it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 18

1863
Турагенцтва “Дэльфін Груп” распачынае цыкл унікальных вандровак “Шляхамі 1863 года”, прысвечаных 150-годдзю паўстання 1863-1864 гг. і памяці кіраўнікоў паўстання-ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.
Нашы вандроўкі дадуць Вам магчымасць пабываць на месцах баеў паўстанцаў з царскімі войскамі, ушанаваць памяць герояў, наведаць месцы, дзе беларуская зямля нарадзіла і выхавала сваіх знакамітых сыноў.

Пачнем з 2-х маршрутаў (у распрацоўцы яшчэ некалькі)

23 сакавіка – Першы маршрут (па Гродзеншчыне):
Менск – Свіслач ( былы палац Тышкевічаў-гімназія, дзе вучыліся Траўгут і браты Каліноўскія, помнікі Р.Траўгуту і К.Каліноўскаму., магіла Віктара Каліноўскага, местачковая забудова-Якушоўка (падмуркі сядзібы Каліноўскіх)-Поразава (Касцёл і Царква ХІХ ст., пахаванні ўдзельнікаў паўстання)-Лыскава (месца бітвы часоў паўстання., касцёл ХVIII cт., унікальная царква ў “Закапанскім” стылі 1-я пал ХХ ст., магіла Ф.Карпіньскага – знакамітага паэта эпохі Асветніцтва) -Магілёўцы ( маёнтак Быхаўцаў) -Менск
Чытаць далей »

Тэгі:

Mar 18

mishki
такія цудоўныя ўласныя вырабы рэклямуе мая сяброўка, майстрыца Яна Марчук.
лістуйце ён на скрыню jana.marcuk@gmail.com

Тэгі:

Mar 18

debiut

калі некаму трэба, я там буду, а пры мне будуць кніжачкі “дзіцячая заМова” )

Тэгі:

Mar 14

калі ласка, дасылайце спасылкі на сайты іншых музэяў на labadzenka@gmail.com !

Сайт Мірскага замка

mirzamak

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 14

rushniki

Тэгі:

Mar 06

9 сакавіка, у суботу, у Менску пройдзе творчая сустрэча з аўтарам відэароліка “Беларусь у абдымках зорак” Віктарам Малышчыцам.

Паказ роліка “Беларусь у абдымках зорак”.
Аповед аўтара аб варунках у якіх ствараўся ролік, тэхнічных патрабаваннях, асаблівасцях мастацкага накірунку – астрафотаздымкаў. Можна будзе задаць пытанні і атрымаць адказы.

Таксама на працягу мерапрыемства аўтар правядзе майстар-клас і пакажа, як з дапамогай спецыяльнай тэхнікі, абсталявання і праграмнага забеспячэння любая асоба можа стаць стваральнікам прыгожых і захапляльных ролікаў з выявамі зорак, прыродных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры і інш.

Дата правядзення мерапрыемства: субота 9 сакавіка .

Час правядзення: з 13.00 да 15.00.

Калі Вы жадаеце паўдзельнічаць у дадзенай сустрэчы, калі ласка, запішыцеся праз наступныя кантакты:

meliashkevich@gmail.com альбо праз СМС на мабільны нумар +375 29 1694811 (Юрый Меляшкевіч). У лісце ці СМС калі ласка пазначце – прозвішча, імя, нумар мабільнага (калі дасылаеце электронны ліст), адрас электроннай скрыні (калі адпраўляеце СМС). Калі Вы хочаце пакінуць заяўку за некалькіх асобаў, калі ласка, пазначце адпаведна іх звесткі!

Тэгі:

Jan 16

праект 

Budzma.org



Тэгі: , ,

Jan 06

фільм АНТ

Тэгі: , ,

Dec 31

даслана Эдуардам Акуліным              

akulin50                                            

Не магу жыць без крыл…

7 студзеня 2013 года ў сталічным Палацы мастацтва адбудзецца юбілейная вечарына Эдуарда Акуліна “Не магу жыць без крыл…” У імпрэзе бяруць удзел: Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Сяргей Законніаў, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Мікола Яцкоў, Кастусь Герашчанка, Таццяна Беланогая і іншыя вядомыя беларускія паэты і барды.

Пад час імпрэзы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Э. Акуліна “Малітва воч” і кампакт-дыска “Не магу жыць без крыл…”.

Святочны настрой і калядныя цуды — гарантуюцца!

Пачатак вечарыны – а  16-ай гадзіне. Уваход вольны.

Тэгі:

Dec 17

выдатнае журналісцкае відэа!

не сядайце п’яныя за стырно, сябры!

(калі ня грузіцца, абнавіце старонку, яно падглючвае чамусьці)

Тэгі: