it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 19

«Хлопчыку прыкладам разбілі ўсю галоўку»
Успаміны Канстанціна Гайдука (запісаў Алесь Кудрыцкі)

перадрукавана з “Нашай Нівы”

І партызанскі гвалт, і здзекі нацыстаў. Успаміны Канстанціна Гайдука, які падлеткам працаваў у партызанскім шпіталі пад Бегам’ем: нязручныя для афіцыёзу, неацэнныя для нашчадкаў.
Усё меней застаецца людзей, якія бачылі апошнюю вайну на свае вочы. Але дзіўная рэч: і такім людзям у сучаснай Беларусі, здараецца, не даюць слова.
У рэдакцыю «НН» звярнуўся Канстанцін Гайдук, 79 гадовы жыхар Бягомля. Падлеткам ён працаваў у партызанскім лясным шпіталі. Пабачыў столькі, што хапіла б на захапляльную кнігу. Але дзяржаўныя выданні, у якія спадар Гайдук дасылаў свае ўспаміны, адмовіліся даць яму слова: надта ўжо нязручная яго ваенная праўда. Справа ў тым, што Канстанцін Гайдук не толькі памятае пакуты мясцовых жыхароў і гераічныя справы абаронцаў, але не забыўся і на тое, як некаторыя дзеячы, выбіўшыся ў партызанскія камандзіры, чынілі гвалт над няўгоднымі ім людзьмі, зводзілі асабістыя рахункі.
Канстанцін Гайдук сведчыць не толькі ад свайго імя.
Чытаць далей »

Тэгі:

May 17

серада, 19 траўня, 17.30, “Кніжны салон” (Калініна, 5, метро “Парк Чалюскінцаў”)

Рыгор Барудулін прэзэнтуе свае новыя кнігі, якія выйшлі за апошнія паўгады

таксама ўдзельнічаюць: Генадзь Бураўкін, Алесь Камоцкі, Кася Камоцкая і Віктар Корзун (прэзэнтуюць фільм “Эпоха Барадуліна”), Міхась Скобла.

Уваход вольны!

Тэгі:

May 11

абвестка з сайту “Твой стыль”

23 траўня
13.30- 16.00 Майстар-клас


Практычная журналістыка: як ужываць парады класічных міжнародных падручнікаў у нашых умовах

Удзельнікі даведаюцца пра асаблівасці напісання артыкулаў: будову матэрыялу, этапы падрыхтоўчай працы, праца з людзьмі, комплекс “загаловак-лід”, нюансы тэхнікі рэпартажу.

Вядучы – Глеб Лабадзенка. Спецыяльны карэспандэнт газеты “Звязда”. Друкаваўся больш чым у 40 беларускіх і замежных выданнях.

Чатыры гады працаваў у “Комсомольской правде” в Беларуси”.

Тройчы атрымліваў прэмію БАЖ “Вольнае слова “За найлепшы інфармацыйны матэрыял (2008- 2-е месца, 2009 — 1-е месца, 2010 год — 3-е месца), быў намінаваны на Нацыянальную прэмію “Залатая літара” як найлепшы рэпарцёр году (2007).

Тэгі:

May 06

Напярэдадні 65-й гадавіны Дня Перамогі кампанія «Гавары праўду» заклікае ўшанаваць памяць Васіля Быкава — слыннага пісьменніка праўды пра вайну.

Такім чынам — 7 траўня, Усходнія могілкі, збор — на ўваходзе ў 11 гадзін.

Гаворыць Уладзімір Някляеў, чыімі высілкамі на магіле Васіль Уладзіміравіча ўсталяваны помнік-валун:

— Васіль Быкаў — асоба для Беларусі знакавая. Ці памятаем мы свае знакі — пытанне сёння надзвычай актуальнае. Дык давайце ўшануем тых, хто ведаў тую вайну не па кнігах. І праўду пра тую вайну — пісаў.

Узята з “Нашай Нівы”

Тэгі:

May 06

Адрас “Кніжнага салону”: Менск, вул Калініна, 5
(тая самая новая кнігарня, якую ўзначаліла былая дырэктарка “Акадэмкнігі” легендарная Соф’я Антонаўна Жыбулеўская)

знайсьці так: стоячы тварам да крамы “1000 драбязы” на плошчы Калініна (мэтро Парк Чалюскінцаў), ідзіце справа па вуліцы ўверх. кнігарня будзе па гэтым жа баку праз два дамы.
кошты на згаданыя штукі там ніжэйшыя, чым паўсюль

падрабязьней пра “Маладзік над стэпам” ТУТ
падрябязьней пра паштоўкі “Барадуліну-75” ТУТ
падрабязьней пра “Белую яблыню грому” ТУТ

падрабязьней пра “Галасы” ТУТ

калі каму няма як даехаць да кнігарні, замаўляйце на gleb@labadzenka.by
перасылка па Беларусі — задарма

Тэгі:

May 06

Выйшаў новы нумар “ARCHE” (3 -2010)

Новы нумар “ARCHE” Genius Urbis прысвечаны гарадзкой гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі

ЗМЕСТ

Вольга Бабкова. Status Animae ( с. 5 – 7 )

ГІСТОРЫЯ

Дзяніс Дук. Сацыятапаграфічная структура і забудова Полацку ў XVI—XVIII стст. ( с. 7 – 62 )

Натальля Сьліж. «Нябесная скарбніца…» Вільні ( с. 62 – 99 )

Ян Аляшэўскі. Менск у 1708 годзе (урывак з хронікі) ( с. 99 – 110 )

Віталь Макарэвіч. Тадэвуш Корзан і яго Менск сярэдзіны XIX ст. ( с. 110 – 115 )

Тадэвуш Корзан Менск у сярэдзіне XIX ст. З уласных успамінаў ( с. 115 – 157 )

Іна Соркіна. Мястэчкі як культурна-гістарычны фэномэн Беларусі ( с. 157 – 197 )

Фёдар Стаўровіч. Лабары ( с. 197 – 214 )

Гарады Беларусі на старых паштоўках ( с. 214 – 251 )

АНАЛІТЫКА

Аляксей Ластоўскі, Андрэй Казакевіч, Раса Балачкайце. Памяць пра Другую сусветную вайну ў гарадскім ландшафце Ўсходняй Еўропы ( с. 251 – 301 )

ЭСЭІСТЫКА

Кірыл Атаманчык. Вільня ў двух словах ( с. 301 – 305 )

ЛІТАРАТУРА

Сяргей Адам Грунтоў. Горад сьвятога Фабіяна. Памяць. Унутраная Атлянтыда ( с. 305 – 314 )

Юлія Шастак. Вершы ( с. 314 – 324 )

АХОВА СПАДЧЫНЫ

Іван Сацукевіч. Назвы вуліц і плошчаў Менску як гісторыка-культурная спадчына ( с. 324 – 342 )

Аляксандар Агееў. Магілёўская ратуша: гісторыя адраджэньня і яе ўрокі ( с. 342 – 363 )

Вольга Кукуня, Тацяна Косьціч. Курапаты — гісторыя ўрочышча і праект зонаў аховы ( с. 363 – 370 )

Тамара Габрусь. А дзе тыя дзьверцы? ( с. 370 – 378 )

Андрэй Шулаеў. Сытуацыя з аховай помнікаў у Беларусі вачыма архітэктара ( с. 378 – 383 )

Захар Шыбека. Менскія могілкі: да праблемы мэмарыялізацыі ( с. 383 – 386 )

Сьцяпан Стурэйка. Гістарычная спадчына і грамадзянская супольнасьць: лёгіка ўзаемадзеяньня. Сэрыя інтэрв’ю са спэцыялістамі, экспэртамі і актывістамі грамадзкіх рухаў ( с. 386 – 418 )

КРЫТЫКА

Зьміцер Крывашэй. Новыя гарызонты гістарычных дасьледаваньняў ( с. 418 – 425 )

ДОПІСЫ

Аляксандар Пашкевіч. Без публічнасьці няма ачышчэньня ( с. 425 – 437 )

дзе ўзяць, Чытаць далей »

Тэгі:

May 01

10 мая 2010 года в 21:00 в минском кинотеатре «Победа» (ул. Интернациональная 20) в рамках Фестиваля европейского кино в Беларуси состоится показ фильма «Идиот» французского режиссёра Пьера Леона, в котором примет участие режиссёр.

Показ организован при поддержке Посольства Франции в Республике Беларусь. Вход свободный.

25 мая 2010 года фильм «Идиот» будет показан в Могилёве в кинотеатре «Красная звезда» (ул. Первомайская 14).


11 мая 2010 года пройдёт встреча с Пьером Леном, посвящённая литературному переводу в МГЛУ в 14:00 (ул. Захарова 21). В 17:00 11 мая 2010 года в театре Мировича на малой сцене в Государственной академии искусств (пр. Независимости 81) состоится кинематографическая встреча с режиссёром Пьером Леоном.

Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 28

Прэзэнтацыя фільма Віктара Корзуна “Эпоха Барадуліна”. Уваход вольны.

Галерэя Ў знаходзіцца на Плошчы Перамогі (праспект Незалежнасьці Скарыны 37а)

Тэгі:

Apr 19

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, гурт IQ48, Мясцовы дабрачынны фонд “Добра тут” аб’ядналі свае намаганні і ладзяць дабрачынны канцэрт пад назвай “Добры Фэст” у клубе “Рэактар” у Мінску 22 красавіка.

У імпрэзе возьмуць удзел гурты IQ48, Neuro Dubel, B:N, ZM99 (Змяя) і А. Хаменка (гурт “Палац”).

Пачатак а 19-й.

Арганізатары і ініцыятары канцэрту звяртаюцца да публікі з заклікам “Будзьма беларусамі! Будзьма міласэрнымі!”. Сродкі ад мерапрыемства пойдуць на  падтрымку дзяцей-інвалідаў Червенскага дома-інтэрната, які цесна супрацоўнічае з фондам «Добра тут».
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 16

І ня чорт ведае калі (планявалі аноўначы), а ў прымальны час — 15:40.

Такія вянікі зьменаў у раскладзе БТ. Перанос на 18 чысло здарыўся праз тое, што ў гэты дзень будзе пахаваньне прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага з жонкай Марыяй.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

БТ, 23 красавіка (гэтая нядзеля), 15:40

“Катынь”, рэжысэр Анджэй Вайда

БТ дублявала фільм па-беларуску

Тэгі: