it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 01

даслаў Андрэй Кім, kinakong.by
yamadas-bd1

У нашым кінаклюбе — час сямейнага кіно!

«Мае суседзі Ямада» ад студыі «Джыблі» і Ісао Такахаты чакае вас у суботу, 9 лістапада, а 19:00.

Мультыплікацыйная камедыя пра самую звычайную японскую сям’ю Ямада. Адзіная прыгода, якую яны маюць – уласна сямейнае жыццё, але гэтага цалкам хапае! Выдатнае сямейнае анімэ, што было выканана ў арыгінальным эскізным стылі. Дзякуючы яму вы даведаецеся шмат новага пра штодзённае жыццё простых японцаў і пасмеяцеся разам з ладнай сям’ёй Ямада.

Кінапаказ пройдзе у суботу, 9 лістапада, а 19:00. Месца правядзення — арт-пляцоўка «ЦЭХ» (Незалежнасці 58/6)

cech_kak-dobratsa-02
Кошт — 25 000 дарослым, 20 000 навучэнцам.

Таму, хто даўно ужо не наведваў нас, паведамляем, што ў нас з’явілася вялікая колькасць мягкіх крэслаў (так! нарэшце) + каля 10 крэслаў-мяхоў, а таксама новыя калонкі, што забяспечвае камфорт пры праглядзе з усіх бакоў!
Так што смела прыходзьце і бярыце з сабой сяброў!

кінапрагляды

Тэгі:

Nov 01

miac

даслаў чытач Зьміцер Патапчук:

колькасць падключэнняў да анлайн-трансляцыі падлічваецца аўтаматычна. І калі колькасць праглядаў беларускамоўнай трансляцыі будзе высоакй, гэта будзе вялікай нагодай, каб трансляцыі праводзіць на беларускай мове!

 

а вось сама навіна:

«Гомель» — «Торпедо-БелАЗ». Матч будет комментировать девушка — учитель белорусского языка

Молодая учительница белорусского языка будет комментировать матч 29-го тура чемпионата Беларуси «Гомель» — «Торпедо-БелАЗ», сообщает Onliner.by.

В «Гомеле» к этой идее относятся пока осторожно, но с большим интересом. Да и сама учительница начальных классов Елена волнуется перед дебютом. Но в клубе говорят, что в теме она разбирается, футбол любит, команду знает. Опять же, голос приятный и белорусским языком владеет — именно на нем, как ожидается, будет вестись трансляция.

Онлайн-трансляция матча состоится 2 ноября в 17:00.

Ссылка на онлайн-трансляцию будет дана на сайте клуба.

Источник информации: http://goals.by/football/news/216602

Тэгі:

Nov 01
 Польскі архітэктар Віктар Вільк распавядае пра сваю працу ў Беларусі 

Тэкст, фота: Арцём КІР’ЯНАЎ, Litary.net

пра пошукі Цмока ў Воўчыне чытайце ТУТ

За плячыма гэтага чалавека не адзін горад. Александрыя Егіпецкая, Патсдам, Талін, Рыга, Варшава і Кракаў… На пачатку 90-х да спісу “працоўных месц” архітэктара дадаюцца беларускія мясціны – Мінск, Пінск, Воўчын. І паўсюль пасля сябе Віктар Вільк пакідае толькі прыгажосць. Аб тым, як майстру працуецца ў нашай краіне, LITARY пагутарылі з самім архітэктарам.


vkdon_9jjva

— Спадар Віктар, раскажыце, калі ласка, як лёс прывеў вас у Беларусь.

— Усё пачалося ў 1993 годзе. Пасля заканчэння архітэктурнага факультэта Кракаўскай палітэхнікі я падтрымліваў сувязь з прафесарам Тамашам Зінам, з якім сябраваў і Казімір Свёнтэк – беларускі рымска-каталіцкі біскуп, які ў 1994-м стаў першым кардыналам з вашай краіны. З атрыманнем незалежнасці ў Беларусі пачалі ўзнаўляцца структуры Каталіцкага Касцёла і, адпаведна, вярталіся будынкі. Узнікла патрэба рэстаўрацыі мінскага катэдральнага касцёла, і Казіміру Свёнтэку параілі мяне і маю фірму ў якасці спецыялістаў. У параўнанні з прапановай расійскіх калег наша гатоўнасць скончыць рэстаўрацыю за чатыры гады і з меншымі выдаткамі падалася біскупу больш прывабнай. Так я пачаў працу ў Беларусі, і працягваецца яна ажно да сёння.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Oct 30

sh1
адрас кнігарні — пр-т Незалежнасьці ад Скарыны, 37а (мэтро Плошча Перамогі)
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 30

Сябры! Суперконкурс з суперскладанымі ўмовамі!

далей чытайце тут

Тэгі: ,

Oct 30

Беларуская кінакласіка ажывае на «Лістападзе»

даслана кампаніяй “Будзьма беларусамі!”

tuzin_niemaula_loha_800

У межах кінафестываля «Лістапад» адбудзецца прэзентацыя праекту «Тузін.Немаўля». Тры беларускія нямыя кінафільмы «Прастытутка», «Кастусь Каліноўскі» і «У агні народжаная» будуць паказаныя ў жывым музычным суправаджэнні гурта з Польшчы Ilo&friends, Сяргея Пукста і гурта Re1ikt.

Кожная з трох стужак уяўляе вялікі інтарэс для аматараў кіно. Сацыяльна-побытавая драма «Прастытутка» была знятая ў 1926 годзе і дзеліць разам з фільмам «Лясная быль» статус першага беларускага кінафільма. Праз гісторыі трох жанчын у ёй распавядаецца пра тое, як змагаліся з прастытуцыяй у першыя гады савецкай улады. У цэнтры стужкі «Кастусь Каліноўскі» – асоба кіраўніка паўстання 1863 года. У прэсе таго часу фільм называлі «беларускім баевіком». Фільм «У агні народжаная» быў зняты да 10-годдзя БССР. Ён дае ўнікальную магчымасць паглядзець вачыма савецкіх прапагандыстаў на падзеі 1919-1920 гадоў, калі вялося змаганне за незалежнасць краіны.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 30

vanny

даслала чытачка Дар’я Спевак. рэкламная аб’ява ў газэце “Cветлагорскi бiзнэс”. зьвярніце ўвагу і на колеры абвесткі )

Тэгі: ,

Oct 29

вееельмі цікавая гутарка Сьвятланы Калінкінай
відэа Белсату

Тэгі: ,

Oct 29

даслана кампаніяй “Будзьма беларусамі” 

BudzmaKalendar1

 

Пакуль «кожны піша ўласны працяг» беларускай гісторыі сваімі сённяшнімі ўчынкамі і дзеяннямі, кампанія «Будзьма беларусамі!» працягвае тыражаваць гісторыю ў штодзённае жыццё. “Круглы год з беларускай гісторыяй” пад такой назвай быў выдадзены каляндар на 2014 год паводле аднайменнага анімацыйнага фільма. Кампанія “Будзьма беларусамі!” адмыслова абрала для стварэння календара высакосны год, каб усе ахвотныя змаглі прабыць з беларускай гісторыяй як мага даўжэй.
Чытаць далей »

Тэгі:

Oct 25

 1_1

Учора, 24 кастрычніка Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” прэзентавала доўгачаканую альтэрнатыўную мапу горада. На прэзентацыю сабралося больш за 50 ахвотных даведацца больш пра свой уласны горад, атрымаць бясплатна экзэмпляр мапы і паслухаць выступ гурта “NAVI”.
Дадзеная мапа была створаная ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Зробім лепш!”.

СПАМПАВАЦЬ МАПУ

Чытаць далей »

Тэгі: