it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 29

poster_1krasavika

 

Шаноўныя сябры і калегі!

 

Запрашаем Вас на трэцюю сустрэчу з цыклу веснавых дыскусій “Культура паляпшае жыццё!” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”:

 

1 красавіка: “Культура партнёрства. ЦІ ЗНОЙДУЦЬ АГУЛЬНУЮ МОВУ БІЗНЕС І МАСТАЦТВА?”

Мастацтва і бізнес – самыя значныя спосабы самавыяўлення чалавека. Яны могуць задзейнічаць чалавечыя рэсурсы самым неверагодным чынам.  Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 24

charviak

 

кніга высылаецца поштаю. або можна забраць самому ў цэнтры Менска.

каб замовіць, напішыце на адрас abaronca@gmail.com

паведамце:

1. каму падпісваць

2. калі высылаць поштаю — то дакладны адрас з індэксам

3. свой e-mail і нумар тэлефону

раю замаўляць сабе ды на падарункі! вельмі вартая кніга!

 

Тэгі:

Mar 16

vialikdzien

 

Адкрыццё адбудзецца ў аўторак, 18 сакавіка. Экспазіцыя будзе знаходзіцца ў святыні да 23 сакавіка.

Каталіцкі Партал Гродзенскай Дыяцэзіі
Па гэтай спасылцы знаходзіцца таксама прома-ролік да серыі
Тэгі:

Mar 16

muzei

 

“Культура паляпшае жыццё” – для кампаніі “Будзьма!” гэтая аксіома відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і дыхтоўныя працоўныя і сямейныя адносіны? І што менавіта ёсць паняткам “культура” ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць “зерне” новага бачання культуры заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на веснавых афлайнавых ток-шоў.
Кожны тыдзень у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” а 19:00 мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў, і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру. 
Тэгі:

Mar 12

Партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртанне» пры падтрымцы парталу Tut.by абвяшчаюць конкурс для маладых выканаўцаў. Галоўны прыз — аранжыроўка, запіс у студыі ў Менску і зьвядзеньне песьні саўндпрадусарам гурта «Океан Ельзи» Ўладам Яруном.

Да ўдзелу ў конкурсе «Засьпявай BY: усё для старту!» запрашаюцца творчыя асобы ва ўзросьце 15—25 гадоў уключна. У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца — узрост усіх удзельнікаў ня мусіць перавышаць азначаны цэнз. Музыкам прапаноўваецца абраць верш сучаснага беларускага паэта на беларускай мове і прасьпяваць яго ва ўласнай манеры. Музыка павінна быць аўтарская, сьпевы на чужую музыку і кавэр-вэрсіі не прымаюцца.

«Мы хочам даць шанец выявіць сябе таленавітым маладым асобам і прадаставіць ім магчымасьць для годнага старту. Мы хочам, каб моладзь прасякалася і натхнялася добрай беларускай паэзіяй. Каб маладыя людзі адкрылі для сябе беларускі космас ды падзяліліся сваім адкрыцьцём з усімі», — кажуць завадатары конкурсу мэцэнат Павал Бераговіч і кіраўнік парталу Tuzin.fm Сяргей Будкін.

Песьня павінна быць запісана ўжывую ў рок-стылістыцы ў яе шырокім разуменьні (поп-рок, брыт-поп, бард-рок, інды-рок, арт-рок, джаз-рок). Дасланыя кампазыцыі разгледзіць журы, складзенае з маладых і пасьпяховых творцаў, а таксама аўтарытэтных паэтаў і музыкаў. У склад журы ўвойдуць: сьпявачка Паліна РэспублікаВіктар Рудэнка (сьпявак, кампазытар, лідэр гурта Rostany), музыка і актор VinsentАлесь Кот-Зайцаў (вакаліст гуртоў BosaeSonca, Fridance), Уладзь Лянкевіч (паэт, вакаліст гурта Tonqixod),Віталь Рыжкоў (паэт), Алесь Дземідзенка (Re1ikt), Рома Жыгараў (Akute), Алег Хаменка (старшыня журы), Улад Ярун (старшыня журы).

У заяўку з пазнакай «Засьпявай BY» неабходна ўкласьці:

  1. Анкету з пазнакаю: імя і прозьвішча, узрост, месца вучобы/працы, кантактны адрас і тэлефон удзельніка. Калі заява падаецца ад гурта, то ўказваюцца зьвесткі ўсіх яго ўдзельнікаў. 
  2. Дэма-запіс адной (!) песьні ў аўдыё-фармаце слухабельнай якасьці.
  3. Фотаздымак выканаўцы ці гурта.

Прымаем заявы на email12tuzin@gmail.com да 1.05 уключна

Падвядзеньне вынікаў адбудзецца да 14 траўня 2014 году. Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя на сайце суарганізатараў конкурсу — парталу Tut.by i Tuzin.fm, а таксама на рэсурсах інфармацыйных партнэраў праекту.

Пераможца атрымліваюць у якасьці прызу Гран-Пры «Стартавы пакет», у які ўключаны:

— Аранжаваньне, запіс у студыі ў Менску і зьвядзеньне песьні ўкраінскім саўндпрадусарам Уладам Яруном («Океан Ельзи», «Ляпіс Трубяцкі») пры ўдзеле прафэсійных музыкаў

— Прэм’ера песьні ў выглядзе інтэрнэт-сынглу на рэсурсах-партнэрах праекту

— Рассылка па беларускіх радыёстанцыях

— Магчымасьць прадставіць песьню ўжывую на адным з канцэртаў у Менску

Адмысловы прыз журы: прафэсійны камплект абсталяваньня пачатковага ўзроўню Focusrite Scarlett Studio. Па рашэньні арганізатараў ўдзельнікі конкурсу могуць быць дадаткова ўзнагароджаныя іншымі каштоўнымі прызамі.

Прысьпеў час ствараць новую клясыку!

Tuzin.fm

Тэгі:

Mar 12

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай

 

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай… Нават уявіць сабе такое няпроста. А Вольга Бабурына, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”, зрабіла гэта! У чарговым фільме глядзіце, як майстра з традыцыйнага робіць сучаснае, як разбурае стэрэатыпы і прачыняе дзверы ў таямнічы свет беларускай выцінанкі.

 

Глядзіце нарыс “Карані” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта “Маналог Майстра” даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць ангельскія і рускія субтытры.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Mar 11

Святлала Вранава — чэшка, якая самастойна вывучыла беларускую мову. Відэаінтэрвію зь ёй длы курсаў “Мова нанова” можна паглядзець ТУТ

vranava

“Света, ты прыйдзеш увечары?” пытаецца мой сябра Алесь. “Так, прыйду”, адказваю. “Добра, тады ўбачымся. Толькі мушу папярэдзіць, што там усе па-расейску, беларускамоўных там, на жаль, ня будзе.” “Ну, што зробіш. Вытрымаю, я ўжо прывыкла. Але я ня буду па-расейску!” “Ясна, кажы, як хочаш.” “Добра, тады да вечара!”

З Алесем я размаўляю выключна па-беларуску. Дакладней – я з усімі беларусамі размаўляю выключна па-беларуску, але Алесь размаўляе па-беларуску са мной. Я з ім пазнаёмілася год таму як з расейскамоўным Сашам. Пасля таго, як мы правялі некалькі дзён разам, ён ​​пачаў называць сябе Алесем і перайшоў у стасунках са мной на беларускую.

Увечары прыходжу своечасова. Алеся пакуль няма, а нікога іншага ня ведаю, таму саджуся за стол і чакаю. Да мяне набліжаецца ўсмешлівы малады чалавек. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 08

Тэгі:

Mar 08

піша чытач Аляксандр Кошаль

Вітаю, Глеб! Ёсць просьба. Калі ласка, дай спасылку на сваім блогу http://torrent-hd.tv/ там канал Белсат рэтранслююць у інтэрнэт са спадарожнікавай антэны вельмі стабільна. Я заўсёды ўключаю і гляджу свабодна ў любы час. Нумар канала 403. Дзякуй!

Тэгі:

Mar 01

b1

“Культура паляпшае жыццё” – для кампаніі “Будзьма!” гэтая аксіёма відавочная. Але як менавіта культура можа дапамагчы кожнаму беларусу і грамадству ў цэлым? Ці здольная культура дапамагчы знайсці сябе, самарэалізавацца, пабудаваць зручную прастору і добрыя працоўныя і сямейныя адносіны? І чым менавіта ёсць “культура” ў нашым грамадстве? Абмеркаваць гэтыя пытанні і прарасціць “зерне” новага бачання культуры заклікае кампанія “Будзьма беларусамі!” на сакавіцкіх афлайнавых ток-шоу.

Кожны аўторак цягам сакавіка ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” а 19.00 мы збіраем экспертаў, даследчыкаў, знакамітых асобаў і ўсіх тых, хто мае што сказаць пра беларускую культуру.

Запрашаем усіх неабыякавых і цікаўных да ўдзелу ў дыскусіях.

У праграме:

4.03: “КУЛЬТУРА ПАШЫРАЦЬ МЕЖЫ. Пачынаем з музеяў”

Мы супольна абмяркуем “старыя” і вызначым новыя, сацыяльна арыентаваныя функцыі музея. Будзем вучыцца мысліць шырока і міждысцыплінарна, адным словам – прымаць выклік дня сённяшняга. Чытаць далей »

Тэгі: