it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 28

falklor

Janna_s дала спасылку -- і я не стрымаўся, каб не сьцягнуць сабе. Прапаную зладзіць такі сабе офлайн. Да каранёў, спадарства!..

Тэгі:

Apr 23

Выдатны журналіст Зьміцер Панямонаў зрабіў выдатнае інтэрвію з польскім рэжысэрам Янушам Юзэфовічам. Менавіта Юзэфовічу замовілі рабіць для Ялфімава шоў на "Эўрабачаньне". Юзэфовіч прыдумаў нумар, дзе да сьпіны Пеці прычэпленыя белыя ленты, на якіх паказваюць дыяфільмы. Добрая, у прынцыпе, ідэя. Асабліва для Пеці, які стаіць на сцэне як кол і думае, што ачаруе Эўропу сваім голасам. Пеця сказаў, што ён ня Бэтмэн -- і так на сцэну ня выйдзе. Працяг вы ведаеце...
Гэтая гутарка зь Юзэфовічам добра праясьняе, каго мы адпраўляем сёлета на "Эўрабачаньне"...

Юзэфовіч: З Ялфімавым — як з дзіцём. Я яшчэ не сутыкаўся з такімі
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі
d18ed0b7d18dd184d0bed0b2d196d187У эксклюзіўным інтэрв’ю Еўрарадыё вядомы польскі рэжысёр Януш Юзэфовіч расказаў, як забракаваў Ялфімава ў “Прароку”, чаму працягвае супрацоўнічаць з Беларуссю і ці здолее спявак купіць магічную скрыню ў Каперфільда.

— Пан Януш, вядома, што вы плануеце ў бліжэйшы час наведаць Мінск, каб працягнуць працу з Пятром Ялфімавым і зрабіць яму шоў для выступа на "Еўрабачанні". Ці не маглі б вы сказаць некалькі слоў пра асноўную ідэю вашай рэжысёрскай задумы?

— Усе пытанні на гэтую тэму я пераадрасую спадару Ціхановічу. Я не буду на гэтую тэму гаварыць, бо усе пытанні трэба ўзгадняць там.

— Тады звернемся да падзей мінулых: ці расстроіла вас як творцу тое, што Ялфімаў адмовіўся ад першапачаткова прапанаванай вамі ідэі шоў на яго песню?

— Ну, адмовіўся. Разумееце, апынулася, што гэтаму артысту ўсё перашкаджае спяваць. Ён не можа ні стаць, ні сесці, не можа нічога іншага рабіць, акрамя таго, як спяваць. Я разумею гэта… зараз. І будзем так рабіць, каб не перашкаджаць яму ў жыцці.

— А ці спадабалася вам самому песня, якую абраў для "Еўрабачання" Ялфімаў?

— Так. Калі б яна мне не падабалася, я б не рабіў гэтую працу.

— Аляксандр Ціхановіч прызнаўся, што вам ужо было заплачана за зробленую працу. Можна даведацца, колькі гэта?

— Па-мойму, гэта не вашая справа.

— Я пытаюся не дзеля таго, каб падлічыць заробленыя вамі грошы. Пасля таго, як Ялфімаў адмовіўся ад прапанаванай вамі ідэі шоў, Аляксандр Ціхановіч сказаў: “Хай робіць сваё шоў, але найперш верне грошы, якія Белдзяржтэлерадыёкампанія выдаткавала на працу рэжысёра”. Вось нам і цікава: што гэта за сума, калі Ялфімаў вырашыць не вяртаць яе, а пагадзіўся на далейшую працу з вамі?

— Я разумею. Але мне не хочацца гаварыць на гэтую тэму. Мяркую, што малады артыст не да канца разумее прафесійную працу. Ён, напрыклад, не ведае, што Кайлі Міноўг вісіць пад столлю, прывязаная за нагу, і спявае песню. І ўсё дзеля таго, каб здзівіць публіку. Ён гэтага не разумее і з ім трэба як з дзіцём.

— Вы рэжысёр з сусветным імем. Не думалі адмовіцца ад працы з Ялфімавым пасля таго, як ён горда заявіў, што працаваць з вамі не хоча, а прапанаваны вамі нумар — нічога не варты?

— Я на гэтую працу дамаўляўся са сваім сябрам спадаром Ціхановічам, а не са спеваком. Я працую з Ціхановічам, для яго я гэта раблю. У іншым выпадку я б увогуле гэтым не займаўся. Я працую для спадара Ціхановіча, і для мяне галоўнае яго меркаванне наконт таго, што я раблю. Ён мяне папрасіў, каб я гэтае шоў зрабіў, ён у мяне яго замовіў і таму з ім я буду на гэтую тэму размаўляць, а артыст… Артыст — чалавек капрызны і бывае па-рознаму. Але, па-шчырасці, у сваёй працы я яшчэ не сутыкаўся з такімі.

— Ялфімаў настойваў, каб у шоў прысутнічала ілюзіяцыйная кабіна, з якой ён, нібыта Каперфільд, з’яўляецца на сцэне. Ці плануеце Вы ўставіць гэты эпізод у сваё шоў?

—Такі нумар вельмі проста робіцца: трэба замовіць такую кабіну ў Каперфільда, якая каштуе каля мільёна долараў, і няма ніякіх праблем. Калі ў гэтага вакаліста ёсць такія грошы — няхай замовіць. Думаю, Каперфільд яму без праблем такую кабіну зробіць.

— Зараз Ялфімаў і яго дырэктарка кажуць, што спявак Ялфімаў і шоў Юзэфовіча будуць паасобку на сцэне: Пеця будзе спяваць, а Юзэфовіч паказваць шоў. Вы сабе гэта ўяўляеце?

— Яшчэ раз скажу: ён не да канца разумее свайго ўдзелу ў праекце. Калі ён будзе нешта рабіць як прыватная асоба — тады ён будзе ў якасці прыватнай асобы наймаць сабе рэжысёра. Ён тады будзе казаць усе свае пажаданні, што яму падабаецца, а што — не. А тут усё крыху па-іншаму: гэта не яго прыватная прагулка. Гэта вялізны праект і не з яго грашыма. Таму ён павінен слухаць і кагосьці іншага, акрамя сябе і сваёй жонкі ці хто там яна такая каля яго. Слухаць людзей таму, што, магчыма, ён не да канца ўсё разумее, што ён не самы лепшы ў свеце, што ёсць яшчэ людзі, якія могуць нешта цікавае прыдумаць. Цяжка сказаць, што гэта за конкурс — "Еўрабачанне". Гэта конкурс песні, вакалістаў і дзеянняў на песню. Таму трэба зрабіць так, каб кожны з гэтых элементаў быў якасны. Ялфімаў — гэта вельмі важная частка, але не 100 адсоткаў гэтай карціны. Таму хай Ялфімаў займаецца спевамі, а астатняе пакіне людзям, якія лепш ведаюць гэтую прафесію, чым ён.

— Пасля гэтага “непаразумення” з Ялфімавым ці будзе ў вас жаданне калі-небудзь яшчэ супрацоўнічаць з беларускімі артыстамі?

— У мяне жаданне будзе. Бо пасля працы над “Прарокам” я даведаўся і пра Беларусь, і пра людзей там. Я даведаўся, што гэта нармальная краіна, дзе жывуць нармальныя людзі: прыгожыя, дурныя, мудрыя — як і паўсюль. Ёсць група прыгожых маладых людзей, з якімі я з задавальненнем працаваў. І ў будучым, спадзяюся, калі будзе такі шанец, з задавальненнем буду працаваць. Дарэчы, пра што хачу сказаць: Ялфімаў прыйшоў на кастынг для “Прарока” — і ён не прайшоў яго! А не прайшоў таму, што я задаваў яму пытанні, а на гэтыя пытанні адказвала яго жонка.

— Вы маеце на ўвазе Касмачову?

— Так. І я пасля трэцяга альбо чацвёртага пытання сказаў: “Выбачайце, але я хачу з хлопцам паразмаўляць, з якім мне, магчыма, давядзецца працаваць паўгода, а не з вамі! Калі ласка, змоўкніце і сыдзіце адсюль”. Апынулася, што гэта немагчыма. Таму калі б гэтую працу мне не прапанаваў мой сябра Ціхановіч, я б з гэтым чалавекам не працаваў бы.

— Дарэчы, зараз Касмачова паўсюль расказвае, што калі яны прыехалі ў Варшаву, паглядзелі на прапанаванае вамі шоў і не прынялі яго, вы крычалі на іх, мацюкалі… Ці сапраўды так было?

— Калі мацюкаўся, то значыць, што я вельмі добра па-руску ўмею гаварыць! Гэта глупства, і мне нават не хочацца пра гэта гаварыць.

Тэгі:

Apr 09

Эксклюзыўная прэзэнтацыя на www.labadzenka.by!

cover_blog

Самы круты менскі гурт Rahis выпусьціў максі-сынгл "Празь Сеціва" перад выхадам альбома.
З ласкавага дазволу гурта ўжо сёньня ўсе песьні дасяжныя наведнікам www.labadzenka.by
Гэтыя песьні зачэпяць вас зь першага разу...

FM.mp3

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Празь Сеціва.mp3

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Стронцый.mp3

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Пароль у лета.mp3

Audio clip: Adobe Flash Player (version 9 or above) is required to play this audio clip. Download the latest version here. You also need to have JavaScript enabled in your browser.

Спампаваць усе песьні ў архіве zip (27 мБ) ды пачытаць пра гурт Rahis можна ТУТ

Тэгі:

Apr 06

Выйшла кніга Радзіма Гарэцкага "Браты Гарэцкія", прысьвечаная ягонаму бацьку Гаўрылу Гарэцкаму, слыннаму навукоўцу, і ягонаму дзядзьку Максіму Гарэцкаму, нашаму вялікаму літаратару.

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad196d18f1

Мне гэтая кніга цікавая яшчэ і тым, што ў маім хатнім архіве захоўваецца такі вось фатаздымак

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad19661

Другі справа -- Гаўрыла Гарэцкі, першы справа -- Уладзімер Лабадзенка, мой дзядуля, які 40 год працаваў галоўным геолагам Беларусі.

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad1962

У кнізе прыводзяцца вось такія страшныя па сваім зьмесьце дакумэнты...

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad1964І вось такія страшныя па сваім зьмесьце здымкі.

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad1963Ды паглядзіце, якім волатам быў гэты чалавек -- Гаўрыла Гарэцкі.

d0b3d0b0d180d18dd186d0bad1965

І які малайчына ягоны сын Радзім, што напісаў такую кнігу.

Пытайцеся ў кнігарнях. Замовіць кнігу таксама можна на labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Mar 16

Аляксей Кульбіцкі -- геніяльны дызайнэр, разам зь якім мы зараз робім кнігу пра Радзівілаў, завёў сабе ЖЖ. Чытаць ТУТ

Тэгі:

Jan 26

супэрскі пэрфоманс правялі хлопцы з "эўрапейскай Беларусі". у пераходзе мэтро "фрунзенская" леглі, накрыліся прастынямі як трупы, а зьверху намалявалі значкі "радыяцыя" іншыя раздавалі мінакам інфу пра будучую будову АЭС. дык вось, многія нават ня чулі, што ў Беларусі збудуюць атамную станцыю. а як пачулі, дык сталі абурацца.

фота: www.charter97.org

Тэгі:

Jan 23

Выпадкова знайшоў некалі -- і ўжо некалькі месяцаў чытаю блог Сяргея Абрамовіча -- рэдактара талачынскага раённага радыё. Добрая мова, добрая журналістыка, цікавыя ракурсы. Рэкамэндую!

http://rayrad.blog.tut.by

Тэгі:

Jan 22

усе мае знаёмыя хварэюць адно за адным!..

памятайце: лепш часнок -- чым колдрэкс!..

Тэгі:

Dec 13

раю пачытаць -- блог Из жизни доктора (http://tolstonogov.blog.tut.by)

сярод апошніх пастоў -- падрабязны расказ, як у лякарні мама выкінула з 4 паверха трохдзённае дзіця, а тое выжыла

Тэгі: