хацеў напісаць пра гэта на блогу, а тут якраз патэлефанавалі з Эўрарадыё. вось — вынік ))
Гісторык Ніна Скеп’ян і даследчык Глеб Лабадзенка на просьбу Еўрарадыё перагледзелі серыял БТ яшчэ раз.
Аўтар: Еўрарадыё 11.12.2012 16:31
Ніна Скеп’ян – кандыдат гістарычных навук, выкладчыца Карлавага ўніверсітэта (Прага) здымалася ў фільме ў якасці эксперта. Аднак спадарыня Ніна кажа, што ні сцэнара ў цэлым, ні фільма да прэм’еры яна не бачыла – таму здзівілася шматлікім ляпам у выніковай версіі. Адзначае спадарыня Ніна і адсутнасць канцэптуальнасці ды агульнага стылю выкладання матэрыялу.
Ніна Скеп’ян: “Я не разумею, чаму пра выбітных прадстаўнікоў роду сказана пару словаў ці яны ўвогуле не згадваюцца — а пра вар’ятаў і дзівакоў распавядаецца так падрабязна?..”
Глеб Лабадзенка — арганізатар першага пасля доўгага перапынку прыезду Радзівілаў у Беларусь у 2009 годзе. Апроч таго, спадар Лабадзенка шчыльна даследуе апошні, даваенны перыяд гісторыі роду, сабраў каля 600 радзівілаўскіх здымкаў. Спадар Глеб таксама адзначыў, што некаторыя рэчы здзівілі яго ўжо ў пачатку першай серыі.
Глеб Лабадзенка: “На трэцяй хвіліне ідзе фраза: “Але асабліва ім перад простым людам нос задзіраць не трэба…” Для чаго гэта? Каб паказаць, што Радзівілы дарма нос задзіралі? Каб зняважыць іх? Потым паказваюць сённяшніх Радзівілаў — і голас за кадрам кажа: “…працягваюць называць сябе князямі Свяшчэннай Рымскай імперыі — якой, праўда, няма з часоў Напалеона” Падкалолі? Дурнямі Радзівілаў паказалі? Ніхто з іх за 4 гады на маёй памяці так сябе не назваў. Дык навошта гэтае прыніжэнне, гэтыя падколкі?”

Глеб Лабадзенка суправаджае Эльжбету Радзівіл у часе ўсіх падарожжаў па Беларусі цягам апошніх 4 гадоў.
Ніна Скеп’ян мяркуе, што аўтары фільма проста вырашылі абыйсціся без дапамогі гісторыкаў у складанні сцэнару і пры мантажы фільма. Бо любы дасведчаны гісторык змог бы вылавіць большасць гэтых ляпаў.
Ніна Скеп’ян: “Відавочна, што гістарычнага кансультанта ў фільме проста не было. Як яшчэ патлумачыць усе гэтыя неверагодныя ляпы? Паказваюць Радзівіла Чорнага, кажуць пра Барадатага. Пераблыталі двух Геранімаў… (Чамусьці бацькам Дамініка (1786-1813) стаў Геранім Фларыян (1717-1760), а не Геранім Вінценцій (1759-1786) Сказалі, што Слуцк не належаў Радзівілам, а мануфактуру для слуцкіх паясоў яны наймалі… Якое глупства! Слуцк належаў Радзівілам! І якраз у іх гэтую мануфактуру пазнейарандаваў сам Маджарскі!”
Чытаць далей »
Тэгі:
Радзівілы