it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 26
Каталіцкі партал Гродзенскай Дыяцэзіі grodnensis.by запрашае Вас прыняць удзел у  літаратурнай вечарыне пад назвай “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”, якая адбудзецца ў нядзелю, 2 сакавіка ў 18 гадзін у зале ім. Яна Паўла ІІ (будынак Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі, вул. Парыжскай Камуны 1).

На вечарыне плануецца выступ вядомай паэткі Дануты Бічэль , прафесара ГрДУ І.І. Траццяка, спеў дыяцэзіяльнага хора “Саntate Domino”, чытанне вершаў, выстаўкі серыі паштовак пад назвай “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”, якія можна будзе набыць, і экспазіцыі гістарычных паштовак з Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Будуць прысутныя біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Юзаф Станеўскі.

Тэгі:

Feb 22

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Радыё Свабода дорыць наведвальнікам сайту аўдыёвэрсію кнігі Юрася Бушлякова «Жывая мова».

«Жывая мова» Юрася Бушлякова — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.

Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі.

Кнігу Юрась дапісваў і ўдасканальваў да апошніх дзён жыцьця. Яна ўбачыла сьвет  да ягоных саракавін.

Юрась Бушлякоў адышоў 4 чэрвеня 2013 году.

Тэгі: , ,

Feb 21

такую абвестку атрымаў ад шаноўнага Лявона Баршчэўскага. вельмі прашу максімальна распаўсюдзіць, бо спадар Лявон кепскага не параіць!

mova

Бясплатныя штотыднёвыя заняткі па беларускай мове, гісторыі, інфарматыцы і іншых прадметах для школьнікаў 7-х—9-х класаў у памяшканні Таварыства беларускай мовы (Мінск, вул. Румянцава, 13, ст. метро “Плошча Перамогі”).

Арганізацыйны сход і пачатак заняткаў – у панядзелак,  3 сакавіка, з 17.00.

Тэгі:

Feb 18

сябры, можа,к аго зацікавіць?

піша чытач Michael Prach:

магчыма вы ведаеце, што большасць сучасных праграм адразу распрацоўваюцца з прыцэлам на інтэрнацыяналізыцыю, г.з. шматмоўную падтрымку.  дасягаецца гэта аддзяленнем функцыяналу ад рэсурсаў (малюнкі, гукі відэа, тэкставыя радкі).

менавіта для перакладу тэкставых рэсурсаў на розныя мовы існуе сайт www.transifex.com, які дазваляе весці калектыўную працу над перакладам.

беларускіх перакладчыкаў там пакуль што вельмі мала.

translate

Тэгі:

Feb 18

Сябры!
Гурт Biplan, прызнаны ў Літве “Поп-гуртом 2013 года”, абвяшчае конкурс для студэнтаў “Мовы нановы” і наведнікаў сайта movananova.by!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Feb 17

Усе мы верым, што калі на зямлі нараджаецца дзіця, на нябёсах загараецца новая зорачка. Яна расце, сталее і становіцца ўсё больш і больш яркай на працягу ўсяго жыцця чалавека. Відаць, імёны таксама маюць уласныя адбіткі на небасхіле, а можа, нават цэлыя сузор’і. Назвалі бацькі дзяўчынку Янінай — у сузор’і Янінак дадалася зорачка.

Ва ўсе часы паэты складалі вельмі асабістыя вершы-прысвячэнні пэўным асобам са свайго жыцця — каханым, дзецям, сваім сужэнцам. Слынныя паэты Беларусі — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Уладзімір Някляеў бяруцца прысвяціць верш кожнаму маленькаму беларусу ў новым праекце “Зоркі імёнаў” ад кампаніі “Будзьма!”.

Сёння прысвячэнне Марыйкам распачынае новы праект ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” — імянныя вершы дзеткам, каб кожны бацька ці матуля маглі прачытаць свайму хлопчыку ці дзяўчынцы верш, дзе галоўным героем ёсць менавіта іх дзіця!

30 вершаў ад Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна і Уладзіміра Някляева гатовыя! Кожны дзень (акрамя выходных) на сайце кампаніі будзе з’яўляцца адзін вершык-прысвячэнне.

Ідэя праекта з’явілася ў Сяргея Шапрана. А падштурхнула яго да гэтага маленькая Марыйка: “Пляменніцы майго сябра Марыйцы спаўнялася два гады, з гэтай нагоды я і прыйшоў вясновым надвячоркам да Уладзіміра Някляева папрасіць падпісаць кнігу вершаў для дзетак,  кажа Сяргей Шапран Някляеў, відавочна разгубіўшыся (маўляў, ніколі не падпісваў кніжкі дзецям), хвілін праз пятнаццаць задаволена ўсміхнуўся і прачытаў:

Я Марыйку намалюю,

Бо Марыйку ўсю люблю я:

Лобік,

роцік,

носік,

шыйка —

Вось і выйшла ўся Марыйка”.

І, як высветлілася, такіх вершыкаў для дзетак дужа мала, што і дало жыццё гэтаму праекту.

Цягам папярэдніх двух тыдняў кампанія “Будзьма!” збірала фотаздымкі дзетак, чые імёны ўжо сталі героямі вершаў. Былі дасланыя фатаздымкі для 18 вершыкаў, а 12 вершаў яшчэ чакаюць сваіх герояў!

Але і на гэтым праект “Зоркі імёнаў” не скончыцца!

Сачыце за навінамі на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” і дарыце дзеткам вершаваныя сюрпрызы ад зорак беларускай паэзіі!

Тэгі:

Feb 15

пераклад выканалі Дар’я Ісаковіч і Дар’я Зяньковіч
канцэрт Biplan адбудзецца 2 сакавіка ў менскім клубе Tarantino

Тэгі: ,

Feb 15

іншыя выкананьні Філіпа Сьмялова таксама патрабуюць увагі
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Feb 12

“Чаму беларусы такія бедныя? Таму што яны не ведаюць, што багатыя!”

Каму сёння патрэбныя рамёствы? Ці паважаюць беларусы старадаўнія ручныя ўменні? Любая размова пра рамесніцтва пачынаецца з натхнёных водгукаў аматараў hand-made, але ёсць і тыя, хто назаве працу рамеснікаў сёння непатрэбнай, “непрафесійнай” і “няякаснай”.

Паказаць, якім багаццем мы валодаем, прадэманстраваць разнастайнасць старадаўніх рамесніцкіх традыцый, пазнаёміць з адданымі сваёй працы людзьмі — мэта новага відэапраекта “Маналог Майстра”, які прадстаўляе грамадская культурнiцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” І, што надзвычай прыемна, праект стаў пераможцам конкурсу культурніцкіх ідэй ад “Будзьма беларусамі!”.

ММ

“Для мяне праект “Маналог Майстра” — магчымасць ужывую сутыкнуцца з гэтымі незвычайнымі людзьмі, майстрамі, якія насуперак усім выгодам сучаснай цывілізацыі ўбачылі сябе часткай старадаўняй традыцыі і пры гэтым могуць заставацца паспяховымі, запатрабаванымі і ў нашым мадэрным сусвеце”, каментуе сузаснавальнік праекта Зміцер Рагачоў.

“Маналог майстра” серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё мінулае і будучыню.

Вольга Жукава, рэжысёр і аўтар ідэі праекта, раней працавала на тэлебачанні, а гэты праект задумвала ў першую чаргу як самарэабілітацыю : “Працуючы на тэлебачанні, я сутыкалася з вялізнай колькасцю цікавых самабытных асобаў, але фармат перадачы вельмі абмежаваны, там вельмі далёка да раскрыцця Асобы Майстра. Таму цяпер спрабую крыху рэабілітавацца, найперш перад сабою. Мажліва, гэтыя нарысы пазней прывядуць да стварэння сапраўдных відэапартрэтаў”.

Стваральнікі імкнуліся дасканала перадаць атмасферу працоўнага месца рамеснікаў: “Задача аператара ў Маналогу Майстра, здаецца, вельмі вузкая — перадаць атмасферу працоўнага месца, знайсці дэталі і ракурсы, якія найлепей характарызуюць нашага героя. Насамрэч майстар ёсць творцам і свайго атачэння, але і атачэнне стварае непаўторны вобраз Майстра. Таму самае складанае і творчае для мяне — не згубіць аніводнае дэталі”, — адзначыў аператар Эдгар Грышчук.

Распачынае серыю нарыс “Музыка непазнаная”. “Кажуць, чаму беларусы такія бедныя і жалкія? Таму што яны не ведаюць, наколькі яны багатыя! Якое багацце ў іх побач — пад нагамі, справа і злева, спераду і ззаду”, — пра гэта і многае іншае разважае за працай Алесь Лосьмастак, музыка, этнограф, майстра музычных інструментаў, гаспадар аграсядзібы “Хутар Дудара”, месца, дзе можна шмат чаму навучыцца, добра папрацаваць і адпачыць і дзе заўсёды радыя добрым людзям.

бытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сайт праекта “Маналог Майстра”

Тэгі: ,

Feb 11

Напісаць гэты артыкул мяне натхніў дзённік з LiveJournal. Дзяўчына пыталася дзе можна знайсці беларускамоўны пакет да вядомай праграмы FineReader 8. І хоць з таго моманту мінула амаль чатыры гады і выйшла ўжо некалькі новых версіяў праграмы, але праблема з распазнаваннем тэкстаў на беларускай мове не вырашаная і да гэта часу.
Чытаць далей »

Тэгі: