it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 23

mapy

«БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАСОФСКАЯ ПРАСТОРА”

“ЛЯТУЧЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”

ВЫДАВЕЦТВА «ЭКАНОМПРЭС»

ПРАСТОРА ЦЭХ

запрашаюць на выставу

ВІЗУАЛЬНЫЯ ВОБРАЗЫ ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ,

альбо ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ НА СТАРАЖЫТНЫХ ГЕАГРАФІЧНЫХ МАПАХ

24 ліпеня – 31 жніўня 2014 г., г.Мінск, пр. Незалежнасці, 58 / к. 6

Старажытныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя артэфакты і валодаюць магічнай сілай. Гэта  сваеасаблівыя парталы ў часе, візуальная машына часу, якая дазваляе нам вандраваць па розных часах і  прасторах, гісторыях, мовах і культурах – і праз гэта шукаць, разумець, суадносіць і канструяваць сябе ў новых кантэкстах і межах. Халсціны мапаў пагружаюць нас у свет вобразаў, ментальную, духоўна-эмацыйную прастору, у глыбіні нашага падсвядомага – туды, дзе нараджаецца чалавечае Я і ягоная культура. Да таго ж гістарычныя мапы – гэта каштоўнасць таксама і іншага кшталту, бо многія з іх з’яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва і выяўляюць жывапісную і друкарскую культуру сваёй эпохі. Праз іх мы можам задаць сабе шэраг пытанняў.

У якой ступені  сённяшнія “ментальныя і культурныя” межы беларусаў супадаюць ці адрозніваюцца з тымі межамі, якія мелі нашыя землі напрацягу розных гістарычных перыядаў? Якімі мы бачым сябе і сваю краіну скрозь стагоддзі розных вобразаў, межаў і ўяўленняў? Наколькі мапы здольныя ўплываць на нашу свядомасць і культуру?

Арганізатары выставы – Беларуская філасофская прастора, Лятучы універсітэт, Выдавецтва “Эканомпрэс”, крэатыўная прастора ЦЭХ – прапануюць сёння зірнуць на старажытныя геаграфічныя мапы Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Эўропы і свету і  паспрабаваць убачыць сябе ў іншым гістарычным ракурсе і масштабе, акунуцца ў свет вобразаў і дыскусій, якія могуць падштурхнуць нас да пераасэнсавання сваіх уяўленняў пра “межы” Беларусі.

24 ліпеня, 16.00 – Адкрыццё выставы з удзелам аўтара ідэі і арганізатараў, запрошаных культуролагаў і гісторыкаў. У якасці спецыяльнага госця на адкрыцці выступіць гурт старадаўняй музыкі “Брэвіс”.

1 жніўня, 18.00 –дыскусія  з удзелам вядомых філосафаў, культуролагаў, дызайнераў: «Дзе ў Сусьвеце плыве Беларусь?..» Як і дзе мы знаходзім сябе, у якіх межах вызначаем – геаграфічных, палітычных, культурных? Ці могуць мапы стаць сродкам “пошуку сябе”?

13 жніўня, 18.00 – дыскусія з удзелам беларускіх гісторыкаў і сацыёлагаў: «Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння». Ці існуе беларуская картаграфія як асобная сфера? Якім чынам яна ўплывае на дызайн, адукацыю, навуку? Як і куды распрасціраюцца яе вынікі і эфекты?

Усе мерапрыемствы ў межах выставы будуць праводзіцца на пляцоўках крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (па адрасе пр. Незалежнасці 58 / к.6), самая ж выстава працягнецца да канца жніўня. Наведванне выставы мяркуецца зрабіць бескаштоўным. Больш падрабязную інфармацыю можна будзе атрымаць на адкрыцці выставы 24 ліпеня.

Інфармацыйныя партнёры праекта: Беларускі партал www.tut.by,  партал www.relax.by, www.citydog.by, www.eurobelarus.info

У праграме выставы магчымыя змены. Актуальную інфармацыю шукайце на сайтах нашых партнёраў, а таксама на сайтах арганізатараўwww.fly-uni.org, www.prastora.org

 

Тэгі:

Jun 23

baner

Тэгі:

Jun 23

даслана на пошту

Летнік МГА “Гісторыка”

Патрэбная мужчынская фізічная сіла пры вырубцы кустоўя і спрыт жаночых пальчыкаў пры перапісу надпісаў з надгробкаў.

Калі ў некалькіх словах, то маем:

– зарослыя каталіцкія могілкі 19 ст., на якіх пахаваныя некалькі паўстанцаў. Магчыма – і іншыя выдатныя асобы, але гэта можна даведацца толькі пасля расчысткі.

– нешматлікую, але гасцінную парафію.

– навуковы інтарэс да інвентарызацыі могілак, перапісу імёнаў з надгробкаў і размяшчэнні ўсёй інфармацыі на http://niekropali.by/

Усе працы запланаваныя на тэрмін з 30 чэрвеня да 12 ліпеня.

Можна прыехаць на ўвесь тэрмін, можна на некалькі дзён. На жаль, валанцёры мусяць самастойна аплочваць дарогу да Міра і харчаванне (прыкладна 30 т на дзень).

Акрамя працы, удзельнікаў летніка чакаюць экскурсія па Міры ад Івана Сацукевіча, бардаўскія выступы, тэарэтычная частка (датычна методыкі працы з могілкамі – першы тыдзень).

Па ўсіх пытаннях можна пісаць на historyka@gmail.com , https://vk.com/lietnikmir ці тэлефанаваць мне (+375 29 1135733, Таша)

Яшчэ дадатковая інфа тут:

http://my-historica.org/2014/06/12/4122-valanciorski-lietnik-u-miry-katalickija-mohilki/

Тэгі:

Jun 09

Тэгі:

May 28

ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ

ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, ФАРМАВАННЕ НАЦЫЙ І ПАЎСТАВАННЕ ДЗЯРЖАЎ ЦЭНТРАЛЬНА-УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ

31 траўня, крэатыўная прастора ЦЭХ, 15.00

 

31 траўня 2014 года ў рамках Трэцяй міжнароднай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера» пад назвай «Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы» адбудзецца публічная дыскусія на тэму: «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

 

Першая сусветная вайна на Захадзе называецца Вялікай. Але для Беларусі яна заўжды ў ценю іншай Вялікай вайны – Айчыннай. Хоць абедзве падзеі перагарнулі ўвесь сусвет, змянілі межы ва ўсім рэгіёне і пакінулі на Беларусі крывавы след, але адну вайну мы памятаем, а пра другую практычна забыліся. Чаму так адбылося? 100–гадовы юбілей ад пачатку Першай сусветнай вайны – выдатная нагода, каб узгадаць пра гэту падзею і яе значэнне для нашай краіны.

 

Які ўплыў аказала Першая сусветная вайна на палітычную і сацыяльную сітуацыю ў нашым рэгіёне? Як разгортвалася нацыянальнае будаўніцтва ў ваеннай віхуры? Ці выглядала б па-іншаму палітычная мапа Еўропы, калі б не адбылася вайна? Ці можна назваць паўставанне беларускай дзяржаўнасці “вынікам” Першай сусветнай вайны?

 

Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі «Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы», якая абдудзецца 31 траўня 2013 года ў Мінску на пляцоўцы крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58, к.6). Пачатак а 15.00. Уваход вольны!

 

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», Лятучы ўніверсітэт, Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”.

У якасці дыскутантаў запрошаныя: доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук(Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук), кандыдат гістарычных навук Уладзімір Ляхоўскі (БДУ), доктар гісторыі Рымантас Мікніс (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Яанна Героўска-Калаўр (Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук). Мадэратар дыскусіі – кандыдат гістарычных навук Алесь Пашкевіч.

Тэгі:

May 28

 

ПУБЛІЧНАЯ ДЫСКУСІЯ

БІТВА ПАД ОРШАЙ ПРАЗ 500 ГОД:

АСАБЛІВАСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ ІНТЭРПРЭТАЦЫЙ

30 траўня, крэатыўная прастора ЦЭХ, 19.00

 

30 траўня 2014 года ў рамках Трэцяй міжнароднай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера»: “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы” адбудзецца публічная дыскусія на тэму: «Бітва пра Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый».

У 2014 годзе у Беларусі святкуецца 500-годдзе Аршанскай бітвы. Гэта бітва практычна адразу стала сімвалам вайсковага майстэрства Вялікага Княства Літоўскага, яе апісвалі ў хроніках і пра яе стваралі песні.

У пачатку 1990-х гадоў на хвалі нацыянальнага адраджэння пашырылася і традыцыя адзначаць угодкі Аршанскай бітвы як Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта не толькі звязвала беларускую нацыянальную ідэю са спадчынай Вялікага Княства, але і дазваляла выбудаваць свой гонар і сваю свядомасць у супрацьпастаўленні пераможаным. Ушанаванне Аршанскай бітвы непазбежна палітызавалася, і на доўгі час яна стала замоўчванай праз афіцыйны дыскурс.

Але разам з тым не знікаюць і пытанні гістарыяграфічнага кшталту – а што мы ведаем дакладна пра гэту бітву? Да гэтага часу гісторыкамі з розных краін абмяркоўваецца ход і масштаб бітвы. Часта гэтыя спрэчкі набываюць зноў сувязь з нацыяльна-палітычным кантэкстам, погляды і тлумачэнні вызначаюцца ў залежнасці ад ідэалагічных пазіцый аўтараў.

У межах дадзенай дыскусіі плануецца звярнуцца зноў да першакрыніцы ўсіх гэтых спрэчак – Аршанскай бітвы. Гісторыкі-спецыялісты абмяркуюць сучасны стан даследаванняў гэтай падзеі, асноўныя канфліктныя кропкі і падыходы да інтэпрэтацыі гэтай перамогі. І не пазбегнуць пытання: як зараз у розных краінах, якія маюць дачыненне да гэтай бітвы (Беларусь, Літва, Расія, Україна), узгадваецца гэта бітва?

 

Гэтая праблематыка будзе абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі «Бітва пра Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый», якая абдудзецца 30 траўня 2013 года ў Мінску на пляцоўцы крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр-т Незалежнасці, 58, к.6). Пачатак а 19.00. Уваход вольны!

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»і Лятучы ўніверсітэт.

У якасці дыскутантаў запрошаныя: кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі), кандыдат гістарычных навук Аляксандр Казакоў (БДУ), кандыдат гістарычных навук Аляксей Лобін (Палац Кангрэсаў, Санкт-Пецярбург, Расія), кандыдат гістарычных навук Алена Русіна (Інстытут украінскай гісторыі, Украіна).

 

Тэгі:

May 13

5 мая, напярэдадні міжнароднай Ночы музеяў, у Мінску адбудзецца публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй “Кірмаш праектаў”. Падзеі на Кірмашы, відавочна, будуць разгортвацца вакол музея і яго шляхоў да людзей: праз дзверы, экраны ці запрашэнні на баль.

Прыём крэатыўных прапановаў, як зрабіць музеі цікавейшымі і бліжэйшымі да шырокай публікі, завершаны, і каманда кампаніі “Будзьма беларусамі!” урачыста абвяшчае, што ўжо ведае 8 цікавых “хадоў”. Дыяпазон задумаў вельмі шырокі: ад рэчаіснасці, што грукаецца ў дзверы, да вандраванняў у часе і, канечне, усёахопнага анлайну.

​Такім чынам, на “Кірмашы праектаў” 15 мая будуць прадстаўленыя наступныя ідэі: Чытаць далей »

Тэгі:

May 06

713783_14a361a8673ec9

 Мінскі форум вулічных тэатраў

Майстэрні, лекцыі, дыскусіі

ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Някрасава, 3)

 

8 траўня

Рыхтуемся да форуму вулічных тэатраў.

Асвойваем тэхнікі, падыходы і тонкасці вулічнага мастацтва.

 

14:00 Аляксандр Сарна. Майстар- клас па перформансу

Паспрабуем “ўлезці” ў шкуру «перформера» і паспрабаваць, што і як! Гледачам будзе прадастаўлена магчымасць самім паспрабаваць свае сілы ў засваенні аднаго з самых запатрабаваных жанраў актуальнага мастацтва. Мы будзем спрабаваць і шукаць сябе ў інтэрактыўным фармаце па трох накірунках – уласнае цела, даступны рэквізіт, а таксама тыя, хто побач, – іншыя гледачы.

// Аляксандр Сарна, філосаф, перформер і медыя-тэарэтык //

Чытаць далей »

Тэгі:

May 06

1399034533_re1ikt_palacyk_a3_horizontal

 

10 мая 2014 года музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашае

на творчую сустрэчу-вечарыну з гуртом “Re1ikt”(Мінск).

У праграме новыя і старыя песні.

Пачатак у 18.00

Уваход вольны!

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

 

Тэгі:

May 05

muzei

 

Зробім музеі цікавейшымі! Першы “Кірмаш праектаў” у Мінску

 

Усе мы час ад часу крытыкуем музеі. Маўляў, нецікавыя падачы, няма інтэрактыву, не ведаем, што дзе адбываецца… Кампанія “Будзьма!” дае кожнаму з вас шанец зрабіць музей цікавейшым! Прапануйце ідэю, прадстаўце яе на першым сталічным “Кірмашы праектаў”, атрымайце парады прафесіяналаў і рэалізуйце свае задумы! Вашую ідэю лепш за вас ніхто ажыццявіць не зможа! Адкаркуйма музейную “кансерву” разам!

  Чытаць далей »

Тэгі: