it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 09

zubry

пакуль беларусы пускаюць Пушчу на дошкі і даюць адстрэльваць зуброў за вялікія грошы, палякі павесілі каля кармушкі кругласуткавую вэб-камеру і даюць мажлівасьць кожнаму паназіраць за гэтымі царамі нашых лясоў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

ps вялікі дзякуй за спасылку Святлане Вранавай з Чэхіі!

Тэгі: , ,

Feb 07

в3

в1

в2
Набліжаецца дзень Святога Валянціна, прыгожае і рамантычнае свята. Яно прыйшло ў Беларусь з іншай краіны, але ўжо стала часткай нашай культуры. Кампанія “Будзьма беларусамі!” вырашыла зрабіць падарунак усім закаханым, выпусціўшы шэраг валянцінак па-беларуску. Дызайн для паштовак зрабіў мастак Міхал Анемпадыстаў. Віншуйце сваіх каханых па-беларуску, рабіце ім прыемнае! Будзьма закаханымі!

Ужо сёння валянцінкі ад “Будзьма!” можна знайсці ў наступных крамах Мінска:

“Акадэмкніга”, пр-т Незалежнасці, 72;

кнігарня “логвінаЎ”, пр-т Незалежнасці, 37А;

“Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2;

“Веды”, вул. К. Маркса, 36;

“Цэнтральны кніжны”, пр-т Незалежнасці, 19;

“Кнігі & кніжачкі”, пр-т Незалежнасці, 14;

кніжная выстава-кірмаш “Мир книг”, вул. Янкі Купалы, 27.

Тэгі: ,

Jan 26


відэа Радыё Свабода

Тэгі: , ,

Jan 24


Размова Жбанкова, Белсат

Тэгі: , ,

Jan 22
 lalka2
піша і дасылае здымкі Эла Оліна:
Раю ўсім патрапіць на выставу лялек князёў Радзівілаў. Яны знаходзяцца зараз ў бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Лялькі стварыла цудоўная майстрыца, гісторык, пісьменніца і дабрачынца Людміла Васілеўна Санберг. Касцюмы  і выявы цалкам адпавядаюць гісторыі. Усяго 10 лялек вялікага памеру. Пасля выставы майстрыца падорыць іх у музей.
Адрас Музея Купалы: вул. Янкі Купалы, 4
тэлефон 8 (017) 327-78-66

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 18


Каплі́ца сьвято́га Казі́мера (Касьцё́л сьвятога Казімера) — каталіцкі храм у Ружанах. Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму.

Пабудову капліцы зафундаваў уласьнік ружанскага маёнтку Аляксандар Сапега. Праект выканаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бэкер. Будаўніцтва зьвязваюць з мошчамі сьвятога Казімера, якія ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя захоўваліся ў ружанскіх уладаньнях Сапегаў.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 16

даслана Інфармацыйным цэнтрам МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
unnamed (3)

 

Таксама чытанку можна замовіць у інтэрнат-крамах knihi.by і prastora.by.

Навагоднія святы прайшлі, але не ніколі не пройдзе жаданне радаваць дзетак. “Чытанка для маленькіх” з’явілася ў кнігарнях Мінска і інтэрнэт-крамах. Яна выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” на замову МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” і стала працягам серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Каляровы ровар”.

 

У “Чытанцы” сабраныя як народныя, так і аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Укладальнікі кнігі – вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jan 15

ramaniuk

НЕЗВЫЧАЙНАЕ ГУКАВОЕ СПАЛУЧЭННЕ
КЛАСІЧНАЙ МУЗЫКІ І БЕЛАРУСКАЙ АРХАІКІ,
ІНТЭЛЕКТУ І ВЫТАНЧАНАЙ СЦЭНІЧНАЙ ЭСТЭТЫКІ —
У СПЕКТАКЛЕ-ГІМНЕ
“ВАНДРОЎНІК”
22 СТУДЗЕНЯ 19:00
НА СЦЭНЕ ВЯЛІКАЙ ЗАЛЫ
БЕЛДЗЯРЖФІЛАРМОНІІ

УЗРУШАНАЕ ПРЫСВЯЧЭННЕ ТАЛЕНАВІТАМУ ЖЫЦЦЮ ЭТНОГРАФА, МАСТАКА, ДАСЛЕДЧЫКА
МІХАСЯ РАМАНЮКА,
ЯРКАЙ І НЕЗВЫЧАЙНАЙ ПОСТАЦІ
Ў БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ

АЎТАР І РЭЖЫСЁР-ПАСТАНОЎШЧЫК
ЛАРЫСА СІМАКОВІЧ

КЛАСІЧНАЯ МУЗЫКА,
АРХАІЧНЫЯ СПЕВЫ,
АЎТЭНТЫЧНЫЯ СТРОІ…

ДЗЯРЖАЎНЫ КАМЕРНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ
ФАЛЬКЛОР-ТЭАТР “ГОСЬЦІЦА”
ЭТНАГУРТ “ГОРЫНЬ”
ТВОРЧАЯ МАЙСТЭРНЯ
УЛАДЗІМІРА МІШЧАНЧУКА (БДАМ)

Тое, што іншыя разбуралі, ён — абараняў.
Тое, што іншыя раскідвалі, ён — збіраў.
Тое, што іншыя прадавалі, ён — зберагаў і захоўваў.

Ён сабраў “беларускі космас” нацыянальнага традыцыйнага строя і тым здзівіў не толькі Парыж і Ліён, але і саміх беларусаў.
Назвы кінутых і забытых вёсак ён перанёс у свае кнігі. Нібы нязнаны край, адкрыў аўтэнтычнасць беларускай жанчыны — сімвал Беларусі

Тэгі:

Jan 14

movananova
MOVANANOVA.BY

Тэгі:

Jan 03


быў паказаны на тэлеканале Белсат

Аўтарам, як і папярэдніх навагодніх фільмаў-канцэртаў «Снежны завулак», выступіў музыка Лявон Вольскі. Галоўныя дзейныя асобы — вядомыя ў Беларусі артысты: Ганна Хітрык (спартоўка), Павел Харланчук (дэтэктыў) і Наста Шпакоўская (варажбітка-медыум). У іншых ролях — Уладзімір Пятровіч (прадпрымальнік), Кацярына Аверкава (утрымальніца вар’етэ і казіно), Раман Падаляка (замежнік), Алена Крыванос (прыслуга), Глеб Лабадзенка (журналіст). Жанр навагодняга шоу на «Белсаце» — асарці ад камедыі да містыкі-фантастыкі. Сюжэт –выкраданне кіраўніка адной краіны на фоне ўварвання іншапланетнікаў…

Тэгі: , ,