it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 17

сам ніколі ў жыцьці не карыстаўся прадукцыяй эпл, але для аматараў рэклямую.

прэс-рэліз атрыманы ад кампаніі "Будзьма беларусамі!"

 
2

Даступная для спампоўвання ў APP STORE першая беларуская азбука для платформы IOS. Дадатак быў створаны супольна камандамі грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і выдавецтва Kinderfox пад кіраўніцтвам аўтара ідэі Андрэя Залатара. Буквар “Родная азбука” з’яўляецца першай беларускай азбукай для IPAD, ён адаптаваны для ўсіх гаджэтаў лінейкі IPAD.

3

Каментуе каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” і кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская: “Беларуская мова, як любая іншая сучасная мова, увесь час мае адказваць на выклікі індустрыяльнага грамадства, быць сучаснай не толькі на паперы і ў гучных закліках. Менавіта таму для рэалізацыі такога праекта быў выбраны самы трэндавы дэвайс. Пытанне адукацыі на роднай мове стаіць у Беларусі востра, але яшчэ вастрэйшае яно для сем'яў беларускіх эмігрантаў. Цяпер жыхары метраполіі і дыяспар атрымалі добры дапаможнік для навучання сваіх дзетак, змест якога адпавядае памкненням бацькоў, а форма — патрэбам дзяцей”.
Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 03

перадрук з сайта ICOMOS

Прапануем спіс валанцёрскіх летнікаў на сезон 2013 г.  Сёлета у асноўным гэта архелагаічныя раскопкі на любы густ. Але ёсць і іншыя прапановы.

Карыстайцеся магчымасцю добра адпачыць і плённа папрацаваць!

Спіс будзе ўдакладняцца!

 

 

Любча-2013”

Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён.

Даты: жнівень

Тып работ: археалагічныя раскопкі і іншае.

Умовы: Памяшканні, ложкі, коўдры, і кухня з усімі ўмовамі для добрага харчавання.

Арганізатар: ДФ "Любчанскі замак".

Кантакты: дасылайце свае заяўкі і пытанні на e-mail: lz-2010 (смоўж) tut.by, http://lubcza.by/
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 18

Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае
на музычна-паэтычную вечарыну Рамана Яраша і Цімоха Авіліна.
На вечарыне Вас чакаюць:
Прэзентацыя дыску "Беларускі гарадскі раманс 20-30-ых гадоў ХХст.";
Беларускі народны мужчынскі спеў;
Музычныя творы на вершы Чэслава Мілаша, Макса Шчура, Уладзімера Караткевіча ды інш.;
Экскурсія па ЗОРНЫМ небе;
Падчас вечарыны вы знойдзіце адказы на такія пытанні як:
Ці былі ў беларусаў свае "блатныя" песні?
Хто такія лабары?
Чым адрозніваецца грузінскі мужчынскі хор ад беларускага? Экскурсія па зорным небе - дзе і хто нашыя зоркі?

Запрашаем 20 чэрвеня 2013 г. а 18 гадзіне
Collegium Civitas, зала 1222
Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх,
pl. Defilad 1, Warszawa
(уваход з боку вуліцы Маршалкоўская)

Тэгі:

Jun 12

магчыма, многія ведаюць, але калі хто ня ведае, то ўсталяваць сабе пераклад windows 7 па-беларуску можна ТУТ

Тэгі: ,

траўня 24

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

вось такую прыгажосьць спадар Сяргей зваяў мне на кухні ўсяго за пару дзён.
каму трэба -- падкажу кантакты, лістуйце labadzenka@gmail.com
Чытаць далей »

Тэгі:

траўня 21

“Будзьма!” прэзентуе канцэпт “Культура паляпшае жыццё”

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” прадстаўляе шырокай грамадскасці новы канцэпт – “Культура паляпшае жыццё”. Гэты лозунг ужо добра знаёмы наведнікам рэгіянальных ток-шоў і кірмашоў праектаў, якія ладзіць кампанія па ўсёй краіне. За афіцыйным стартам праекта нас чакаюць новыя актыўнасці, якія не толькі прадэманструюць, што менавіта культура паляпшае жыццё, але і дадуць канкрэтныя прыклады таго, як гэта адбываецца.

Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская так каментуе новы старт: На нашу думку, гэты слоган найбольш адпавядае таму, чым займаецца кампанія.  Як вядома, наша мэта ў паглыбленні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. У пачатку года мы правялі сацыялагічнае апытанне, паводле якога больш за 60 % беларусаў лічыць, што культура паляпшае жыццё, але траціна  з іх не можа адказаць, як. А тыя, хто ведаюць, як, у асноўным успрымаюць культуру як культуру стасункаў (ветлівасць), культуру побыту (чыстыя вуліцы), ці мастацкую  культуру. Мы ж хочам данесці, што культура – гэта ўсё, што складае нашае жыццё, і гэта тое, як мы думаем, на якія каштоўнасці мы абапіраемся. Гэта фактычна сістэма каардынатаў кожнага чалавека. Вось гэтую стваральную функцыю культуры мы імкнемся падкрэсліць у кожным праекце, кожным мерапрыемстве”.

KulturaPaliapszaeZhyccio

Раскрыццё мэсэджу кампанія распачынае серыяй адметных відэаролікаў, у якіх героі – паспяховыя, кожны ў сваёй сферы, людзі – распавядаюць  пра тое, якім чынам культура змяніла іх жыццё і зрабіла іх рэальнымі трэндсэтэрамі ў медыйным і грамадскім жыцці. Наступны крок – зняць стэрэатып адносна слова “культура” і раскрыць яго маштабнасць, што найперш мяркуецца зрабіць праз вялікую серыю (40!) інтэрв’ю з выбітнымі беларусамі.

Каардынатар кампаніі Ніна Шыдлоўская: “Важна адзначыць, што фраза “Культура паляпшае жыццё” ўжо добра знаёмая наведнікам рэгіянальных ток-шоў і “Кірмашоў праектаў”, якія ладзіць кампанія па ўсёй Беларусі  з восені 2012 года. Правёўшы шэраг мерапрыемстваў у рэгіёнах, мы пабачылі, што шматлікія цікавыя ідэі і ёсць па сутнасці адказам на пытанне: якім чынам культура можа палепшыць жыццё ў канкрэтным месцы, у канкрэтны час. Калі ідэя становіцца рэальным праектам, тады да яе далучаюцца іншыя людзі, з’яўляюцца аднадумцы, і гэта прыносіць вялікую карысць і асобна ўзятаму гораду, і кожнаму чалавеку, і ўсёй краіне. Таму галоўная мэта новай камунікацыйнай стратэгіі кампаніі “Будзьма беларусамі!” – змена стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве”.

Он-лайн прэзентацыя новага канцэпту пачынаецца чатырма крэатыўнымі відэа-ролікамі, якія па чарзе будуць прадстаўленыя шырокаму гледачу. Першым у прадстаўленні канцэпту “трымае ўдар” і выводзіць ідэю на шырокія экраны герой роліку нумар адзін – вядомы беларускі баец Віталь Гуркоў.  Следам за ім у нечаканым ракурсе на экранах з’явяцца аніматар Юлія Рудзіцкая і (у выглядзе, пазбаўленым гендарных стэрэатыпаў!) рэкламіст  Сяргей Скараход. Закрые відэа-серыю чацвёрты ролік, у якім нас чакае сапраўднае папуры беларускіх зорак, што падзеляцца сваімі досыць нечаканымі думкамі і падыходамі адносна беларускай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

А штотыдзень, кожную сераду, пачынаючы з 22 траўня, на сайце кампаніі budzma.org будуць з’яўляцца нечаканыя, адметныя думкі знакавых людзей з розных сфераў у адмысловым  журналісцкім праекце. Сустракайце: Культура Паляпшае Жыццё! 

Тэгі: , ,

траўня 16

Як сокал-пустальга гадуе сваіх дзетак?

Цяпер гэта можна пабачыць на свае вочы - на адным з жылых дамоў у Брэсце сябры грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”  ўсталявалі камеру ў гняздзе рэдкай для Беларусі птушкі – сокала-пустальгі. Цяпер назіраць гнездаванне птушак у рэжыме рэальнага часу можа кожны ахвочы на старонцы сайта Birdwatch.byУ мінулым годзе трансляцыю з гнязда пустальгі праглядзелі наведвальнікі з 106 краін свету.

Запрашаем далучыцца да трансляцыі і разам назірацць за жыццём сокалаў-пустэльгаў, якія жывуць побач з намі!

 

даслаў Яўген Сліж,

дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення
грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
Тэгі: , ,

траўня 02

kalin1

Публічная дыскусія

у рамках  Другой міжнароднай канферэнцыі

Інстытута "Палітычная сфера": 

Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе

(3-4 траўня 2013 г., Мінск)

 

Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў:

канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”

 

3 траўня, 18.00. Гатэль Crowne Plaza, зала Princess II

 

2013 год адзначаны выбухам гістарычных дыскусій датычна постаці Кастуся Каліноўскага і Паўстання 1863-64 гг., іх пашырэннем у інтэрнэт-прасторы, што ў значнай ступені звязана з “юбілейным” характарам гэтага года (150 год Паўстання).

Яшчэ ў савецкія часы Каліноўскі стаў адной з ключавых фігур у беларускай гісторыі, па выніках сацыялагічных даследаванняў гэта адна з найбольш вядомых гістарычных асоб у Беларусі. Але чым далей, тым больш выяўляюцца цяжкасці ў адназначнай інтэрпрэтацыі поглядаў Каліноўскага і характара Паўстання 1863 г. Паўстанне адбывалася ў час пераходу ад польскага патрыятызму да нараджэння нацыянальных патрабаванняў, і сам прамежкавы стан лозунгаў і ідэяў паўстання нараджае відавочныя цяжкасці ў далейшых тлумачэннях. Да таго ж фокус абмеркаванняў  Каліноўскага і Паўстання 1863-64 гг. супадае з актуальнымі і нявырашанымі пытаннямі беларускага нацыябудаўніцтва (суадносіны ліцвінскай і русінскай традыцый, праваслаўя і каталіцызму, арыентацыі на Еўропу ці Расію).

Якім жа чынам мы можам зразумець Паўстанне пад кіраўніцтвам Каліноўскага 150 год пасля? Што нам дае гістарычная навука для такой інтэрпрэтацыі? Чым абумоўленыя крытычныя выпады і абвінавачанні ў фальсіфікацыі? І наколькі беларуская памяць пра Паўстанне 1863-64 гг. адрозніваецца ад польскай і літоўскай версій гэтай падзеі?

Пра гэта пойдзе мова на публічнай дыскусіі “Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”, якая адбудзецца 3 траўня ў гатэлі Crowne Plaza (Кірава, 13), зала Princess II. Пачатак дыскусіі – 18.00. Уваход вольны!

 

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, Інстытут ВКЛ (Коўна, Літва).

У якасці дыскутантаў запрошаныя: доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук), доктар гісторыі Дарус Сталюнас (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Ян Шумскі (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук), Андрэй Ціхаміраў (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук).

Тэгі:

траўня 01

sviat4
неверагодна, але ў гэтых аўтакрамах па-беларуску практычна ўсё: шыльды, налепкі на таварах, бэджы ў прадаўцоў, бігборды з рэкламаю, візытоўкі...
што праўда, ня ўсе супрацоўнікі гавораць на мове, аднак стаўленьне прыязнае.
усё гэта -- заслуга дырэктара Віктара Піліпенкі, які сам -- белмоўны чалавек.
заклікаю падтрымаць адзіную беларускамоўную сетку аўтакрамаў у Менску!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 01

Менск, Захарава, 31
рэстарацыя Casa Augustin Lopez
19.00

уваход 50.000

Тэгі: