it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Dec 27

chytanka

Каляды, Новы год, ізноў Каляды — святы ідуць адно за адным. А днямі адбылася яшчэ адна падзея, якую таксама можна лічыць сапраўдным святам.

Новай цудоўнай кнігай “Чытанка для маленькіх” папоўнілася серыя “Каляровы ровар”, што выходзіць у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. У кніжку ўвайшлі творы з першай часткі “Чытанкі для дзіцячага садка”, укладзенай Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім, якая выходзіла ў 2008 годзе і многім палюбілася.

Новае выданне выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” на замову МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.

“Чытанка для маленькіх” — гэта выдатны падарунак для тых, у каго маленькія дзеці. Кніга змяшчае вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Творы ў чытанцы сабраныя як народныя, так і аўтарскія.

Дзеткі могуць смела гартаць гэтую кніжку, бо яна ў цвёрдай вокладцы, а старонкі надрукаваныя на шчыльнай паперы. А гартаць яе яны будуць з сапраўдным задавальненнем, будзьце пэўныя! Выданне аздобленае прыгожымі і яркімі малюнкамі мастачкі Святланы Каньковай-Дударэнка.

У хуткім часе “Чытанку для маленькіх” можна будзе набыць у кнігарнях Мінска і іншых гарадоў Беларусі.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Тэгі:

Dec 25

калі вы не пасьпелі зрабіць каму падарунак на Каляды, але хочаце, прапаную тры ідэі.

1. кніга рукапісаў Рыгора Барадуліна “Лепей”

l1

у камплект уваходзяць:

1. кніга рукапісаў “Лепей”: 103 вершы ад 1952 да 2013 году, ніводнай друкаванай літары
2. аўдыёкніга “Лепей”, начытаная народнай артысткай Беларусі Зінаідай Бандарэнкай
3. камплект з 23 здымкаў у канверце. кожны здымак падпісаны на адвароце Рыгорам Барадуліным. ёсьць здымкі, падпісаныя ягонай мамай Акулінай Андрэеўнай і Уладзімерам Караткевічам.
4. тэчка для кружэлкі і фотак, а таксама падарункавы чахол для ўсяго набора

у Менску кнігу “Лепей ” можна набыць:

Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 23

maur

Тэгі:

Dec 23

паводле kinakong.by

Чак Норыс віншуе беларусаў з Нараджэннем Хрыста і Новым годам!
У якасці каляднага падарунка Чак чытае вытрымку з «Гамлета». Маленькія дзеткі ў такіх выпадках забіраюцца на зэдлік, але містэр Норыс вырашыў падняцца крыху вышэй.
На беларускую мову агучыў Аляксандр Памідораў.
Кінаконг далучаецца да віншаванняў. Дарагія сябры! Будзьце шчаслівыя!

Тэгі: , ,

Dec 21

даслана на пошту
chamienka_2014-01-06_a3_1000

Гурт “Палац” запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клубным фармаце. Канцэрт “Каляды ў вялікім горадзе” адбудзецца 6 студзеня 2014 году ў Re:Public.

Сёлета спаўняецца 15 год праекту лідара гурта “Палац” – “Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам”, які летась займеў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаваная дзея  “Каляды ў вялікім горадзе” цяпер праходзіць у клубных умовах, а не ў канцэртных залях. Гэтым разам для правядзення імпрэзы абраная найвялікшая клубная пляцоўка Мінску – Re:Public.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 20

Ваярскі каляндар на 2014 год / вонкавы выгляд

паглядзець падрабязьней і набыць можна ТУТ

Тэгі:

Dec 19

screen480x480

піша чытач Барыс Мамоненка:

Вітаю Глеб,

 Мая сяброўка Надзея Сцепанчук зрабіла першае беларускамоўнае прыстасаванне-казку для iPad. https://itunes.apple.com/app/id762189884
Я падумаў, што гэтая інфа можа быць цікавай для Вас.
Дзякую,
Барыс
Тэгі:

Dec 19

melanz

Перапляценне лёсаў і падзеяў, убачанае праз прызму сваіх адчуванняў – гэта жыццёвы меланж выбітнага Беларуса – Радзіма Гарэцкага. І гэтым ён дзеліцца з усімі намі ў кнізе нарысаў, эсэ, мініяцюр-назіранняў ды лірычных зацемак, якая пабачыла свет літаральна гэтымі днямі ў выдавецтве “Кнігазбор” і выйшла пры падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

“Жыццёвы меланж” – чаму аўтар абраў такую назву для сваёй кнігі? Адказ мы знойдзем у яго прадмове. Як вядома, Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі – не толькі беларускі грамадскі дзеяч, але і слынны беларускі геолаг, акадэмік НАН Беларусі, які вельмі любіць сваю прафесію. Таму нядзіўна, што для вызначэння жанраў сваіх твораў ён пазычыў паняцце з гэтай цікавай навукі – геалогіі. Там меланж абазначае геалагічнае цела, складзенае з разнастайных парод, якое мае досыць цікавую структуру і спалучае самыя розныя колеры. Такі меланж утвараецца пры стрэсавых з’явах, напрыклад, калі адзін вялікі блок зямной кары насоўваецца на іншы. Але гэта – меланж геалагічны, а жыццёвы меланж – гэта адлюстраванне ўсяго, што было важным у жыцці, што знайшло свой адбітак у нашай памяці.

Выданне гэтай кнігі сталася сапраўды выдатнай падзеяй, якою адзначыўся юбілейны для Радзіма Гарэцкага месяц: 7 снежня яму споўнілася 85 гадоў. Матэрыял для гэтага грунтоўнага 648-старонкавага тома пісаўся цягам апошніх 20 гадоў, хаця першапачаткова гэта не задумвалася як кніга. Ідэя ж кнігі належыць Галіне Тварановіч, якая разам з Янам Чыквінам цягам некалькіх гадоў публікавала лірычную прозу Радзіма Гарэцкага на старонках часопіса “Тэрмапілы” і заахвочвала яго на напісанне новых твораў.

У кнізе таксама змешчаныя здымкі Радзіма Гарэцкага разам з тымі людзьмі, аб якіх ён піша. А гэта цэлы шэраг выдатных постацяў, беларускіх геолагаў, пісьменнікаў, грамадскіх, палітычных, культурных дзеячаў… Сярод асобаў, якім прысвечаныя творы кнігі, – Іван Чэрскі, Максім Танк, Іван Мележ, Заір Азгур, Алесь Адамовіч, Адам Бабарэка, Барыс Кіт, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Аляксандр Махнач, Пётра Садоўскі, Станіслаў Шушкевіч, Хведар Нюнька, Генадзь Бураўкін, Леанід Лыч, Уладзімір Пузыня, Ніл Гілевіч,  Анатоль Вярцінскі, Міхась Чарняўскі ды многія, многія іншыя.

Гэтая кніга будзе цікавая самаму шырокаму колу чытачоў. Неўзабаве яна з’явіцца ў крамах Мінска і іншых гарадоў Беларусі.

 

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Тэгі:

Dec 18

даслана на пошту ад ЗБСБ “Бацькаўшчына”

harecki
Не толькі ў гісторыі нашай краіны шмат знакавых падзей, выбітных людзей. Адзін з тых, хто працягвае ствараць Беларусь, — Радзім Гарэцкі. Ён прэзідэнт МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 1993 па 2001 г., сябра Рады Згуртавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі БССР, грамадскі дзеяч, аўтар многіх навуковых ды публіцыстычных прац. Ён маральны аўтарытэт і жыццёвы арыенцір для многіх.

Нядаўна — 7 снежня — Радзіму Гарэцкаму споўнілася 85 гадоў. Гэта стала добрай нагодай распытаць у Радзіма Гаўрылавіча пра жыццё і шлях да Беларусі, пра дзейнасць у Згуртаванні беларусаў свету “Бацькаўшчына” і шмат пра што яшчэ. Аповед Радзіма Гаўрылавіча прапануем увазе чытачоў.

 

Дзяцінства ў рускамоўным асяродку

Мой шлях да беларускай мовы быў няпросты. Я нарадзіўся ў Мінску, але мяне вывезлі разам з бацькамі: іх арыштавалі, як вядома, і мы паехалі на Салаўкі. Калі я з’ехаў з Мінска, мне было прыблізна гады чатыры, так што я не паспеў мову вывучыць.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Dec 17

даслана на пошту
kaliadki

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” традыцыйна запрашае  дзетак і бацькоў на калядны фестываль – час  прыгод і сюрпрызаў, чароўных падарункаў і захапляльных майстар-класаў! У гэтым годзе мы запрашаем вас у наш чароўны дом, стварыць які дапамагла мастачка Антаніна Слабодчыкава.
Мастакі і дызайнеры зладзяць серыю майстар-класаў для малых наведвальнікаў фэста: самаробныя нататнікі  ў каляровых вокладках, чароўныя цацкі-елачкі і фантастычныя калядныя маскі!  Як ствараць казачных герояў і чарадзейныя рэчы, як зрабіць самы лепшы падарунак для сябра і самую незвычайную паштоўку для бацькоў пакажуць і распавядуць прафесійныя майстры.
Разам з галоўным партнерам фэста НВП “Гранд система-C”  дзеці створаць ўласны каляндар на надыходзячы 2014 год і паўдзельнічаюць у цікавых гульнях.
Чытаць далей »

Тэгі: