміў пару журналіст Кастусь Шыталь 5 гадоў таму. Вядомы апазіцыянер і былы палітвязень Павел Севярынец характарызуе яго як чалавека, які “здаў тэст па гісторыі Беларусі на 100 балаў са 100”. Павел у той час наймаў кватэру ў Мінску супольна з Шыталем. І Кастусь запрасіў дзвюх знаёмых першакурскніц дахаты на прагляд фільма Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.

Павел Севярынец: “Калі я выйшаў са свайго пакоя і ўбачыў дзвюх дзяўчат, то паглядзеў на Волечку – і першае маё было такое: “Вох!.. сапраўдная беларусачка!..”
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 22

выступ на фэсьце Крэўскія камяні – 2005
відэа адсюль

Лілі Марлен

(Lili Marleen)

 

Перад казармай,

дзе ўначы ліхтар

ліў святло на твар мой

і табе на твар, —

зноў бы стаяць, без перамен,

пад ліхтаром, ля гэтых сцен,

з табой, Лілі Марлен.

 

Нашыя два цені

зліліся ў адзін.

Мроі-летуценні

й не стае гадзін.

Глядзі, хто прагне палкіх сцэн,

як мы ўдваіх ля гэтых сцен

стаім з Лілі Марлен.

 

Я пасля адбою

мчуся да цябе.

Хай мне свеціць трое

сутак на “губе”,

буду ўсю ноч, як верны цень,

ізноў стаяць ля гэтых сцен

з табой, Лілі Марлен.

 

Бачыў тваю постаць,

слухаў кожны крок,

ды каханне помсціць,

нават незнарок…

І хто цяпер, мяне ўзамен,

пад ліхтаром, ля гэтых сцен,

з маёй Лілі Марлен?

 

З цемрадзі і згубы,

з роспачы на дне

клічуць твае губы,

нібы ў сне, мяне.

Хай зноў мілосць кранецца вен,

і буду зноў ля гэтых сцен

з табой, Лілі Марлен.

 

узята адсюль

Тэгі: ,

Nov 20

даслана “Будзьма беларусамі”

konk-bud

Пакуль працягваецца рэалізацыя праектаў-пераможцаў першага этапу конкурсу праектных ідэй для развіцця беларускай культуры, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае старт прыёму заявак на другі этап.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе, хто мае ідэю наконт таго, як палепшыць культурны фон свайго горада/рэгіёна.

Нагадваем, што паняцце “культура” разумеецца шырока: ад папулярызацыі традыцый і мастацкіх вынаходніцтваў да паляпшэння ладу і прасторы грамадскага жыцця ў шматлікіх штодзённых, побытавых абліччах.

Шукаюцца ідэі, якія:
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 20

handmade

HandMade — Бег па канатах
Музыка Яўген Валошын
Аранжыроўка Андрэй Маркуц
Словы Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын

СПАМПАВАЦЬ

20.11_hurkou_0

 

матэрыял Эўрарадыё пра песьню:

Гурт HandmadE разам з байцом Гурковым запісалі песню для “Еўрабачання”

Над беларускамоўным трэкам “Бег па канатах” працавалі амерыканскія гукарэжысёры, а майстарынг зрабіў лаўрэат “Грэмі”

Мінскі гурт HandmadE, які выдаў свой першы альбом у 2012-м годзе, распачаў працу над новай кружэлкай. Першы запісаны трэк называецца “Бег па канатах”. Яго спачатку планавалі запісаць і звесці ў Мінcку. Але ў выніку матэрыял перадалі ў GFI Studios (Антарыё, Нью-Ёрк).

Справа у тым, што за акіянам працуе беларус Вадзім Шыфрын, які арганізаваў працу з амерыканскага боку і ўсклаў на сябе абавязкі саўнд-прадзюсара.

Майстарынг “Бегу па канатах” выканаў Брэд Блэквуд ― двойчы лаўрэат “Грэмі”. Да яго звярталіся такія кліенты, як Maroon 5, Black Eyed PeasKoRn і многія іншыя.

Адзін з рэчытатыўных куплетаў у “Бегу па канатах” зачытаў знакаміты беларускі тайбаксёр Віталь Гуркоў.

“Такім чынам мы навялі мост паміж Беларуссю і ЗША, ― распавядае Андрэй Казлоўскі, мэнэджар гурта HandmadE. ― Мне здаецца, што песня атрымалася даволі арыгінальнай. У “Бегу па канатах” адлюстраваная беларуская культура і якаснае заходняе афармленне. Калі закруцілася з ЗША, мы думалі зрабіць песню англамоўнай. Але потым вырашылі не губляць ідэнтычнасці. Тым больш, што тэкст напісаў не абы хто, а паэт Глеб Лабадзенка. З “Бегам па канатах” мы плануем заявіцца на адбор для “Еўрабачання”. Калі журы і аўдыторыя нас зразумеюць, то ўжо гатовы канкрэтны план наконт таго, як дасягнуць поспеху”.

Музыку да “Бегу па канатах” напісаў саліст HandmadE Яўген Валошын, а аранжыроўку зрабіў гітарыст Андрэй Маркуц.

Тэгі: ,

Nov 15

Карысна перачытваць ня толькі кнігі, але і ўрадавыя пастановы. Памятаю, тры гады таму на сьвет зьявіўся дзяржаўны Плян мерапрыемстваў, прысьвечаных 120-годзьдзю з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Пад №187 яго зацьвердзіў Савет міністраў і, трэба думаць, разаслаў для выкананьня ў розныя міністэрствы, выканкамы і ўстановы культуры. Цікавы, між іншым, дакумэнт, з дваццаці чатырох пунктаў складаўся і дазволіў легкаверным людзям чарговым разам паспадзявацца. Што ж, dum spiro spero.

Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 15

што праўда, і тут калдыры не стрымаліся: да беларускамоўнага мульта далі руссскія тытры ў пачатку і канцы.
русскія субтытры — ладна, для грамадзян мытнага зьвязу )
а сам мульт класны, дарэчы!

Тэгі: