it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 04

shkatulka

 

 

Музычна – гістарычная фантазія “Шкатулка пані Шыманоўскай”

ПРЭС-РЭЛІЗ

13 мая 2014 года  канцэртная зала “Верхні Горад” (пл. Свабоды 23а) а 19-й гадзіне.

Кожны чалавек ў глыбіні душы- рамантык. Кожную дзяўчыну, кабету прыцягвае  эпоха баляў, прыгожых строяў, музычных салонаў! Кожны хлопец, гледзячы на ўланаў у мундзірах верхам на кані, уяўляе сябе  ўдзельнікам слаўных баталій!

Людзей вабіць прыгажосць і урачыстасць. Але не менш за прыгажосць вабіць і сама гісторыя, магчымасць зазірнуць у мінулае, дакрануцца да таго, што аддзелена стагоддзямі, зразумець, пра што думалі людзі, якія жылі раней і адчуць дух таго часу!

Рэканструкцыяй  музыкі  пачатаку  ХІХ стагодзя займаецца наш калектыў пад назвай Doux Souvenir. Музычна-гістарычны праект  Doux Souvenir  –  гэта унікальны культурны праект , які праз выкананне музыкі распавядае пра эпоху Напалеона, стылі “Ампір”, гісторыю тых часоў.

Пры спалучэнні інструментальнага выканання на віяланчэлі і фартэпіяна музыкі Міхала Клеафаса Агінскага, Восіпа Казлоўскага, Марыі Шыманоўскай; вакальных рамансаў; вершаў  выбітных паэтаў таго часу Йогана Гётэ, Адама Міцкевіча і інш. і відовішчнымі  паланэза і мазуркі, атрымалася музычна – гістарычная фантазія “Шкатулка пані Шыманоўскай”.

Далучыцца да займальнага падарожжа ў свет баляў, уланаў і свецкіх салонаў  Вас запрашаюць музычна-гістарычны праект  Doux    Souvenir  і канцэртная зала “Верхні горад”!

Далучыцца да займальнага падарожжа ў свет баляў, уланаў і свецкіх салонаў  вас запрашаюць музычна-гістарычны праект Doux    Souvenir  і канцэртная зала “Верхні горад”  (пл. Свабоды 23а) 13 мая 2014 года а 19-й гадзіне.

 

Інфармацыя пра калектыў у суполцы  Doux Souvenir на Фэйсбуку: http://www.facebook.com/groups/300374566756989/

 

Тэгі:

May 03

Мова Нанова — Кампутары

На занятках ладзім талаку — пад кіраўніцтвам Максіма Умецкага і Таццяны Крывіцкай вучымся пісаць артыкулы ў беларускую Вікіпедыю. Выявілася, што там няма шмат важных артыкулаў — будзем выпраўляць!
Госць заняткаў — супрацоўнік Акадэміі навук Юрась Гецэвіч (http://it.tut.by/397394), які навучыў кампутар размаўляць па-беларуску!
У граматычнай частцы пагаворым пра ступені параўнання прыметніка.
А музычным госцем заняткаў будзе Зміцер Вайцюшкевіч, які зайграе для нашых студэнтаў паўгадзінны канцэрт!
5 траўня (панядзелак), 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а), уваход вольны
МОВА НАНОВА!

SONY DSC

Тэгі:

May 01

10339054_283656218478208_356484827_n

3 траўня адбудзецца ўручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес – 2013”.

У імпрэзе бяруць удзел:

лаўрэат прэміі Эдуард Акулін,

Анатоль Вярцінскі,

Леанід Дранько-Майсюк,

Алесь Аркуш,

Зміцер Вішнёў,

Таццяна Козік,

рок-гурт “Верасень”.

Ласкава запрашаем усіх аматараў беларускай паэзіі і песні ў сталічную кнігарню “Галіяфы” (вул. Валгаградская,6, ст. метро “Маскоўская”). Пачатак — а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

Тэгі:

Apr 26

“Майстраваў стол. Прыгледзеўся, а там – Мобі Дзік!” – герой сённяшняга нарысу праекта “Маналог Майстра”, разьбяр па дрэве Юры Дарафей распавядае, як перастаць выконваць жаданні іншых і заняцца сваімі, як атрымліваць асалоду ад жыцця і адначасова спаборнічаць з сабой і – важна – як нечакана дасягаць фантастычных вынікаў. Глядзіце нарыс “Драўляныя абліччы” з серыі “Маналог Майстра” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць англійскія і беларускія субтытры.

 

Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.

Сем выбітных майстроў, сем самабытных рамёстваў, сем адметных светапоглядаў!

Сачыце за навінамі на сайце “Будзьма!” і адкрыйце для сябе ўсе таямніцы рамяства і ўнутранага свету ўнікальных беларускіх майстроў!

Папярэднія выпускі:

“Чаму беларусы такія бедныя? Таму што яны не ведаюць, што багатыя!”

“Я шчаслівы! Кожны дзень і шмат разоў!”: сакрэт шчасця ў новым “Маналогу Майстра”

Дэкларацыя правоў чалавека выцінанкай

“Майстар мусіць кайфаваць!”

“Майстру важна не быць кавалём без сякеры”

Сайт праекта “Маналог Майстра”

 

Тэгі: ,

Apr 26

traven

 

Фестываль «Травень»: крыштальная чысціня беларускай музыкі

Гурты Re1ikt, «Людзі на балоце», HandMade, праект Naka piano і спявачкі Тацяна Беланогая і Кася Камоцкая стануць гасцямі першага акустычнага фестывалю «Травень». Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 24

u

Кожную нядзелю ў Галерэі  сучаснага мастацтва “Ў” празходзіць  праект   “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні” .

Мэта Майстэрняў –  раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення малога чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтва, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі ды музыкамі.

Пераймаючы досвед сучасных метадаў навучання і развіцця дзяцей, мы жадаем дапамагчы вашым дзецям атрымаць базісныя веды пра сучаснае мастацтва, арыентавацца ў стылях, даведацца больш пра  гісторыю сучаснага мастацтва, яго метады ды стварыць сваё ўласнае меркаванне, выбудаваць сваю пазіцыю. Без навязвання распаўсюджаных стэрэатыпаў і фіксацыі канкрэтных ведаў – развіцце аналізу і асабістых высноў. Цікавасць да самой праявы мастацтва як з’явы і ўпэўненнасць ў неабходнасці творчасці як сродку самарэалізацыі – гэта тое, да чаго мы імкнемся ў нашым праекце.

Узрост удзельнікаў  ад 5 да 11 год.

27 красавіка – новы занятак у Дзіцячых Творчых Майстэрнях!

У гэтую нядзелю да нас у госці завітае малады мастак Яўген Cowek, з якім мы ўжо не раз сустракаліся на Калядных Фэстах. Разам з Яўгенам дзеткі паразважаюць пра гісторыю Мінска, яго адметныя рысы, цікавыя і незвычайныя будынкі а таксама сімвалы нашай сталіцы. На міні-макетах, што створыць кожны з удзельнікаў майстэрняў, дзеткі змогуць адлюстраваць сваё каляровае бачанне Мінска і надаць свой настрой улюблёным месцам. Напрыканцы занятка мы аб’яднаем усе створаныя працы ў адзіны горад.
Спраектуем Мінск сваёй мары разам!

Занятак адбудзецца 27 красавіка ў 14.00
Галерэя “Ў” пр-т Незалежнасцi, 37А

Узрост дзетак неабмежаваны

Запіс на занякткі па тэлефоне : +375 (29 ) 615 25 14
+375 (17) 286 31 68

Тэгі:

Apr 22

Уладальнікі тытулу “Лепшы беларускамоўны альбом 2013” на ўзнагародах Experty.by прэзентуюць новы сінгл “Бывай” – моцны лірычны нумар са струннымі, які апявае развітанне адразу з двух бакоў. Жывая прэм’ера адбудзецца 27 красавіка падчас вялікага сольнага канцэрта ў клубе Tarantino.

 

 

Пачатак песні быў напісаны лідарам калектыву Алесем Кот-Зайцавым пад уражаннем ад таго, як шэраг яго сяброў, у тым ліку калега па BosaeSonca баяніст Алесь Ясінскі, з’ехалі за мяжу – вучыцца, працаваць ці ў пошуках лепшага жыцця. Гэты кавалачак нават прагучаў пры канцы дэбютнага альбома “Залаты” (студзень 2013).

– На той момант я думаў, што ну ўсё, вось у такім выглядзе гэты трэк і застанецца. Але жыццё неяк расставіла ўсё на свае месцы і я пабачыў, што ёсць свае пазітыўныя моманты нават у такой сітуацыі, калі блізкія табе людзі аказваюцца нейдзе далёка, – распавядае Алесь Кот-Зайцаў. – Пабачыў, што нічога тут няма страшнага і такога кшталту перамены – гэта рух, без якога жыццё было б тупой стабільнасцю.

У выніку песня атрымала “нясумны” працяг, а Алесь Ясінскі напісаў для яе прыгожыя партытуры для струнных. Відэа ў кнігарні “ЛогвінаЎ” зняў Сяргей Дрэваль.

27 красавіка BosaeSonca на сольным канцэрце ў клубе Tarantino (зваротны бок КЗ “Мінск”) пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” прэзентуе вялікую акустычную праграму са струнным трыа. На выступ з Прагі адмыслова прыедзе чароўны баян гурта Алесь Ясінскі. Чакаюцца і іншыя сюрпрызы.

Квіткі: танцпол – 80 тыс. (папярэдне ў касах Kvitki.by – http://www.kvitki.by/ru/cashiers/23), 100 тыс. у дзень канцэрта; столікі – 120 тыс. (у клубе). Адрас клуба: Кастрычніцкая, 5 (адваротны бок КЗ “Мінск”). Даведка: 377 80 00 (Velcom, MТС). Пачатак у 19.00.

Тэгі:

Apr 19

Тэгі: ,

Mar 29
даслана на пошту
ПЕРШЫЯ КРОКІ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ:
З’явілася магчымасць пачаць вучыць беларускую мову ў цікавай форме.
Выкарыстоўваючы лядоўню і наборы магніцікаў.
Звычайа, маці шмат часу праводзіць на кухні за прыгатаваннем ежы і ў гэты час яна не заўсёды можа правесці з малымі дзеткамі. Але !) Мы прануем сумясціць навучанне і працу Як? Выкарыстоўваючы  ЛЯДОЎНЮ. На яе ж можна замацаваць магніцікі!))) З’явілася суполка дзе можна паглядзець і замовіць наступныя штукі : Набор магнітаў на лядоўню”Беларускі  алфавіт”” -32 літары з вобразам і подпісам.
Набор магнітаў “Літры для добрых слоў” – больш за 100 літар з апострафамі. Стваральнікі суполкі кажуць, што адашлюць рэчы ў любую кропку Беларусі
У бліжэйшы час ёсць планы на стварэнні новых набораў: Лічбы, колеры,
Тэгі:

Mar 29

“Майстар мусіць кайфаваць!”

“Майстар мусіць атрымліваць асалоду ад сваёй справы, рабіць яе і кайфаваць!”Вольга Котава, сённяшні герой праекта “Маналог Майстра”, расказвае, як знайшла свой каляровы лямцавы шлях і чаму не бачыць яму канца, што натхняе на творчасць і каго можна лічыць сапраўдным майстрам. Глядзіце нарыс “Каляровы шлях” з серыі “Маналог Майстра” і дзяліцеся ім з сябрамі, бо фільмы праекта даступныя для разумення ўсім: у наладках відэа ёсць ангельскія і беларускія субтытры.

 

Маналог Майстра” — серыя з сямі вiдэанарысаў, галерэя творчых партрэтаў унікальных майстроў, якія жывуць і ствараюць сёння ў Беларусі. У кадры майстар, яго справа і яго аповед пра рамяство і рамесніка, пра пераемнасць, культуру і пра жыццё — мінулае і будучыню.

Чытаць далей »

Тэгі: ,