it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Feb 21

вядомы дызайнэр Аляксей Кульбіцкі выпусьціў сэрыю аўтарскіх паштовак пра Менск.

назва прадуманая — “11 сініх паштовак пра Менск”.

і іх сапраўды 11, і яны сапраўды сінія.
кошт пралетарскі (Лёша, ты вар’ят) — 5200 рублёў за ўвесь набор

тут не звычайная папса, а імгненьні, дэталі, настроі.

замаўляйце на мэйл Аляксея kulbicki@gmail.com

раю!
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13

Марыйка Мартысевіч узяла, паводле яе словаў,  найлепшае інтэрвію ў Паўла Латушкі.
Чытаць ТУТ

Тэгі:

Feb 10

прыемная вестка: фільм Андрэя Кудзіненкі, забаронены да паказу яшчэ ў 2004 годзе, дазволілі. першы “чэсны” паказ — 15 лютага ў “Піянеры”.
ня буду пераказваць сюжэт.

хто бачыў, пойдзе яшчэ раз, хто ня бачыў — адкрыйце для сябе гэты фільм, іншую праўду пра вайну і партызанаў.
падрабязнасьці ТУТ

PS хто жыве ня ў Менску, магу бясплатна даслаць фільм на дыску. лістуйце labadzenka@gmail.com

Тэгі:

Feb 10

Фэст “Купалаўскія вакацыі” – абсалютна вольны і адкрыты конкурс аўтарскай песьні ды паэзіі, удзел у якім можа абраць любы, у каго ёсьць жаданьне ды натхненьне:-)
Фэст праводзіцца на базе Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і яго філіяла “Акопы”.
Чытаць далей »
Тэгі:

Feb 09

у суботу, 13 лютага на кніжнай выставе, што адбудзецца на Белэскпа (Купалы, 27) а 12-й гадзіне абдудзецца прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна “Перакуленае/Опрокинутое” на дзьвюх мовах (больш за 500 старонак).

укладальнік– Сяргей Шапран

прадмова — Уладзімер Някляеў

калі зоркі стануць правільным чынам, на прэзэнтацыі будзе сам Рыгор Барадулін

Тэгі: ,

Jan 02

Калядны канцэрт HandmadE
Выступ адбудзецца 4 студзеня (панядзелак) а 19.00 ў новай вялікай рок-кавярні “Вясёлы Роджэр”, што на Талбухіна,4 (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”).
На жаль не ўсе ахвотныя змаглі патрапіць на канцэрт 30 снежня ў клуб “Цвік”, што на вуліцы Гікалы, 5. Месца аказалася мажорным, і калі наведвальнікаў набілася зашмат, людзей пускаць перасталі.
Цяперака канцэрт арганізоўваецца ў вельмі дэмакратычнай і вялікай кавярні “Вясёлы Роджэр”. Знаходхзіцца яна на адным паверсе з колішнім гей-клубам “Вавілон”. Але, як казаў Папа Рымскі, не бойцеся – спецыяльны госць фэсту чэмпіён свету па тайбоксе Віталь Гуркоў. Калі што, Віталь Рыгоравіч навядзе парадак. Віп-госць канцэрту маэстра Глеб Лабадзенка, які абяцае зрабіць са сцэны гучную заяву…
Уваход усяго 10 тысяч беларускіх рублёў.

Яўген Валошын, спецыяльна для www.labadzenka.by

Тэгі:

Dec 27

глобус1
“Глобус Беларусі”
праект Андрэя Дыбоўскага
вокладка: Аляксей Кульбіцкі (дызайн), Глеб Лабадзенка (канцэпцыя, тэкст)

cябры! рэклямую вам новую DVD-вэрсыю дыска “Глобус Беларусі”. мяркую, што большасьць з вас ведае, пра што ідзе гаворка. хто ня ведае, сайт можна паглядзець ТУТ

калі казаць коратка, “Глобус Беларусі” — гэта самы поўны ў сьвеце ІЛЮСТРАВАНЫ збор беларускай архітэктуры, створаны адным чалавекам — Андрэем Дыбоўскім.
дыск — копія сайту. перавагі дыску:
* яго можна падараваць як падарунак
* каб глядзець “Глобус”, ня трэба будзе інтэрнэт (я, напрыклад, заўжды гляджу ў дарозе з ноўтбука)
* фоткі на дыску грузяцца нашмат хутчэй, чым на сайце (практычна імгненна)
* дыск вам могуць выслаць поштаю

ЗАМОВІЦЬ DVD “Глобус Беларусі” можна ў Андрэя Дыбоўскага ТУТ

кошт 29.900 руб., дастаўка па Беларусі 2000 руб. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 23

наваградак

Ідэя, агучаная нядаўна міністрам культуры Беларусі Паўлам Латушкам, увасабляецца ў рэальнасць. Ужо з гэтага, 18-га тыража, грошы пойдуць мэтанакіравана – на аднаўленне Наваградскага замка. А пачынаючы з наступнага тыража на самім латарэйным білеце з’явіцца выява замка і адпаведны слоган.
— Выяву замка мы ўжо рыхтуем, — кажа Ігар ЧАРНЯЎСКІ, начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры. – А вось са слоганам пытанне адкрытае. Запрашаю чытачоў “Звязды” паўдзельнічаць, прапанаваць свае варыянты. У працоўны час тэлефануйце да нас у прыёмную – тэлефон у Мінску 227-42-95. Альбо пішыце на электронную пошту uonr@kultura.by
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 17

iq48

Калі вы яшчэ ня чулі гэтую песьню гурта IQ48 — сьпяшаюся падняць вам настрой. Выйшла складанка “Акустыка”, куды ўвайшоў і гэты беспадобны трэк.

Іронія і самаіронія — каштоўная рыса для любога чалавека. І яна прысутнічае ва ўсіх песьнях “айк’юшнікаў”, бо яна ёсьць у лідара гурта Сашы Ракаўца. Слухайце, пампуйце, усьміхайцеся. Каму спадабалася — кіруйце на сайт гурта і падвышайце настрой далей!

IQ48. Чыво ты?
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2009/12/czywo-ty.mp3]
СПАМПАВАЦЬ

Тэгі: ,

Dec 12

буду чытаць вершы на адкрыцьці выставы мастачкі Алены Пятроўскай у фальварку “Добрыя Мысьлі” (ст.м. Інстытут культуры, вул. Магілёўская, 12). выстава “Пясок і мора” прысьвечаная плэнэру ў Паланзе ў верасьні 2009. я там, калі памятаеце, фоткаў птушачак перакладаў вершы, а Алена малявала карціны. у моры купаліся сумесна.
прыходзьце!
алена

Справа я, зьлева Алена Пятроўская. Паланга, верасень 2009

Тэгі: