it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 15

ад Канстытуцыі ў нас засталася толькі кніжачка.
апошняе пацьвержаньне гэтаму адбылося ўчора, калі 2 людзей, чыя віна відавочна не была даказаная, вырашылі забіць, каб электарат пацешыўся.

іншае пацьвержаньне -- Сяргей Каваленка, які можа памерці, не дачакаўшыся літасьці. чалавек пакутуе -- задумайцеся -- за тое, што вывесіў у горадзе бел-чырвона-белы сьцяг.

да якой ступені трэба быць быдлам, ненавідзець і не паважаць сваю гісторыю, каб катаваць чалавека за гэта?.. за сцяг, пад якім коехто стаў прэзідэнтам.

думаючы пра гэтых хлапцоў, якіх вырашылі ўчора расстраляць, я прыгадваю размову з Паўлам Севярынцам. Павал сядзеў у амэрыканцы якраз у адзін час з "тэрарыстамі". і прыгадвае, што круглыя суткі ў амэрыканцы не было ніякіх іншых гукаў, апроч пастаянных вусцішных крыкаў гэтых хлопцаў, ад якіх так доўга дабіваліся таго, што трэба.

Тэгі:

Feb 21

http://photo.bymedia.net


відэа Нашай Нівы

Тэгі: ,

Feb 05

гурт Рабфак -- Новая Песня О Правде

 

калі я глядзеў здымкі зь мітынга ў Маскве супраць Пуціна, я вельмі радаваўся за расейцаў і адчуваў да іх сымпатыю. рэдкі выпадак для мяне )))) падумалася, што ў Расеі я люблю расейцаў.

невядома, наколькі гэта верагодна, але я вельмі хачу і зычу ім, каб у іх усё атрымалася.

зычу зь вялікай доляй прагматызму -- бо калі ў іх усё атрымаецца, Лукашэнку таксама канец.

 

 

Тэгі:

Dec 21

Первое интервью в Украине from FEMEN Video on Vimeo.

Тэгі:

Dec 20


фота Белапан
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 20


фота адсюль
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 19


год таму нас ашукалі ўсе кандыдаты на прэзідэнта. нехта -- чарговай хлусьнёй. нехта -- падставаю. нехта -- тым, што апынуўся підарасам. рэшта -- тым, што ня мелі аніякага ўцямнагя пляну паводзінаў на Плошчы. па-сутнасьці, павялі народ на дубінкі і пасадкі.
аднак я вельмі рады, што тая Плошча была. бо гэтае хвіліннае адчуваньне свабоды ў нашай несвабоднай краіне -- яно дорага каштуе.

сёньня я не пайду на плошчу ці праспэкт -- зноўку да ашуканцаў?.. увечары я пайду ў касьцёл -- памаліцца за тых, хто цяпер за кратамі, памаліцца за Беларусь, каб хутчэй нашая краіна ачысьцілася ад вырадкаў.

ps з самага ранку звоняць то ў дзьверы, то ў дамафон "адкройце, міліцыя!". але ў Беларусі няма міліцыі па азначэньні. а бандытам мяне вучылі не адчыняць.
Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 17

перапост з ЖЖ Уладзімера Мацкевіча

Доктор

Как мне надоела эта власть!
Надоели моральные уроды, дорвавшиеся до власти в нашей стране.
Сегодня они снова проявили свое уродство, сорвали мероприятие.
В этом срыве нет целесообразности, только чистый вред всем.
После прошлого срыва, полтора месяца назад, я обратился по телефону с заявлением в КГБ с требованием встретиться с куратором, если таковой у меня имеется, или с начальником по городу Минску. Сначала мне нахамил дежурный по телефону, отказавшись принять мое заявление. Тогда я пришел в их контору сам и написал жалобу на дежурного. Вместо того, чтобы принять жалобу, ко мне прислали некоего человека, который представился Гугровым Александром Николаевичем. Тот жалобу принял и выяснял, зачем мне нужна встреча. Я объяснил, что хочу получить от них справку, что КГБ мной не интересуется. Чытаць далей »

Тэгі:

Dec 04

Golos by user4951727

знайшоў на Газеце.Ру. не палянуйцеся, прагледзьце матэрыял -- бліскучая праца журналісткі. Кацярына, прыязджайце да нас!..

Тэгі:

Nov 28

сёньня. званок. нумар вэлкомаўскі. здымаю -- на сувязі Эльжбета Радзівіл.

-- Ого, -- кажу я, -- а пані ў Менску?
-- Не, дома ў Варшаве, -- адказвае пані Эльжбета.
-- Ну тады будзьце ўважлівыя, відаць, мы не адныя, -- папярэджваю я.

Паразмаўлялі. Кладу слухаўку і перазвоньваю на нумар +375444698569.

Гудкі. Ніхто не здымае.
Напісаў смс "Агент, вы праваліліся".
Нічога не адказалі.

Здагадка слушная?..

Тэгі: