Сябры, трывога! Вы ж усе ведаеце прадпрыемства “Мінская спадчына”, якое сьвята ахоўвае нашыя помнікі гісторыі і культуры, супрацоўнікі якога ночы ня сьпяць, думаючы пра нашую даўніну, а кожны дом яны рэстаўруюць удумліва і далікатна, дбаючы пра выканаьне ўсіх законаў.
Дык вось, таварышы, завёўся чэрв! Нейкі Глеб Лабадзёнак дазволіў сабе ачарніць гэтых сьветлых і парадачных людзей, надрукаваўшы гнустную стацеячку-паклёп у газэце “Звязда”.
Але “Мінская спадчына” ня сьпіць у шапку, ня бойцеся! Гэтаму негадзяю Лабадзёнку будзе дадзены годны адказ! На першым этапе кіроўцы бульдозэраў з “Мінскай спадчыны” гатовыя задаволіцца абвяржэньнем у газэце. І нават самі склалі для яго тэкст.

Дык вось, гэты Лабадзёнак панапісваў, што помнік архітэктуры ХІХ стагодзьзя нельга грохаць экскаватарам. Больш за тое — і эта вазмуціцельна! — Лабадзёнак піша, што “Мінская спадчына” павінна была выконваць рашэнне Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай Рады аб разборцы будынка ўручную (якая нагласьць!). Аказваецца, таварышы, “Мінская спадчына” ўжо адкалупала ад будынка патрэбную колькасьць цаглін, каб “прыдаць” навабуду “аўтэнтычнасьці”.

А ўвогуле тая цэгла, што накалупалі, пойдзе на “прыданьне аўтэнтычнасці”, а астатняя, як высьветлілася, годная толькі на “шчабёначны матэрыял”…

Падлічыўшы колькасьць арфаграфічных памылак у дакумэнце за подпісам Міхаіла Жыха і знайшоўшы там некалькі лягічных нестыковак, я падумаў, што ўсё ня так дрэнна. Альбо Міхаіл Жых не да канца рубіць што да чаго, альбо ягоныя юрысты проста яго разводзяць.
А ўвогуле, сябры, пабачыце таго Лабадзёнка — перадайце, што нельга гнаць на самых вялікіх змагароў за нашую спадчыну — Міхаілы Жыха і кумпанію.
PS Тэлефанаваў Лабадзёнак. Пытаўся, ці мае ён права цяпер называць Міхаіла Жыха Міхаілам Чмыхам ці Міхаілам Пыхам. Што сказаць яму, ня знаю…
Тэгі:
архітэктура,
менск