it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jul 26

як вы памятаеце, некалькі месяцаў таму тут апавядалася пра мастака Анатоля Наліваева, якому не стае грошай аднавіць свае замалёўкі Менска 1945-1950-х гадоў. тады была сабраная пэўная сума, мастак змог пачаць працу — і аднавіў некалькі дзясяткаў работ.
цяпер грошы скончыліся, а неадноўленыя карціны засталіся.
Чытаць далей »

Тэгі:

Feb 21

Касьцёл Панны Марыі і езуіцкі калегіюм (пл. Свабоды)

11 студзеня быў кінуты кліч дапамагчы мастаку Анатолю Наліваеву аднавіць свае карціны канца 1940-х гадоў.
ягоныя работы — дакументальнае сьведчаньне, што цэлы шэраг ключавых будынкаў Менска зьнішчылі не фашысты, а камуністы пасьля вайны: езуіцкі калегіюм, мячэць, дамініканскі касьцёл, палац Чапскага… гледзячы на карціны, памятайце: яны маляваліся З НАТУРЫ і ўжо ПАСЬЛЯ ВАЙНЫ.
на заклік адгукнулася шмат людзей, Анатолю Наліваеву пастапіла больш за мільён рублёў.
і вось — званок: “менскія” работы адноўленыя!
ніжэй — здымкі ўсіх 24 адноўленых карцін. даю толькі кароткія тлумачэньні — падрабязныя падрыхтую пазьней ў газэту. калі каму трэба цяпер — лістуйце labadzenka@gmail.com

дзякуй усім, хто паўдзельнічаў! разам мы можам шмат!

СПАМПАВАЦЬ УСЁ АДНЫМ АРХІВАМ (9,5 мб)

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 30

мастаку пералічана больш за 700 тысяч рублёў.
гэтага дастаткова, каб аднавіць рэшту менскіх работ 1940-х гадоў.
мастак шчыра дзякуе ўсім!
Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 16

З патрэбных 600 тысяч мастаку ахвяравалі ўжо 330.

Ён званіў сёньня, перапоўнены натхненьня ды імпэту. Схадзіў у мастакоўскую краму, набыў на ўсе грошы багет на рамы (самы танны), фарбу, пэндзлікі. Цяпер цэлымі днямі займаецца толькі гэтым. Кажа — што шчасьлівы адчуць, што праз 60 гадоў гэтыя карціны некаму патрэбныя.
У размове, сярод іншага, цікавы расповед як спадар Анатоль у 1951 годзе маляваў Якуба Коласа.

Анатоль Наліваеў.Размова ўвечары 15 студзеня 2011 году
СЛУХАЦЬ:
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/01/nalivaeu.MP3]

СПАМПАВАЦЬ (2.46 мб)

Абрам Налівай.Кантарскі сьпеў. Запіс 3 студзеня 2011 году
СЛУХАЦЬ:
[audio:http://labadzenka.by/wp-content/uploads/2011/01/nalivaeu_kantar_spieu.MP3]

СПАМПАВАЦЬ (304 кб)

Дапамагчы Анатолю Наліваеву можна, зрабіўшы перавод па пошце. Лістуйце — вышлю адрас labadzenka@gmail.com

пра Анатоля Наліваева і гэтую акцыю чытаць ТУТ, ТУТ і ТУТ.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jan 12


сябры! мастаку Анатолю Наліваева паступілі першыя 50 тысяч рублёў — з Гародні (калі дабрадзей пагадзіцца, абавязкова зьмяшчу тут ягонае імя).

— Ведаеце, я так крануты!.. — прыўзнаўся мне сёньня па тэлефоне мастак. — Хоць і няёмка, з аднаго боку… Але гэта так натхніла мяне, так падтрымала… Значыцца, мае карціны некаму цікавыя, некаму патрэбныя!..

Спадар Анатоль проста сёньня сеў за працу. Раней казаў, што са свае пэнсыі плянуе аднавіць карціны да канца восені. Цяпер заўпэўнівае, што зоймецца толькі гэтым — і ўжо ў сакавіку ўсё будзе гатовае. Як скончыць зробіць — адфоткаю адроджаныя карціны ды разам з ужо існымі выкладу ўсе ў сеціва. Пляную і публікацыю ў газэце.

Вашыя ахвяраваньні далі мастаку другое дыханьне, а ягоным малюнкам Менску 1945-46 году — другое жыцьцё.

Дапамагчы Анатолю Наліваеву можна, зрабіўшы перавод па пошце. Лістуйце — вышлю адрас labadzenka@gmail.com

пра Анатоля Наліваева і гэтую акцыю чытаць ТУТ, ТУТ і ТУТ.

Тэгі:

Jan 11

адна з работ — дамініканскі касьцёл, узарваны камуністамі ўжо пасьля вайны. сёньня роўна на гэтым месцы палац рэспублікі. такіх работ у Анатоля Наліваева — 80

ня так даўно я пісаў пра кантара і мастака Анатоля Наліваева (Абрама Налівая). прачытаць артыкулы можна ТУТ і ТУТ.

апісваю праблему коратка. у 1945-46 годзе спадар Анатоль 14-гадовым хлапчуком хадзіў па руінах Менску і маляваў ацалелыя старыя будынкі. такіх работ усяго каля 80. зь іх прыкладна палову ён ужо аднавіў — узяў у рамы, адрэстаўраваў, падправіў. яшчэ палова чакае свайго часу па адной простай прычыне — мастак робіць гэта на сваю сьціплую пэнсыю…

гэтыя малюнкі — унікальныя. нават не сваёй мастастацкай якасьцю, а хутчэй сваёй дакумэнтальнасьцю. бо паваенны Менск забаранялася здымаць і маляваць, каб схаваць, што далёка ня ўсё фашысты грохнулі.

многія будынкі, захаваныя на малюнках Анатоля Наліваева захаваліся толькі тут, прычым з фатаграфічнай дакладнасьцю.

каб скончыць працу, мастаку трэба каля 600 тысяч.

калі ўсё будзе апрацавана, я ўсё адфоткаю і падрабязна запішу ягоныя аповеды, што за будынак, што там было і г.д. гэта важна, бо Анатолю Наліваеву 79 гадоў.

калі ўсё будзе зроблена, абяцаю выставіць у інтэрнэт.

хто гатовы памагчы — лістуйце labadzenka@gmail.com

памагчы можна ці празь мяне ці непасрэдна зьвязаўшыся са спадаром Анатолем

Тэгі: ,