it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 15

згадзіцеся, гучыць так, нібыта ў краіне здарыўся пераварот.

тым ня меньш -- дзякуй БТ (і тым, хто за гэтым стаіць) за гэты нечаканы і прыемны крок.

усім, хто не глядзеў, моцна раю. пасьля гэтага фільму ў вас не застанецца сумніву, што Сталін -- найвялікшы кат і забойца ХХ стагодзьдзя.

БТ, 23 красавіка, 0.00 (апоўнач)

працягласьць фільму 1 гадзіна 55 хвілінаў

Тэгі:

Apr 11

Сябры! 12 красавіка адбудуцца здымкі праграмы "Зорны рынг" на тэлеканале "СТВ" з удзелам гурта IQ48 і Аляксандры Гайдук! Усіх жадаючых падтрымаць ласей на ціві заклікаем падыходзіць у 10.30 да галоўнага ўваходу ДК МАЗ (пр. Партызанскі,117а). Чакаем Вас, групіроўка!

Тэгі:

Apr 08

Лявон Вольскі. Белая яблыня грому

песьні на вершы беларускіх клясыкаў: Купала, Броўка, Міцкевіч, Танк, Багдановіч, Куляшоў, Багушэвіч, Геніюш, Панчанка, Колас, Барадулін, Чачот

выгляд дыску у сярэдзіне:

зьлева -- кніжачка з вершамі і малюнкамі Лявона Вольскага, у цэнтры -- дыск, справа -- кніжачка зь біяграфіямі паэтаў (аўтарства Глеба Лабадзенкі) і партрэтамі клясыкаў (аўтарства Лявона Вольскага)

некаторыя песьні альбому можна паслухаць ТУТ і ТУТ
прачытаць маё інтэрвію зь Лявонам Вольскім можна ТУТ

пабачыць фота з канцэрту ў Купалаўскім тэатры можна ТУТ

паглядзець відэа на песьню "Белая яблыня грому" (верш Рыгора Барадуліна) можна ТУТ

Тэгі:

Apr 07

Рэцэнзыя на "Пане Коханку" тэатральнага крытыка №1 Беларусі Вячаслава Ракіцкага, надрукаваная на сайце "Радыё Свабода" .

Некалькі дзён таму я атрымаў ліст ад сябра, які жыве за мяжой: "Дарагі Вячаслаў! Зьбіраюся прыехаць у Менск на дні два-тры. Як звычайна, хацеў бы пачуць тваёй парады, што можна было б паглядзець з навінак у тэатрах? Ці ты ўжо паглядзеў апошнюю прэм'еру ў Нацыянальным Рускім тэатры -- "Пане Каханку"? Ці варты ўвагі гэты спэктакль? Што скажаш, тэатральны крытык? Твой А." І вось што я яму адпісаў.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 05

02.04.2010 Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

6 красавіка 100-гадовы юбілей адзначыць слынны дзеяч беларускай эміграцыі, сусветна вядомы вучоны Барыс Кіт.

З гэтай нагоды МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта ў дзень нараджэння юбіляра ладзіць святочную вечарыну.

Падчас імпрэзы Барыса Кіта будуць віншаваць: акадэмік Радзім Гарэцкі, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паэт Сяргей Законнікаў, галоўны рэдактар газеты “Народная Воля” Іосіф Сярэдзіч, пісьменнікі Уладзімір Арлоў і Васіль Якавенка (старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-гадовага юбілею Барыса Кіта).

Падчас вечарыны будзе зачытана вітанне ад юбіляра. Зробіць гэта давераная асоба Барыса Кіта Лідзія Савік.

Музычным упрыгожаннем імпрэзы стануць выступленні бардаў Алеся Камоцкага і Таццяны Беланогай, а таксама заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава.

На вечарыне будзе дзейнічаць выстава кніг і дакументаў, прысвечаных юбіляру.

Мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка ў Палацы мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова, 3).

Пачатак а 17:00.

Уваход вольны.

артыкул Веранікі Чаркасавай пра Барыса Кіта можна пачытаць ТУТ

Тэгі:

Apr 05

Грамадскае аб’яднанне
“Цэнтр “Трэці Сектар”
(Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
(Мінск)

абвяшчаюць

КОНКУРС
ДЛЯ МАЛАДЫХ ЖУРНАЛІСТАЎ
“ТВОЙ СТЫЛЬ”

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:
- “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
- “Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;
- “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота.
Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурса.
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 04


Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 02

Старшыня аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта пісьменнік Васіль Якавенка звярнуўся да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ з прапановай размясціць у эфіры тэлефільм “Зорнае прыцягненне” (да 100-годдзя з дня нараджэння Барыса Кіта).

Сп-р Якавенка атрымаў ад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ліст, у якім паведамляецца, што згаданы фільм плануецца да паказу на тэлеканале “ЛАД” 7 красавіка 2010 года.
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

Тэгі:

Mar 18

я купляў лятарэю адзін раз у жыцьці -- выйграў тры тысячы, узяў на гэты выйгрыш яшчэ адзін білет, нічога ня выйграў і спыніўся. лічу лятарэю лахатронам, і што грошы трэба зарабляць, а не спадзявацца на халяву.

а сёньня набыў два лятарэйныя білеты "Скарбніца". не каб выйграць. грошы ад гэтае лятарэі пойдуць на кансэрвацыю Наваградзкага замка. адзін білет каштуе 2500 -- а гэта акурат цагліна.

вядома, ёсьць многа скептычных "але".

так, напісалі па-расейску.
так, розыгрыш у дзень народзінаў леніна
так, невядома як і што будуць кансэрваваць-адбудоўваць: ужо маем фактычна страчаныя замкі ў Нясьвіжы і Міры -- са шклопакетамі і падчыстую зьнішчанай аўтэнтыкай.
так, займацца Наваградкам будзе той самы чалавек, які цяпер аднаўляе Нясьвіж, і да якога ёсьць шмааат пытаньняў.

і ўсё адно, пры ўсіх "але", я падумаў дзьве рэчы.

па-першае, калі замак не пачаць кансэрваваць, ён абрынецца -- ужо зьявілася трэшчына. таму не чапаць яго зусім, да лепшага часу, нельга.

па-другое, гэта наш замак, а ня іхні. і казаць, што мы ім ня будзем дапамагаць нічога аднаўляць -- глупа.

карацей, купіў і купіў. чаго і вам жадаю.

Тэгі: