it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 16


як паведаміў Сяргей Шапран, выдаўцы кнігі парупіліся, каб і менчукі маглі займець сабе гэты эксклюзыў. шукайце ў Менску:

* Акадэмкніга

* Кніжны Салон

* Эўрыка

* Кнігарня Ў

* prastora.by

* на кніжнай выставе ВДНХ у Алеся Мазаніка

пра кнігу можна пачытаць ТУТ

Тэгі:

Mar 14

супэракцыя! толькі на www.labadzenka.by !

бачыўся сёньня з паэтам Славамірам Адамовічам, прыдбаў ягоную апошнюю кнігу "Рым". паколькі вечарыны і імпрэзы ў нас адбываюцца нячаста, ды і зь іншых гарадоў не заўжды ёсьць магчымасьць даехаць -- дамовіўся зь ім на такую акцыю.

хто хоча мець такую кнігу з аўтографам -- лістуйце на labadzenka@gmail.com

пазначце вашае імя і прозвішча (альбо каму падпісваць), а таксама адрас з індэксам і на чыё імя высылаць.
усе зьвесткі я перадам аўтару -- а ён падпіша для вас кнігу і вышле поштаю.

калі ёсьць пытаньні -- лістуйце!

Тэгі: , ,

Feb 20

Аляксандар Іосіфавіч падарыў сваю кнігу.
кажа, што продацца ня будзе -- толькі на падарункі.
вось вам і гульня -- злаві Фядуту, выдуры кніжку!
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 13

Даслана арганізацыяй "Талака".

 

Паважаныя сябры!

ГМКГА "Талака" і грамадская арганізацыя Белфільм шчыра запрашаюць усіх аматараў якаснага і сучаснага дакументальнага кіно 15 лютага ў Славянскую бібліятэку.

Вас чакаюць кінастужкі "Крывавы след" і "Тры кіламетры да неба".

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 28

буду пісаць загадкамі, бо наўпрост казаць не выпадае, каб не спужануць справу.

адзін чалавек, які варты даверу, знайшоў у Расеі некалькі старых стужак "Беларусьфільма" вытворчасьці ад 1930 да 1970 году -- аднак па розных прычынах у Беларусі іх няма. каб іх набыць, патрэбна 650 даляраў, 450 ўжо сабралі -- засталося 200. пасьля набыцьця стужкі будуць выкладзеныя ў адкрыты доступ.

хто хоча дапамагчы, зьвяртайцеся да Андрэя + 375 44 747 34 00

Тэгі:

Jan 27

Лекцыя Міхала Анемпадыстава з цыклу “Urbi et Orbi”
“Колер Беларусі”
адбудзецца 27 студзеня (пятніца) а 18.30
у “Арт Сядзібе” – Мінск, вул. Куйбышава, 22
(ГД “Гарызонт, 2-гі паверх)
Уваход вольны!
падрабязьней ТУТ
Тэгі:

Jan 25

былі сёньня на такім спэктаклі ў Тэатры беларускай драматургіі. вартая рэч. і вельмі добра, што нагналі багата школьнікаў. бо пасьля скасаваньня "Тутэйшых" у Купалаўскім -- гэта, бадай, адная з галоўных "нацыятворчых" пастановак.

у фае сустрэў мастака Алеся Пушкіна. і яму спэктакль спадабаўся, толькі заўважыў, што на дэкарацыях зэканомілі. проста там большасьць дэкарацыяў паказваецца з праэктара на сьцяну. але ўсё зроблена ладна, мне гэта дык і зусім не замінала -- вельмі нават арыгинальна.

рэкамэндую!

ps у пачатку, дарэчы, гучыць голас Караткевіча, які ў 1968 годзе запісаў шаноўны Сяргей Панізьнік. цікава, а ў спадара Сяргея дазволу патыліся?..

Тэгі:

Jan 11

мой матэрыял пра лекцыю ТУТ

Тэгі: ,

Dec 26

кнігарня «КНIЖНЫ САЛОН» (Калініна, 5)
27 снежня 2011 г. (аўторак)
у 18.00 запрашае на
СВЯТОЧНЫ ВЕЧАР
«Біблейскія сюжэты ў творчасці беларускіх майстроў»
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 23


Чытаць далей »

Тэгі: