it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 16

даслана на мэйл

інфа адсюль

У нядзелю 22 снежня 2013 г. напярэдадні дня народзінаў cусветна вядомага паэта Адама Міцкевіча запрашаем вас здзейсніць падарожжа, прысвечанае яму і яго знакамітым сябрам з таемных віленскіх студэнцкіх таварыстваў.

0_699a4_77398ff9_L.jpg

 

Таварыства фiламатаў (аматараў навук) было створана восенню 1817 г. у Вiленскiм унiверсiтэце па iнiцыятыве студэнтаў Тамаша Зана i Адама Мiцкевiча. Мэтай яго было выхаванне моладзі ў духу патрыятызму, вывучэнне гiсторыi роднага краю i народнай творчасцi. У гэтае таварыства ўваходзіла шляхецкая моладзь у асноўным з беларускіх земляў, шмат хто з іх пасля атрымаў сусветную вядомасць. Гэта і найвялікшы паэт Адам Міцкевіч, і пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, паэт, грамадскі дзеяч і навуковец Тамаш Зан, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка і інш.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 16

даслана на мэйл
інфа адсюль

4 – 5 студзеня 2014 года запрашаем вас у эксклюзіўны экскурсійны
аўтобусны тур па беларускіх мясцінах Вільні з наведвеннем прыгарада
Вяркі і віленскіх могілак Роса

Субота 4 студзеня

05.45 Выезд на аўтобусе з Мінска (ст. Дружная, з адваротнага боку
чыгуначнага вокзала)

10.00* Прыезд у Вільню на чыгуначны вакзал. Абмен грошаў. Сняданак
(сваімі сіламі).
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 16


відэа Паўла Супаненкі

Тэгі: ,

Dec 10

Канцэрт распачнецца за некалькі хвілінаў да апоўначы, яго можна будзе глядзець у онлайн-трансляцыі на  сайце belsat.eu.

Тэгі:

Dec 10

konf

КУЛЬТУРНА-ГІСТАРЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ,

ПРЫСВЕЧАНАЯ 150-ГОДДЗЮ ПАЎСТАННЯ 1863 г. ПАД КІРАЎНІЦТВАМ К.КАЛІНОЎСКАГА

(ВЫНІКІ КАМПАНІІ “1863”)

15 снежня 2013 г., вул. П.Броўкі, 22 (кафэ “Лофт”)

2013 год у Беларусі быў адзначаны з’яўленнем немалай колькасці падзей, прысвечаных тэме Паўстання 1863-64 гадоў і постаці Кастуся Каліноўскага, што ў значнай ступені звязана з “юбілейным” характарам гэтага года (150 год Паўстання). Сярод гістарычных дыскусій, прэзентацый кніг, культурніцкіх праектаў і праведзеных фэстаў былі як тыя, пра якія гучна пісалі ў СМІ, так і тыя, пра якія казалі ў больш вузкіх колах спецыялістаў. Даволі значная частка такога кшталту ініцыятыў была здзейсненая ў межах Грамадзянскай культурна-гістарычнай кампаніі “1863”. Дзейнасць кампаніі разгортвалася ў вельмі розных фарматах, у выніку чаго да яе на працягу года далучыліся беларускія даследчыкі (гісторыкі, палітолагі), спецыялісты ў справе распрацоўкі экскурсій, рэканструкцыі гістарычных строяў, мастакі, літаратары, музыкі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 03

зь якім смакам, зь якою вытрымкаю напісана!.. Гальяш Дзешко(– геніяльны беларускі журналіст 100-гадовай даўніны!
raseja1 raseja2

Тэгі: ,

Dec 03

3 сьнежня — міжнародны дзень людзей з абмежаванымі магчымасьцямі

“Праблемы трэба не хаваць, а вырашаць”

Зоя ХРУЦКАЯ, Настасся РОЎДА, Рэгіянальная газета

АЛЯКСАНДР ПЕРАКАНАНЫ, ШТО ЛЮДЗЯМ З АБМЕЖАВАНЫМІ МАГЧЫМАСЦЯМІ НЕ ТРЭБА ХАВАЦЦА, А ВАРТА ІМКНУЦЦА ПАЛЯПШАЦЬ УМОВЫ ЖЫЦЦЯ.

Маладзечанец Аляксандр 20 гадоў чакаў кватэру, а калі атрымаў, то пабаяўся ў яе заехаць.

− Мне патэлефанавалі, сказалі,  што кватэра ў 11-м мікрараёне размешчаная ў сацыяльным доме: тут  жывуць шматдзетныя сем’і, сіроты, інваліды. Летам тут столькі дзяцей! Двое нованароджаных у нашых суседзяў. Паабяцалі, што ўсё будзе адаптавана, змагу свабодна катацца. Пасля “Дажынак” у 2011 годзе ў снежні я прыехаў глядзець кватэру. Як убачыў, што ля ўвахода ў пад’езд такія прыступкі, ніякага пандуса, дык мне і ў кватэру ісці не захацелася.Тады Аляксандр напісаў ліст на імя старшыні райвыканкама, у якім апісаў, чаму новае жыллё для жыцця нязручнае. І ўжо праз месяц, у студзені 2012 года, яму адаптавалі ванну і туалет: расшырылі дзверы і прыбралі парог, каб у пакоі можна было свабодна заехаць на вазку.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 30

відэа Радыё Свабода

Тэгі: ,

Nov 29

harbata2
сама гарбата многім добра вядомая. але не ўсе бачылі, які цудоўны буклет месьціцца ў бляшанцы!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Nov 26

«Першапачатак». Прэзентацыя календара да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў — 27 лістапада

 

27 лістапада 2013 года ў Нацыянальным гістарычным музеі (Мінск, вул. К. Маркса, 12) адбудзецца прэзентацыя календара «Першапачатак» і ўрачыстае адкрыццё фотавыставы да 80-годдзя з дня заснавання ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства культуры, Нацыянальны гістарычны музей, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

У імпрэзе возьмуць удзел:
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў, Старшыня ГА «СБП» Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч, выдавец і фотамастакВалеры Дубоўскі, аўтар канцэпцыі календара «Першапачатак» Ірына Хадарэнка;

А таксама ўдзельнікі календара, пісьменнікі:
Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Аксана Данільчык, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Антаніна Хатэнка і фольк-гурт «Alta Mente». Вядучы — Усевалад Сцебурака.

Фотамастацкі праект «Першапачатак» скіраваны на папулярызацыю творчасці сучасных беларускіх літаратараў, прымеркаваны да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў і ажыццяўляецца пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». У календары 13 беларускіх творцаў увасобленыя ў вобразах міфалагічных істот.

Да 80-годдзя найстарэйшай літаратурнай арганізацыі Беларусі поруч з фотавыставай будзе прадстаўленая ўнікальная экспазіцыя, падрыхтаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Асобнае месца будзе адведзенае экспанатам з асабістых архіваў Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава,Ніла Гілевіча.

Напрыклад, пісьмовы прыбор Рыгора Барадуліна, выраблены майстрам Генадзем Асташонкам, лісты Васілю Быкаву розных гадоў, дыпламатычны пашпарт Васіля Быкава 1993 г., рукапіс «Аўтабіяграфічныя дадаткі да адпаведных мясьцін» Васіля Быкава (2000-2002 гг.), чарнавік «Сказа пра Лысую Гару», рукапісы ранніх вершаў Ніла Гілевіча і першай паэмы «Таварыш» 1947 г.

Сярод архіўных матэрыялаў, датычных дзейнасці СБП, — асабовыя справы Янкі Брыля, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Андрэя Макаёнка, Пімена Панчанкі, рэдкія фотаздымкі, а таксама дакументацыя, штампы і пячаткі Саюза пісьменнікаў БССР.

Фотавыстава «Першапачатак» і экспазіцыя да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў даступныя для наведвання з 21 лістапада. Музей працуе штодзень з 11:00 да 19:00.Даведка па тэл. +375 17 327-43-22, 327-48-27.

Тэгі: