it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 09

работы можна пабачыць ТУТ
вельмі цікава! рэкамэндую!

Тэгі:

Jun 07

перадрук з “Нашай нівы”

Аргамітэт руху «За аўто» распаўсюдзіў план акцыі «Стоп-бензін», якая адбудзецца у аўторак, 7 чэрвеня, у сувязі з павышэннем цэн на бензін.

Яны заклікаюць прыкладна, а 19.20 дружна выехаць на праспект, каб, а 19.30 запоўніць яго. Актывісты руху за паніжэнне цэнаў на бензін заклікаюць прывязваць белыя стужачкі да антэн сваіх аўтамабіляў, прыляпляць налепкі, уключаць аварыйку і рухацца з паніжанай хуткасцю, паступова збіраючыся ў агульную калону.

Налепкі яны рэкамендуюць ляпіць на кузаў аўтамабіля (г.зн. на металічныя часткі) ці на падгалоўнікі задніх сядзенняў так, каб яны былі добра прыкметныя звонку — для таго, каб вас не абвінавацілі ў тым, што на шкле усталяваныя прадметы і нанесеныя пакрыцці, якія абмяжоўваюць агляд.

Мяркуецца, што пры ўдзельнікі таксама пачнуць хаатычна спыняцца (у розных палосах руху), адкрываць капот, багажнік, даставаць пустыя каністры і праводзіць 15-хвілінны «рамонт» свайго аўтамабіля, у якога нібыта скончыўся бензін ці які перастаў ехаць.

Ініцыятары таксама заклікаюць удзельнікаў не займаць крайнюю правую паласу для забеспячэння бесперашкоднага праезду грамадскага транспарта.

«Пры кантактах ці прэтэнзіях з боку праваахоўных органаў захоўвайце валоданне сабой, не паддавайцеся на правакацыі, не ўступайце ў нервовыя сваркі. Будзьце годнымі грамадзянамі сваёй краіны, адстойвайце свае правы», — так сканчаюць яны свой зварот.

Тэгі:

May 25

вёска Бабцы знаходзіцца якраз на трасе Менск-Полацак, адразу пасьля Бягомля, як ехаць на Лепель. вясковыя могілкі — па левы бок дарогі (як едзеш зь Менску), трэба па гравейцы за крамай праехаць мэтраў 200. у лясочку справа і будзе гэтае дзіва.

дзіва — таму што каменных крыжоў у нас вядома ня тое каб шмат. самыя славутыя — Тураўскія (4 шт.), крыж у Камаях ды у Музэі валуноў у Менску. ёсьць і іншыя, але не такія вядомыя.

а тут — адразу 26 крыжоў! ад маленечкіх (сантымэтраў 30 над зямлёй) да вось такога двухмэтровага прыгажуна (дасьледчык Сяргей Шапран — для маштабу).

колькі ім гадоў — ніхто ўжо ня скажа. але колькі б не было, гэта — рукатворны цуд беларусаў.

будзеце ехаць міма — абавязкова спыніцеся паглядзець!
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

May 05

d0b3d0bbd0b5d0b13

Князь Усяслаў Чарадзей на акцызнай пячатцы XII ст. (захоўваецца ў Музэі археалогіі Акадэміі навук)

на сайце грамадзка-культурнацкай кампаніі “Будзьма” зьявіўся БЛОГ УСЯСЛАВА ЧАРАДЗЕЯ.

ну, што магу сказаць — рэспект Усяславу! лічу, што гэта вельмі ўдалая ідэя — роўна як і тая, калі вядомыя людзі распавядаюць дасяжна пра гістарычныя падзеі (напрыклад, ТУТ).

на тле таго, што Гісторыя Беларусі пачала выкладацца па-расейску (лічу, што гэта фашысцкі крок) — сама тое!

Тэгі:

Apr 27

знаёмая супрацоўніца выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” паведаміла, што празь яе можна набыць кнігі выдавецтва са зьніжкай. дык рэклямую кнігалюбам.
СПАМПАВАЦЬ СЬПІС КНІГ

    ліставаць мне labadzenka@gmail.com — зьвяжу з чалавекам

    Тэгі:

Apr 10

натрапіў на цудоўны Блог пра Хлеб пекара-самародка Кастуся Ларкова. Даведаўся шмат новага. Блог вядзецца па-беларуску. Рэкамэндую!
Блог пра Хлеб

Тэгі:

Apr 08

артыкул клецкага краязнаўцы Андрэя БЛІНЦА,
надрукаваны ў “Звяздзе” за 8 красавіка

+ НЕВЯДОМАЕ ФОТА ЮРЫЯ ГАГАРЫНА!


Аляксандр Піваварчык (справа) з прэзідэнтам Федэрацыі касманаўтыкі Расіі Уладзімірам Кавалёнкам – калегам, славутым касманаўтам і земляком.

Аляксандр Піваварчык – малавядомы на Радзіме “бацька” касманаўтыкі

12 красавіка – 50 гадоў з дня палёту ў космас першага чалавека на Зямлі Юрыя Гагарына. Канешне, было б добра да гэтай даты знайсці інфармацыю, што дзядуля ці бабуля Гагарына былі з Паставаў ці Жабінкі. Пакуль гэтага няма, гісторыя вяртае нам іншае імя. Наш зямляк Аляксандр Піваварчык доўгія гады меў непасрэднае дачыненне да палётаў чалавека ў космас.

…Космас у нашай свядомасці трывала асацыюецца з імёнамі касманаўтаў. Кожны, без асаблівых цяжкасцяў, можа назваць прозвішчы Юрыя Гагарына і Германа Цітова, Пятра Клімука і Уладзіміра Кавалёнка. А вось з імёнамі навукоўцаў, фактычна “бацькоў” касманаўтыкі, ужо цяжэй. Большасць згадае хіба што Цыалкоўскага Каралёва. А між тым, кожнаму палёту папярэднічае вялікая работа навуковага калектыва, у якой задзейнічаны спецыялісты самых розных абласцей – матэматыкі, фізікі, медыкі, псіхолагі і інш. Пра іх грамадскасць, як правіла, не ведае. Але без іх карпатлівай працы касмічныя палёты маглі застацца нязбыўнай марай!.. Адным з тых, хто пракладаў шлях да зорак першым савецкім касманаўтам, быў наш зямляк Аляксандр Аляксандравіч Піваварчык. Яго прозвішча ўнесена ў энцыклапедычны даведнік “Великая Россия. Имена”. На жаль, у беларускіх энцыклапедыях яно не згадваецца. Чытаць далей »

Тэгі: ,

Apr 06

Марыя Баравік

Пра ўраджэнца Дзісеншчыны Язэпа Драздовіча – жывапісца і графіка, адмысловага майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, пісьменніка, настаўніка, этнографа і фалькларыста, словам, постаць у гісторыі беларускага мастацтва і культуры магутную і выдатную, напісана даволі шмат. Нагодай жа для гэтага ўспаміну аб ім паслужыла нядаўняя сустрэча з жыхаркай вёскі Дворнава Шаркаўшчынскага раёна Марыяй Баравік (у дзявоцтве Драздовіч).

Марыя Уладзіміраўна – унучатая пляменніца і хросніца Язэпа Нарцызавіча. Нарадзілася яна непадалёк ад Дворнава, на хутары Юркава, якога зараз няма. («Як з хутароў людзі сталі з’язджаць, і мы з маці перабраліся ў вёску, купіўшы хату. А бацьку нашага забілі немцы»). Да пенсіі М. Баравік працавала ветфельчарам у мясцовым саўгасе «Гарадзец», з мужам выгадавалі двух сыноў. Зараз ёй 73 гады. З маленства памятаючы свайго незвычайнага родзіча, распавядае пра яго ахвотна і сакавіта.

…Язэп Драздовіч – самы малодшы брат яе дзеда Гараніма, значыць, яе бацьку – родны дзядзька. Таму мастака гэтак і клікалі ў іхняй хаце і дарослыя, і дзеці: дзядзька Язэп. Сваю хросніцу ён называў Марысяй. У Юркаве бываў часта, іншым разам па тыдні. Не маючы ўласнага жытла, хадзіў па сядзібах шматлікай радні. Наведванні чаргаваліся ў залежнасці ад таго, дзе жылі заказчыкі дываноў або партрэтаў, маляваннем якіх Драздовіч зарабляў сабе на хлеб. Марысі ён запомніўся вясёлым, гаваркім. «Голас у яго прыгожы быў, басавіты. Памятаю, я ўжо ў школу тады хадзіла, аднойчы сяджу і мармычу сабе пад нос: «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець». А ён услухаўся і кажа: «Не гэтак пяеш!» – ды басам сваім: во як трэба». Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 05

перапошчана з форума “Глобуса Беларусі”

Осенью прошлого года вышла в свет книга Д. М. Дрозда «Землевладельцы Минской губернии 1861-1900» (Минск, Медисонт, 2010, 672 стр., 300 экз.). Взяв за основу «Список землевладельцев Минской губернии. 1876 г.» и дополнив его данными из такого же списка 1889 года, автор присоединил к ним результаты своей кропотливой работы в Национальном историческом архиве Беларуси: более 20 000 выписок из 20-ти фондов, в которых размещены дела, касающиеся землевладения, землепользования, продажах-покупках земли, вводе во владение, разделе между наследниками, судебных споров о праве владения, а также карты, планы, инвентари имений и завещания владельцев. Каждая выписка включает номер фонда-описи-дела и заглавие самого дела с указанием даты.

Пользоваться справочником легко: фамилии землевладельцев размещены по алфавиту, выписки сгруппированы по имениям каждого владельца, имеется географический указатель названий имений. Конечно, эта книга бесценна, в первую очередь, для ведущих поиск в НИАБ историков и генеалогов. Но даже не посещая архива, взглянув на составленное Дмитрием «досье» конкретного имения, можно только по заглавиям дел и их датам узнать историю последнего.

Мне посчастливилось быть лично знакомой с автором книги. Дмитрий по образованию историк, человек потрясающего интеллекта и фантастической работоспособности, талантливый, увлекающийся, горячо любящий свою малую родину (имя известному посёлку Дрозды дали когда-то купившие эту землю и поселившиеся там его предки).

Минчане могут купить книгу Дмитрия Дрозда в магазине «Академкнига» (пр.Независимости,72).


Контакты: stretta(сoбакa)tut.by, (029)5088841 мтс Светлана Владимировна


Так получилось, что реализацией книги Дмитрия занимается его мать-пенсионерка: семье со скромным достатком сейчас, как никогда, нужны дополнительные средства: сам автор книги находится за стенами известного Пищаловского замка, как участник событий на Площади. Так что, получить книгу с автографом автора, к сожалению, невозможно. Только с благодарностью от матери Дмитрия за поддержку в трудное для неё время.

Тэгі:

Apr 04

Эдвард Вайніловіч (1847 — 1928) — фундатар Чырвонага касьцёла ў Менску, выбітны дзяржаўны і грамадзкі дзяяч.

Собрание было многочисленным, на стене за председательствующим вывешена была огромная карта Беларуси, границы которой с одной стороны доходили до Подляшья, с другой – до Смоленска и Чернигова на востоке. Председательствовал «председатель министров» Лосик, рядом заседали «министры». После объявления установления правительства «Независимой Беларуси» было решено сообщить об этом соседним государствам, естественно – только Центральной Европы, поскольку все это происходило во время немецкой оккупации в 1918 г. Папе и Московскому патриарху планировалось выслать только телеграммы, в Берлин, Вену и Швейцарию было решено направить делегации. Были даже подсчитаны расходы данной миссии примерно в 29 000 рублей, но после заявления министра финансов, который проинформировал о том, что в казне имеется в наличии всего лишь 7 рублей и 50 копеек, осуществление предприятия оказалось под угрозой. Но Германия назавтра выделила необходимую сумму, придерживаясь принципа «divide et impera» (разделяй и властвуй), как я уже сказал, и поддержала в определенной степени белорусское движение. Чытаць далей »

Тэгі: