it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 14

як распавялі людзі, якіх гэтымі днямі цягаюць на допыты, чэкісты валодаюць перапіскай у скайпах. але ня трэба думаць, што яны разумныя як кітайцы. паводле неафіцыйных дадзеных, проста на некатоорых сканфіскаваных кампах не былі разлагіненыя скайп і пошта, таму яны проста падрубілі іх да нэта і пачыталі ўсю гісторыю перапіскі.

будзьце пільныя.

Тэгі:

Jan 13

мне веельмі спадабалася. і сам верш, і такая яго падача. сучасна. цікава. стылёва.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 12

ПЕРАДРКУОЎКА З ТUТ.BY


У першыя хвіліны старога Новага года, які ў Беларусі па традыцыі будуць адзначаць у ноч з 13 на 14 студзеня, у жывым эфіры TUT.BY-ТВ пачнецца інтэрнэт-прэм’ера тэлеказкі “Снежны завулак, 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі”.



Тэлевізійны фільм, аўтарам сцэнара, ідэі і музыкі якога выступіў Лявон Вольскі, быў зняты яшчэ ў 2009 годзе, аднак, па сутнасці, не выходзіў на шырокую аўдыторыю. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 24
23.12.2010 «Вясна», фота Аляксандры Белавокай
Знакаміты рок-музыка Лявон Вольскі звяртаецца да ўсіх вядомых і аўтарытэтных людзей – беларускіх і замежных – музыкаў, літаратараў, мастакоў, спартоўцаў з заклікам павіншаваць асуджаных да арышту ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту ў Мінску з надыходзячымі Калядамі і Новым годам: «Вы – вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд – асветлім змрочныя вязніцы!»

Зварот Лявона Вольскага

Шаноўныя сябры!

Мы прапануем Вам паўдзельнічаць у гуманітарнай акцыі. У Беларусі напярэдадні Калядаў і Новага году шмат людзей апынуліся ў месцах пазбаўлення волі. Яны былі арыштаваныя за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску. Ім наканавана правесці Каляды і Новы год за кратамі.

Гэта нявесела. Таму давайце крышачку расквецім іхнія шэрыя будні. Давайце напішам ім Калядныя паштоўкі! Канкрэтным людзям, у кожнага з якіх ёсць імя і прозвішча, праца, вучоба, каханне і ўлюбёная справа.

Выберыце, калі ласка, сабе асобу, якой Вы напішаце Калядную паштоўку. І пачынайце. Толькі не трэба надрыву, пафасу і слёз. Арыштаваным і без гэтага нялёгка. Давайце павіншуем нашых вязняў светла, радасна і з верай у лепшае. Вы – вядомыя людзі. Дык давайце ж разам створым сапраўдны Калядны цуд – асветлім змрочныя вязніцы!

* * *

Праваабарончы цэнтра “Вясна” вітае ініцыятыву рок-музыкі і прапануе далучыцца да гэтай віншавальнай акцыі ўсіх нераўнадушных людзей. На сайце spring96.org размешчаны спісы асуджаных: гэты спіс няпоўны і вельмі мала інфармацыі, хто ў якім месцы адбывае арышт, але спіс увесь час дадаецца, і бліжэйшыя дні мы спадзяемся праінфармаваць зацікаўленых больш дакладна. Таксама просім усіх, каму вядома, дзе адбываюць пакаранне канкрэтныя арыштаваныя – паведамляць пра гэта па электроннаму адрасу infocenter8@gmail.com Так разам мы вызначым, куды накіроўваць ім віншаванні з надыходзячымі святамі.

На сённяшні дзень вядома, што арыштаваныя знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску і Ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіна. Адрасы, па якіх можна накіроўваць паштоўкі:

220089

Мінск, 1-ы завулак Акрэсціна, 36

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў

Імя і прозвішча адрасата

222160

Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 1

Жодзінскі РУУС

Імя і прозвішча адрасата

Тэгі:

Dec 23

Юбілейны вечар Рыгора Барадуліна адбудзецца 28 снежня
ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску

“Як так, 75 гадоў Барадуліну споўнілася 24 лютага!” — заўважаць самыя пільныя чытачы “Звязды”. Аднак яшчэ пільнейшыя згадаюць, што гэтую дату класік, на жаль, сустрэў у рэанімацыі — цэлы месяц медыкі змагаліся за жыццё дзядзькі Рыгора… І тое, што вечарына адбываецца толькі цяпер — не бяда. Такія даты, як 75 гадоў, святкуюцца не адзін дзень, а цэлы год!

Вечарына ў філармоніі пройдзе ў форме прэзентацыі фільма пра Барадуліна “Як па сухому…” рэжысёра Алеся Матафонава. Гледачы ведаюць спадара Алеся па цыклу бліскучых дакументальных фільмаў “Лабірынты” на тэлеканале ЛАД. Фільм пра Барадуліна атрымаўся не менш удалы — паэта здымалі на ягонай радзіме, ва Ушачах. Каля каміна, за пісьмовым сталом, ля бацькавага вяза. Гэтае дрэва ля брамкі Барадулінскай хаты — знакавае. Калі паэт вучыўся ў 10 класе, ён прымацаваў да яго шпакоўню. Невысока — як лесвічка дастала. Цяпер, каб пабачыць шпакоўню, трэба задзерці галаву — за прамінулы час шпакоўня ўзнеслася ў нябёсы метраў на дваццаць! Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 11

Канцэрт 16 снежня на вершы класікаў беларускай літаратуры збіраюцца наведаць Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Васіль Сёмуха.

«Белая яблыня грому» – праграма Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Прэм’ера праграмы адбылася ў сакавіку ў Купалаўскім тэатры пры поўным аншлагу.

– Нас тады папракалі, што была абраная такая маленькая зала, – кажа Лявон Вольскі. – Але камерны тэатр – выдатнае месца для такіх імпрэзаў!.. Цяпер, калі мы вырашылі прадставіць публіцы пашыраную версію канцэрта супалі 2 рэчы – Купалаўскі тэатр зачыніўся на рэстаўрацыю, і зала мусіла быць ужо большая. Таму 16 снежня “Белая яблыня грому” будзе прадстаўленая ў канцэртнай зале «Мінск»!

Тыя, хто быў на прэм’еры – смела могуць замаўляць квіткі зноў. Па-першае, дадаліся новыя спевы: на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Па-другое, на канцэрце Лявон заспявае шмат новых песень, якія не чулі яшчэ нават самыя адданыя фанаты.

– Пакуль што мы трымаем гэта ў сакрэце, каб зрабіць большы сюрпрыз!.. – усміхаецца Вольскі.

Дарэчы, з дванаццаці паэтаў, на чые вершы напісаная «Белая яблына грому», цяпер жыве толькі адзін – народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, на чый верш была створаная заглаўная песня праграмы. Таму Вольскі проста не мог не запрасіць Дзядзьку Рыгора на канцэрт.

– Мы запрашалі Рыгора Іванавіча яшчэ на першы канцэрт у сакавіку, але тады ён толькі выйшаў з лякарні і прысутнічаць не змог, – кажа Лявон Вольскі. – Гэтым разам, спадзяюся, у класіка атрымаецца.

Апроч Барадуліна, Вольскі вырашыў запрасіць на канцэрт яшчэ двух класікаў сучаснай беларускай літаратуры – паэта Генадзя Бураўкіна (сярод іншага, аўтара славутай «Калыханкі») і перакладчыка Васіля Сёмуху («Біблія», «Фаўст» і г.д.). Перадача запрашэнняў адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы і атрымалася вельмі сімвалічнай.

– Я ўдзельнічаў у прэзентацыі першага непадцэнзурнага твора Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы», – распавядае Лявон Вольскі. – Там жа былі шаноўныя Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Васіль Сёмуха. І ўсё выйшла сімвалічна, амаль як у Дантэ: сама «Белая яблыня грому» створаная на вершы класікаў, і падчас імпрэзы ў памяць класіка Караткевіча я запрасіў на канцэрт жывых класікаў!..

Лявон Вольскі запрашае на канцэрт і Вас – у атачэнні класікаў, напярэдадні Калядаў атрымаць зарад класічнага беларускага пазітыву!

«Белая яблыня грому»
16 снежня (чацвер) а 19-й гадзіне
КЗ «Мінск»

Квіткі (017) 2801510, (029) 6555596
www.soundline.by

Тэгі:

Dec 04

4 сьнежня (гэтая субота)

“Кніжны салон” (Калініна, 5, мэтро “Парк Чалюскінцаў”)

13.00


У прэзэнтацыі абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізьнік і Вы.

Засьпявае Лявон Вольскі і гурт “Rahis”.

Прэзэнтацыя адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Набыць кнігу можна будзе ў “Кніжным салоне” альбо кнігарні “Акадэмкніга”.
Замовіць кнігу поштаю можна ўжо зараз па адрасе labadzenka@gmail.com


Гэтае выданьне “Ладдзі” стала першым непадцэнзурным творам Уладзіміра Караткевіча. Адна за другой былі выяўленыя 296 цэнзарска-рэдактарскія праўкі на 23 старонках рукапісу (у беларускім і рускім варыянтах). У тэксьце таксама графічна паказана, як дасканала і ўважліва аўтар працаваў над словам – і што ад гэтага пакідалі рэдактары.

Кніга фармату А4, мае 150 старонак.

* Дызайн Аляксея Кульбіцкага

* Прадмова Рыгора Барадуліна
* Факсыміле рукапісу
* Чарнавыя накіды
* Пераклад на рускую мову Васіля Сёмухі (факсыміле машынапісу з рукапіснымі праўкамі Караткевіча)
* Аналіз усіх правак + камэнтары Глеба Лабадзенкі
* 55 ілюстрацый, 27 зь якіх (у тым ліку невядомыя здымкі Караткевіча) друкуюцца ўпершыню
* Пасьлямова Васіля Сёмухі

Тэгі:

Dec 04
паводле Еўрарадыё
Шахматы Алеся Астроўскага карэнным чынам мяняюць сэнс гульні, набліжаючы іх да рэаліяў сучаснай палітыкі і гістарычнай праўды мінуўшчыны.

Спампаваць гульню

Напрыканцы 90-х гадоў доктар медыцынскіх навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Алесь Астроўскі ўзяўся за справу стварэння беларускага нацыянальнага брэнда — сувеніра, дзеля якога ў нашую краіну прыязджалі б госці нават з далёкага замежжа. У выніку доўгіх роздумаў сувенірным аб’ектам былі выбраны шахматы. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 02

паводле Еўрарадыё

Тэгі:

Dec 01

Лявон Вольскі выканае сваю новую песьню на словы Караткевіча!
прыходзьце!

4 сьнежня (гэтая субота)

“Кніжны салон” (Калініна, 5)

13.00


У прэзэнтацыі абяцалі ўзяць удзел Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізьнік і Вы.

Прэзэнтацыя адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Замовіць кнігу можна ўжо зараз па адрасе labadzenka@gmail.com


Гэтае выданьне “Ладдзі” стала першым непадцэнзурным творам Уладзіміра Караткевіча. Адна за другой былі выяўленыя 296 цэнзарска-рэдактарскія праўкі на 23 старонках рукапісу (у беларускім і рускім варыянтах). У тэксьце таксама графічна паказана, як дасканала і ўважліва аўтар працаваў над словам – і што ад гэтага пакідалі рэдактары.

Кніга фармату А4, мае 150 старонак.

* Прадмова Рыгора Барадуліна
* Факсыміле рукапісу
* Чарнавыя накіды
* Пераклад на рускую мову Васіля Сёмухі (факсыміле машынапісу з рукапіснымі праўкамі Караткевіча)
* Аналіз усіх правак + камэнтары
* 55 ілюстрацый, 27 зь якіх (у тым ліку невядомыя здымкі Караткевіча) друкуюцца ўпершыню
* Пасьлямова Васіля Сёмухі

Тэгі: ,