it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 20

славуты палянэз "Разьвітаньне" ў выкананьні Івы Залускага, прапраўнука Міхала Клеафаса Агінскага.
гэты несьмяротны твор Агінскі напісаў ў маёнтку Залесьсе сёньняшняга Смаргонскага раёну.

Ahinski Razvitanne by Gleb Labadzenka

СПАМПАВАЦЬ


Іва Залускі. Фота: euroradio.by

Тэгі: ,

Jul 08

адрасы ўсіх палітвязьняў ТУТ ці ТУТ

Тэгі:

Jun 18

14Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры 23.06.2012 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” ладзіць талаку ў старажытным беларускім мястэчку Ленін, што на Случы (сучасны Жыткавіцкі р-н).

Плануецца з удзелам прадстаўнікоў лакальнай супольнасці правесці шэраг прац па добраўпарадкаванню жыдоўскіх могілак і дадаткова выканаць  натурныя  даследаванні драўлянай капліцы на хрысціянскіх могілках.

32

Па пытаннях удзелу ў мерапрыемстве звяртацца па тэл.  +375291117332

ці па адрасу antonastapovicz1@gmail.com

Антон Астаповіч

Тэгі:

Jun 11


пабачыць можна тут

Тэгі:

Jun 07

пабачыць можна тут

Тэгі:

Jun 02

шукаў на Акавіце патрэбную мне інфу і вырашыў сьцягнуць сюды такі вось рэйтынг за ўчорашні дзень. магчыма, ня кожны з вас рэгулярна дасьледуе гэтыя лічбы, а яны дужа цікавыя!

я ўзяў агульны рэйтынг + рэйтынг СМІ.

АГУЛЬНЫ РЭЙТЫНГ за 1 чэрвеня 2012

першая лічба -- колькасьць унікальных наведнікаў, у дужках -- колькасьць праглядаў старонак
(я адсартаваў паводле ўнікальных наведнікаў -- сама Акавіта сартуе паводле наведнікаў зь Беларусі)

1. Гiдраметцэнтр Рэспублiцы Беларусь. 131239 (310803)
2. Хартыя'97 - НАВIНЫ з БЕЛАРУСI 104390 60803 (58%) 977428
3. Автомалиновка - все продаваемые автомобили Беларуси на av. by 103722 (2796997)
4. ABW. BY - продажа авто в Беларуси. 101183 (2645712)
5. Gismeteo. by 94424 (302693)
6. vSeti. BY - Сацыяльная сетка Рэспубликi Беларусь 69120 (2506493)
7. Deal. by - товары и услуги компаний Беларуси 64133 (262698)
8. IRR. BY - частные объявления, коммерческие предложения 54990 (886097)
9. Камсамольская праўда ў Беларусі 51312 (188171)
10. БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ 46992 (144657)
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 31
Сумеснае апытаньне "Будзьмы!" і лябараторыі "Новак"
У сакавіку 2012 года ГКК “Будзьма беларусамі!” і лабараторыя сацыялагічных даследаванняў “Новак” правялі сацыялагічнае апытанне што да нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стаўлення да беларускай мовы, гістарычнай памяці. Гэта ўжо другое апытанне на такую тэматыку. Папярэдняе было ў 2009 годзе. Сёння кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе частку даследавання, якая датычыць стаўлення беларусаў да нацыянальнай мовы.

Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 16

вы, пэўна, чыталі, што ёсьць добрая ініцыятыва выкупіць у маскалёў наш Статут 1588 году.
браточкі-саюзьнікі хочуць за яго аж 45 тысяч баксаў.
што ж, кошт ня нам дыктаваць, а Статут мець трэба.

далучайцеся!

падрабязная інфа пра гэты асобнік Статута ВКЛ тут

ДАДЗЕНЫЯ ДЛЯ АХВЯРАВАНЬНЯЎ

УК «Музей гісторыі Магілёва» 212030 Магілёў, вул.Ленінская, 1А
рахунак:
УНП 790203960
Філія 700 МАУ ААТ «АСБ Беларусбанк» МФО 153801536
р/р 3642014673147
Магілёў, вул. Першамайская, 71
Мэта плацяжа: На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ)
(ТРЭБА ПАЗНАЧАЦЬ ЦАЛКАМ)

Грошы можна таксама пералічыць на кашалькі Web-Money са спасылкай "на Статут": Z228727662268 (долары) ці B354892860326 (беларускія рублі).

Тэгі:

Apr 19

даслаў шаноўны Антон Астаповіч

21 красавіка 2012 ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі , Барысаўскі райвыканкам, агульнанацыянальная кампанія “Будзьма беларусамі” праводзяць талаку па добраўпарадкаванню руін былога дамініканскага касцёла ў в. Зембін.
У праграме - працоўны энтузіязм, які будзе падтрыманы канцэртам вядомага баларускага барда Змітра Бартосіка.
Даведкі па тэл. + 375 29 111 73 32

Тэгі:

Mar 28

даслаў Эдуард Акулін

Сакавіцкі "Верасень"

Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы  Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі  Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў  падборкай "Знаёмы дождж" дае  Рыгор Сітніца. Проза прадстаўлена творамі Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч, Міколы Касцюкевіча, Анатоля Бароўскага, Віктара Казько. У раздзеле "Пераклады"  Аксана Данільчык знаёміць чытачоў з постаццю італьянскай паэткі Антоніі Поццы, а Сяргей Панізнік па-беларуску агучыў вершы ўкраінскай паэткі Аксаны Шалак. "Крытыку " ў нумары прадстаўляюць артыкулы Ірыны Хадарэнка, Юнэлі Сальніквай , Асі Паплаўскай і Алы Петрушкевіч. З літаратурнымі эцюдамі на старонках часопіса выступае Васіль Зуёнак, а Леанід Дранько-Майсюк дзеліцца  сваімі запісамі з "Памятнай кніжкі". Аб гісторыі стварэння кнігі "Зведаная зямля" з яе аўтарам Віктарам Раманцовым гутарыць  журналіст Марына Яўсейчык. Агляд заходнебеларускай дзіцячай перыёдыкі  робіць Арсень Ліс. У артыкуле "Былі тады змеі" Ларыса Раманава аналізуе архітып змея ў фальклорнай прасторы Веткаўшчыны. Чытаць далей »

Тэгі: