it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 08


калі адкрыцьцё прымяркоўваць ці к сядзьмому наябра ці к дню горада — нічога з гэтага не выходзіць. звычайная гнілая савецкая паказуха — адкрыць, паказаць таму, хто зьбіраецца жыць 90 гадоў — і назаўтра закрыць, каб дарабляць.
так і тут. праўда, закрылі не цалкам — у сэнсе, што вакзал дзейнічае. але недаробленым выявілася практычна ўсё. праўда, скарга №1 частковы плён дала — цяпер прыбыцьцё/адбыцьцё аўтобусаў абвяшчаюць і па-беларуску таксама.

на здымку — бухвэт колькі дзён таму.

нагадаю, у першы дзень працы вакзала. калі я пісаў гнюсную кляўзу, ён выглядаў во так: Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 15

на вуліцы Камунісьцічаскай мяняюць асфальт. зьнялі стары — і сьвятло пабачыла старадаўняя брукаванка, якую ў свой час і залілі асфальтам.
некалі гэтая вуліца называлася Юраўская і была брукаваная. потым прыйшлі падонкі, назвалі вуліцу ў свой гонар і залілі наш брук сваім асфальтам.

але брук чакае пад асфальтам. і, пэўна ж, не дарма.
Чытаць далей »

Тэгі:

Sep 02

на вуліцы Караля ў Менску ёсьць во такая мілая скульптура, якую мясцовыя жыхары называюць “Кароль вады. гаўна і пара”, а ў арыгінале яна называецца “Вадаправоднік” і стаіць роўна на шляху да Міністэрства вадаправодаў і каналізацыяў, якое месьціцца на вуліцы з рамантычнай назвай Калектарная.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 25

усе ўжо, канешне, даўно пакаталіся на гэтым суперпуперы. і я пакатаўся. пару фотачак.

Чытаць далей »

Тэгі:

Jul 08

учора знаёмы падказаў ідэю, якую сам пабачыў на апошняй акцыі каля лядовага палаца. сабачнікі ўмовіліся і прывялі з сабой сваіх пітбуляў-ратвейлераў. нікога зь іх гэтыя фашысты не затрымалі — пёсікі зрабілі сваю справу!

па-мойму, вельмі добрая ідэя! буду чакаць, пакуль Кастусь памужнее 😉

Тэгі:

Jun 19

Чытаць далей »

Тэгі: ,

Jun 07

канешне, я далучыўся — бібікаў дзьве гадзіны — ажно сігнал перагрэўся і хвілін 20 не працаваў.
цікава, што на падаражэньне літра саляры з 3150 да 5100 скажуць кончаныя дэбілы-застабілы? апазіцыя вінавата? сусьветны крызіс? ворагі з усіх бакоў?

акцыя Стоп-бэнзын узрушыла праспэкт. я далучыўся ля ЦУМа і праехаў да Плошчы Незалежнасьці, а потым назад. туды нават не праехаў, а прапоўз.
і што? куча мянтоў з рацыямі, эвакуатараў, на камэры здымаюць, бегаюць, мітусяцца — і НІ-ЧО-ГА НЯ МОГУЦЬ ЗРАБІЦЬ. уяўляеце, як бесяцца гэтыя мразі-садысты, якія прывыклі “блакіраваць і расьсякаць”, а тут — ну нічога ня зробіш. калі тысяча машын бібікае і ледзьве едзе. уразіла рэакцыя людзей на ходніках — апладзіравалі, махалі рукамі, падтрымлівалі воклічамі…

у выніку галоўны праспект краіны быў паралізаваны на большай частцы цягам амаль 2 гадзінаў!
ня ведаю, ці затрымалі каго ў выніку, ці аштрафавалі. але сітуацыя ў бобікаў пагонамі цікавая. пачні ціснуць — народ азлобіцца яшчэ болей. нічога не зрабі — дык заўтра ўтрая больш выйдзе.

зрэшты, я веру, я ўпэўнены — што цяпер выйдзе ў любым выпадку.
як казалі нашыя суседзі ў 2005 годзе, “Разам нас багата!”
Чытаць далей »

Тэгі:

Jun 03

вуліца Першамайская ў Менску

Тэгі:

Mar 27

Першая менская электрастанцыя дажывае свае апошнія дні — яе, як і ў савецкі час, цынічна абмяраюць, фоткаюць, замалёўваюць — каб разбурыць. Каб потым Ігар Мяфодзевіч Чарняўскі ў інтэрвію “Камсамолцы” зноў пераконваў нас з вамі, што адбудаваны абы як у іншым месцы муляж з гаўнянай цэглы — таксама помнік архітэктуры.

Ігар Чарняўскі і Павал Латушка — гэта людзі, вера і давер да якіх для мяне абрынуцца разам з электрастанцыяй. Папярэдні цьвік быў — разбурэньне (пакінулі адну сьцяну) сядзібы з фрэскамі XVIII стагодзьдзя на плошчы Свабоды, 15. Пасьля гэтага ўсё іншае, што яны робяць — пустая мітусьня і стварэньне бачнасьці дзейнасьці.

Мушу прызнаць, што надзеі не апраўдаліся — міністар Латушка не зрабіў нічога ў справе аховы спадчыны. Словы, словы, прыгожыя словы. І гэта — калі разбураюцца помнікі архітэктуры ў цэнтры Менску!.. Латушку можна прабачыць — ну не разумее ён каштоўнасьці гэтых будынкаў, што зробіш. Чарняўскаму — не. Ён сапраўдны прафэсыянал, ён разумее. І маўчыць, і падпісвае, і ставіць пячаткі. Нічога ня можа зрабіць? Дык сыходзь з гэтай пасады. Застанься хоць крыху прыстойным чалавекам. Ніхто пасьля ня будзе разьбірацца, хто там што сабе думаў і каму сэрца па начах балела. Ацэньваць будуць па справах. А справы — зьнішчэньне дзясяткаў помнікаў архітэктуры. Недаравальная рэч для нашай небагатай архітэктуры…

Помнікі архітэктуры, якія перажылі некалькі войнаў, перажылі падонкаў-камуністаў —  не перажылі праклятых калхозьнікаў незалежнае Беларусі.

Я хачу, каб іх дзеці пракліналі іх за гэта, ходзячы між шклянымі гатэлямі і безгустоўнымі хмарачосамі.
Чытаць далей »

Тэгі: ,

Mar 13

знайшоў гэта ў Вікіпедыі. што праўда, таварыш Канстантын Веньямінавіч Гей пабыў на пасадзе ўсяго 2 гады — ад 1930 па 1932. перад ім быў Гамарнік, пасьля яго — Гікала. сёньня гэта — назвы вуліц. між іншым, менскія вуліцы названыя ў гонар ажно 8 сакратароў ЦК (з 15).
а вуліцы Гея чаму няма?..

ps хацеў паставіць фотку, але гугл па запытах усякія непрылічнасьці выдае ))))

Тэгі: