it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Nov 14

Кампанія «Будзьма беларусамі!» пачынае тэатральны сезон «Захапленняў»

 

«Будзьма беларусамі!» працягвае мультымедыйны праект «Захапленні» і прэзентуе другі сезон прыцягальных гісторый. Першы сезон праекта паспяхова прайшоў у 2012 годзе і сабраў болей за 160 тысячаў наведванняў матэрыялаў агулам. Гэтым разам у серыі незвычайных рэпартажаў возьмуць удзел беларускія акцёры, рэжысёры, драматургі, асвятляльнікі, білецёры, грымёры, мастакі па касцюмах і сцэнографы — тыя людзі, без якіх не было б беларускага тэатру.
Чытаць далей »

Тэгі: , ,

Nov 14

paniznik

17 лістапада ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (г. Мінск, пр-т.Незалежнасці, 37А ) адбудзецца прэзентацыя дыска аўтэнтычных песень “Пад ясну зарыцу”:песенна-абрадавая традыцыя Міёршчыны па матэрыялах аўдыёкалекцыі Сяргея Панізьніка. Запіс 1968-69 гадоў.
Аўдыёкалекцыю Сяргея Панізьніка можна назваць сапраўднай анталогіяй: тут раскрыты багацейшы пласт традыцыйнага сольнага і сумеснага спявання. А паколькі аўтар запісу імкнуўся максімальна поўна зафіксаваць усё, што захавала выдатная памяць спявачак, на дыску шмат калядных, купальскіх, валачобных, вясельных і радзінных песень. Сёння гэта выдатны матэрыял для ўзнаўлення святаў, добрая дапамога аматарам традыцыйных сямейных імпрэз. Больш за тое, для вывучэння фальклору Паўночнай Беларусі дыск надзвычай карысны, бо ён дае цэласнае ўяўленне пра яе спеўную сістэму, а калі ў сучасных умовах песні вучацца метадам дэманстратыўнай антрапатэхнікі («слухаю — спрабую — пераймаю»), такія выданні немагчыма замяніць.
— Калі слухаю голас мамы, адчуваю, як яна ўсміхаецца.Я ж узяўся за магнітафон “Рамантык”, бо паведамілі, што адправяць служыць як вайсковага журналіста аж у групу войскаў, — на далёкую чужыну, — распавядае гісторыю стварэння калекцыі Сяргей Панізьнік. — Таму набіраўся празапас беларускасці — і ў песеным маўленні. Ішлі да магнітафона пяюхі і ў вёсцы Лявонпаль, і на хутары Бабышкі, што на Міёршчыне, не толькі з ахвотаю, смеласцю, а з ганаровым абавязкам пакінуць тое, што яны памятаюць, паказаць тое, што ўмеюць. Бо, як выгукнула без горычы, а мо й з гонарам 72-гадовая Вольга Грэцкая: “Наш дзень — век”.

Таму запрашаем і вас далучыцца да вечнасці аўтэнтычных песень Міёршчыны — разам з Сяргеем Панізьнікам, ганаровымі гасцямі, а таксама музычнымі гуртамі Vuraj, “Кудмень” (Мінск), “Паўночная сухадроўка” (Віцебск).

Пачатак прэзентацыі: 18.00
Уваход вольны
Даведкі па тэлефонах: +375 (17) 286 31 68 + 375 (29) 565 72 18

Тэгі:

Nov 14

BY_ROOM_el_kvietimas_RU

Беларускія грамадзянскія актывісты арганізуюць Bў-ROOM – творчую грамадзянскую прастору, якая будзе дзейнічаць адначасова з Віленскім самітам. Гэтая падзея, якая адбудзецца 28-29 лістапада, прыцягне ўвагу да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі – найбліжэйшага геаграфічнага партнёра Еўрапейскага Саюза, які дагэтуль застаецца з большага ізаляваным ад Усходняга Партнёрства. Мерапрыемства запрашае літоўскіх і еўрапейскіх полісі-мейкераў, дыпламатаў і беларускіх актывістаў, каб прадставіць самыя паспяховыя прыклады грамадскай дзейнасці ў Беларусі. На пляцоўцы Bў-ROOM можна будзе не толькі пагутарыць з беларускімі актывістамі, пазнаёміцца з іх дзейнасцю, наведаць фота-выставу, паглядзець найноўшыя фільмы і ролікі, але і сачыць наўпрост за ходам Грамадзянскага форуму Усходняга Партнёрства. Наведаць Bў-ROOM запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнёрстве у развіцці грамадзянскай супольнасці ўвогуле, тыя, хто займаецца актыўнай грамадскай дзейнасцю у такіх сектарах як культура, адукацыя, экалогія, першасныя грамадзянскія ініцыятывы, гендар, правы чалавека і даследаванні.

  У праграме мерапрыемства: – Выстава Belarus Press Photo – Кірмаш грамадскіх арганізацый – Панэлі, прысвечаныя адносінам Беларусі з Еўрапейскім Саюзам – Круглыя сталы – Мудьтымедыйная прастора: фільмы, ролікі і інш. – Прэс-рум для журналістаў – Нефармальныя дыскусіі і дэгустацыя беларускай кухні – Жывая трансляцыя Грамадзянскага форуму Усходняга Партнёрства

Мерапрыемства адбудзецца 28-29 лістапада ў гатэлі Novotel у Вільні (Gedimino pr., 16). Для рэгістрацыі і атрымання больш дэталёвай інфармацыі пішыце на электронны адрас info.byroom@gmail.com.   Арганізатары: Belarus Press Photo, Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт, Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”, Еўрарадыё, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, ByWatch     Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” паводле арганізатараў

Тэгі:

Nov 13

У мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ”.

15 лістапада (пятніца) у мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Рыгора Барадуліна “Вушацкі словазбор”, якая стала 47 выпускам серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У вечарыне возьмуць удзел:

 

slovazbor

Генадзь БураўкінНаталля Давыдзенка (укладальніца кнігі),Алесь КамоцкіУладзімір Някляеў (аўтар прадмовы), Алесь ПашкевічБарыс ПятровічКастусь Цвірка (рэцэнзент выдання).

«“Вушацкі словазбор” — спроба сабраць  за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосся роднае мне зямлі, шматгалосся, якое, на жаль, пачынае глухнуць», — піша Рыгор Іванавіч ва ўступным слове да кнігі, прысвечанай “Светлае памяці мамы Куліны”.

Нездарма на вокладцы змешчанае фота беларускай вёскі — Народны паэт склаў не проста слоўнік адметнай лексікі Вушаччыны, ён імкнуўся перадаць “паганскія карані і біблейскае неба”, “чысціню бачання свету”, галасы “мамы Куліны, крэўных і блізкіх”.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны

На вечарыне можна будзе набыць кнігу “Вушацкі словазбор” з аўтографам аўтара.

Тэгі:

Nov 12

hobit1
даслаў Андрэй Кім, kinakong.by

Тэгі: ,

Nov 12

tamkovich

Тэгі:

Nov 11


відэа: Радыё Свабода

Тэгі:

Nov 10

У пятніцу, 25 кастрычніка, на новым абсталяванні РУП «Слуцкія паясы» выраблены першы слуцкі пояс, які адпавядае сусветна вядомым старажытным аналагам.

Жанна Аўдзеева, kurjer.info

Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам «ІК» Ларыса Тарасава, дырэк­тар прадпрыемства, экс­клю­зіўны выраб адразу быў адвезены ў Мінск на экспертызу, якую правядуць спецыялісты і гісторыкі.
Чытаць далей »

Тэгі:

Nov 09

slovazbor1сябры, выйшла з друку кніга Рыгора Барадуліна “Вушацкі словазбор” (прашу не блытаць з кнігай рукапісаў “Лепей”, якая зьявіцца вось-вось).

кнігу ўклала Наталля Давыдзенка, а надрукаваная яна ў серыі “Кнігарня пісьменьніка” Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

першыя асобнікі кнігі ўжо паступілі ў продаж – на сайт Imbryk.by

НАБЫЦЬ МОЖНА ТУТ

зьвяртаю ўвагу, што дастаўка па Беларусі бясплатная.

толькі да канца месяца там дзейнічае супер-акцыя: УСЕ ГРОШЫ АД ПРОДАЖУ КНІГІ ІДУЦЬ РЫГОРУ БАРАДУЛІНУ.

зьвяртаю ўвагу, што менавіта таму кніга тут каштуе даражэй, чым яна потым будзе стаяць у кнігарні — каб істотней падтрымаць аўтара.

заклікаю сьпяшацца набяць кнігу, бо яе наклад — усяго 500 асобнікаў.

гэта — унікальны слоўнік вушацкай гаворкі, якую дзядзька Рыгор старанна натаваў усё жыцьцё. гэтая кніга вельмі важная для яго самога — і стане найкаштоўнейшаю крыніцаю беларускай мовы для кожнага з вас!

Тэгі: ,

Nov 05

усе на tuzin.fm! беларускамоўная музыка фарэва!

tuzin

Тэгі: ,